Бекетава сям'я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірландыю з Францыі пасля адхілення Нантскага Эдыкту ў 1685 годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[8]. Бекеты былі вернікамі Ірландскага Касцёла. Сямейны дом, Кулдрынег у Дубліне ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і тэністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бекетавым бацькам Вільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Сэмюэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадской лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго ранняй прозе і дзеятворах.
Пяцігадовым хлопчыкам, Бекет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасля перайшоў у Эрльсфард Хаус Скул, якая размяшчалася ў цэнтры горада, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілене, Каўнты Ферменег — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Уайльд. Будучы прыроджаным атлетам, Бекет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазней ён гуляў за Дублінскі ўніверсітэт і згуляў дзве першалігавыя гульні супраць Нортхемптоншайр. У выніку Бекет стаў адзіным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, якому быў прысвечаны артыкул у Уіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.
Беларускія пераклады
Не я: [П'еса] / Пер. з англ. Л. Баршчэўскі // Крыніца № 7, 1994. — С. 92-95;
Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы / Уклад. Л. Баршчэўскі. — Мн., 1995. — С. 240—246.
У чаканьні Гадо / Пераклад В. Воранава. — Мн., 2005.
Канец гульні / Пераклад Зм. Коласа // Сартр Ж.-П. Мухі; Камю А. Праведнікі; Бэкет С. Канец гульні. — Мн., 2005 («Бібліятэка французскай драматургіі» — Т. 2).