Быў вандроўным акцёрам, чыгуначным служачым. Жыў у Францыі, Італіі, ЗША.
Друкаваўся з 1893. У сацыяльна-псіхалагічных раманах «Камедыянтка» (1896), «Ферменты» (1897), «Летуценнік» (1910), аповесці «Лілі» (1899) паказаў трагізм паўсядзённага жыцця ў правінцыі. Раман «Зямля запаветная» (т. 1-2, 1899) пра лёсы людзей у бязлітасным свеце вялікага горада 2-й пал. ХІХ ст. Гістарычная трылогія «1794 год» (1913-18) пра нацыянальна-вызвольнае паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Вяршыня творчасці — эпічны раман «Мужыкі» (т.1-4, 1904-09), у якім гісторыя адной сям'і разгортваецца ў панараму жыцця польскай вёскі, суаднесенага з жыццём прыроды. Твор адметны кампазіцыйнай цэласнасцю, сюжэтнай вастрынёй, каларытнасцю персанажаў, жывапіснасцю, сакавітасцю мовы, спалучэннем рэалістычнага пісьма з элементамі імпрэсіянізму і натуралізму, выкарыстаннем фальклору. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Сустрэча» (1897), «Перад досвіткам» (1902), «З дзённіка» (1903), «За фронтам» (1919), аповесці «Справядліва» (1899), гатычнага рамана «Вампір» (1911) і інш.