Святлана Аляксандраўна Алексіевіч

Святлана Алексіевіч
альтэрн.: Сьвятлана Аляксандраўна Алексіевіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Святлана Аляксандраўна Алексіевіч
Дата нараджэння 31 мая 1948(1948-05-31)[1][2][…] (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка
Кірунак рэалізм
Жанр дакументальная проза[d] і аповесць[d]
Мова твораў руская[4]
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола

Літаратурная ўзнагарода Цэнтральнай Еўропы «Ангелус»[d] (3 снежня 2011)

Літаратурная ўзнагарода Саюза пісьменнікаў СССР імя Мікалая Астроўскага[d] (1984)

Літаратурная ўзнагарода Саюза пісьменнікаў СССР імя Канстанціна Федзіна[d] (1985)

прэмія Тухольскага[d] (1996)

Лейпцыгская кніжная прэмія за ўнёсак у еўрапейскае ўзаемаразуменне[d] (1998)

Das politische Buch[d] (1998)

Літаратурная прэмія Рышарда Капусцінскага за рэпартаж[d] (13 мая 2011, 14 мая 2015)

Нобелеўская прэмія па літаратуры (2015)

Трыумф[d]

Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
alexievich.info (руск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Святлана Аляксандраўна Алексіе́віч (нар. 31 мая 1948(1948-05-31)[1][2][…], Станіслаў[1][2][…]) — беларуская журналістка, пісьменніца.[5] Піша на рускай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015)[6] «за шматгалосую творчасць — помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага (бацька — беларус, маці — украінка). У 1950 годзе бацька дэмабілізаваўся, і сям’я пераехала ў Мазыр[7]. Сям’я перыядычна пераязджала разам з новымі месцамі працы бацькі, у 1961 годзе Алексіевічы пераехалі ў Петрыкаў. Святлана скончыла Капаткевіцкую сярэднюю школу Петрыкаўскага раёна (1965), працавала выхавальніцай Асавецкай школы-інтэрната, затым настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы Белажэвіцкай сямігадовай школы Мазырскага раёна. У 1966 годзе працавала ў раённай газеце «Прыпяцкая праўда» (Нароўля). Скончыла аддзяленне журналістыкі БДУ (1972). Накіравана ў раённую газету «Маяк камунізму» (Бяроза). У 1973—1976 гадах працавала ў рэспубліканскай «Сельской газете», у 1976—1984 гадах — загадчык аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». Член СП СССР з 1983 года. Была членам КПСС. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989).

У пачатку XXI стагоддзя жыла ў Італіі, Францыі, Германіі. З 2013 года — у Мінску. Ізноў пакінула Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных рэпрэсій, адмовілася вяртацца ў краіну, пакуль А. Лукашэнка ва ўладзе[8]

Творчасць

Дэбютавала ў 1966 годзе ў петрыкаўскай раённай газеце «За новыя рубяжы» вершам «Октябрь». У пачатку 1970-х гадоў актыўна рэцэнзавала літаратурныя творы беларускіх пісьменнікаў Юркі Голуба, Вольгі Іпатавай, Ніны Мацяш і інш. у рэспубліканскай прэсе[9]. У час навучання на журналісцкім факультэце БДУ разам з аднагрупнікамі выпускала літаратурны бюлетэнь. У сярэдзіне 1970-х гадоў падрыхтавала да выдання кнігу «Я з’ехаў з вёскі» («Я уехал из деревни» — маналогі былых вяскоўцаў; кніга не была надрукавана)[10].

Творы Алексіевіч грунтуюцца на сотнях інтэрв’ю з удзельнікамі важкіх і балючых падзей, што былі перажыты савецкімі людзьмі ў ХХ стагоддзі. Па словах пісьменніцы, яна працуе ў вобласці дакументальнага рэпартажу[7], а таксама ў жанры «гісторыі пачуццяў»[11]. Даследчыкі адносяць яе кнігі да дакументальнай прозы, раманаў-араторый, раманаў-сведчанняў, калектыўных сведчанняў, эпічнага хору, дакументальных маналогаў, літаратурнай журналістыкі[12][13][14].

Першая кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» («У войны — не женское лицо», 1985) грунтуецца на размовах з сотнямі савецкіх жанчын, што бралі ўдзел у Вялікай айчыннай вайне. Яна прадстаўляе калектыўны жаночы досвед вайны. У наступнай кнізе «Апошнія сведкі» («Последние свидетели», 1985) выкарыстоўваюцца ўспаміны дзяцей, якім падчас вайны было ад шасці да дванаццаці гадоў. Кніга сведчыць пра «немагчымасць перажыць успамін пра траўму»[15]. У 1990 годзе былі апублікаваныя «Цынкавыя хлопчыкі» («Цинковые мальчики», часопіс «Дружба народов», 1990), названыя так таму, што целы забітых у Афганістане салдат прывозілі на радзіму ў цынкавых трунах.

Паводле кнігі «У вайны не жаночы твар» напісала п’есу (пастаўлена ў многіх тэатрах Беларусі і за мяжой) і сцэнарыі аднайменнага цыкла дакументальных фільмаў, дакументальных стужак «Бацькоўскі дом», «Партрэт з вяргіняй», «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» і інш. Аўтар п’есы «Марутка» (пастаўлена ў 1988). У перыядычным друку С. Алексіевіч выступала з нарысамі і нататкамі; так, у 1992 годзе апублікавала наказ новай мінскай газеце «Авив»[16].

У 1993 годзе выйшла кніга «Зачараваныя смерцю» — апавяданне пра самазабойцаў, якія скончылі ці спрабавалі скончыць з сабой, не вытрымаўшы паражэння камуністычных ідэй у СССР. У 1997 годзе С. Алексіевіч апублікавала дакументальную аповесць «Чарнобыльская малітва», напісаную на грунце ўспамінаў ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы, родных пажарных, што памерлі ад прамянёвай хваробы, а таксама перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны. Кніга мае падзагаловак «хроніка будучыні» і апавядае пра адначасовае разгортванне дзвюх катастроф: тэхнагеннай і сацыяльнай, калі «зышоў пад ваду велізарны сацыялістычны мацярык»[17].

Кніга Святланы Алексіевіч «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» (2013) закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал «чырвонай імперыі». У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд». Пункцірна асвятляюцца падзеі, звязаныя з масавым мітынгам 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Кнігі Святланы Алексіевіч складаюць цыкл, які аўтарка заве «хронікай вялікай Утопіі» і «гісторыяй чырвонага чалавека»[18]. Творы Алексіевіч можна разглядаць як «маральную філасофію, спробу абмяркавання этычных пытанняў і пошуку сэнсу перанесеных пакут савецкім, а таксама пост-савецкім чалавекам, які апынуўся ва ўмовах велізарнага сацыяльнага зруху» [19].

Сярод моў, на якія былі перакладзены творы Святланы Алексіевіч, — беларуская, англійская, французская, шведская, нямецкая, грузінская, нарвежская, кітайская і іншыя. У 2018 годзе ў беларускім перакладзе апублікаваныя разам пяць кніг, аб’яднаных у цыкл «Галасы Утопіі». Гэта кнігі «У вайны не жаночы твар» (пераклад Валянціна Акудовіча), «Апошнія сведкі. Сіла дзіцячага голасу» (пераклад Барыса Пятровіча), «Цынкавыя хлопчыкі» (пераклад Андрэя Хадановіча), «Чарнабыльская малітва. Хроніка будучыні» (пераклад Уладзіміра Арлова), «Час сэканд-хэнд» (пераклад Сяргея Дубаўца).

Экранізацыі

Паводле кнігі «У войны — не женское лицо» быў зняты цыкл дакументальных фільмаў (1983), адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1985 годзе і «Сярэбраным голубам» на міжнародным кінафестывалі ў Лейпцыгу.

У 2017 годзе выйшаў дакументальны фільм шведскага рэжысёра Стафана Юлена «Каханне: Love in Russian», зняты ў сааўтарстве са Святланай Алексіевіч паводле яе новай, яшчэ не дапісанай кнігі[20][21]. У 2019 годзе стала вядома пра мангу, створаную японскім мастаком Кейто Каумэ па матывах кнігі С. Алексіевіч «У вайны не жаночы твар»[22].

Святлана Алексіевіч дала згоду на выкарыстанне яе твору «Чарнобыльская малітва» для стварэння амерыканска-брытанскага міні-серыялу «Чарнобыль» (2019). Сюжэтная лінія з пажарным Васілём Ігнаценкам была цалкам узятая з кнігі. Ігнаценка быў у ліку першых, хто прыбыў на тушэнне пажару на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС, у выніку атрымаў смяротную дозу радыяцыі і пакутліва памёр у Маскве праз пару тыдняў[23].

Грамадская дзейнасць

Святлана Алексіевіч з’яўляецца членам Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП)[24], старшынёй Рады стыпендыі імя Магдалены Радзівіл, заснаванай СБП у 2017 годзе[25]. Яе імя фігуруе сярод заснавальнікаў фонду «Вольны беларускі ўніверсітэт» (фонд зарэгістраваны ў Варшаве ў 2017 годзе; у 2019 г. яго праграмы яшчэ не дзейнічалі)[26]. У канцы 2016 года стварыла ў Мінску клуб «Святлана Алексіевіч запрашае»[27], у якім публічна выступалі творчыя асобы і інтэлектуалы з розных краін, пераважна з Расіі. У 2016—2017 гг. прайшло каля 10 сустрэч у рамках названага клуба (большасць вяла сама С. Алексіевіч). У пачатку 2019 года пасля доўгага перапынку было абвешчана аб аднаўленні работы клуба[28]. Пасяджэнне 26 сакавіка 2019 г. адбылося з удзелам беларускіх гасцей, але некаторымі інтэлектуаламі было ўспрынята скептычна: так, на думку М. Жбанкова, «клубу набелісткі па-ранейшаму перашкаджае рэжым узаемнага абажання і непазбыўная кампліментарнасць»[29].

Пісьменніца нярэдка дзеліцца сваімі меркаваннямі на значныя для беларускага грамадства тэмы: напрыклад, у 2018 г. адгукнулася на «справу БелТА»[30], у 2019 г. — на напад на школу ў Стоўбцах[31], знос крыжоў у Курапатах[32].

Увосень 2019 года Святлана Алексіевіч была абрана віцэ-прэзідэнтам Міжнароднага ПЭН-клуба[33], а праз некалькі тыдняў — старшынёй Рады Беларускага ПЭН-цэнтра[34]. У жніўні 2020 года далучылася да каардынацыйнай рады, ініцыіраванай Святланай Ціханоўскай (кандыдатуру якой С. Алексіевіч падтрымлівала на прэзідэнцкіх выбарах), стала членам прэзідыума названай рады[35]. Засталася ў складзе каардынацыйнай рады, абноўленай у 2023 годзе.

У ліпені 2024 г. Алексіевіч падпісала ліст да палітыкаў і рэлігійных лідараў з заклікам аб неадкладным спыненні агню паміж Расіяй і Украінай і ў сектары Газа[36].

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны». Лаўрэат літаратурных прэмій СП СССР імя М. Астроўскага (1984), імя К. Федзіна (1985) і прэміі Ленінскага камсамола (1986) за кнігі «У войны — не женское лицо» і «Последние свидетели». Лаўрэат прэміі Курта Тухольскага (1996), прэміі «Трыумф» (Расія, 1997), Ляйпцыгскай кніжнай прэміі (1999), прэміі Гердэра (1999), прэміі Рэмарка (2001), Нацыянальнай прэміі крытыкі (ЗША, 2006). У 2011 годзе атрымала ў Польшчы прэмію імя Рышарда Капусцінскага[37] і прэмію Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «Ангелус». У 2013 годзе стала лаўрэатам Міжнароднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў, цырымонія ўзнагароджання адбылася 13 кастрычніка ў рамках Франкфурцкага кніжнага кірмаша[38]. Афіцэр Ордэна мастацтваў і літаратуры Францыі (2014)[39].

У 2016 годзе нобелеўская лаўрэатка 2015 г. атрымала ў Кітаі кніжную прэмію «Вэньцзінь», прэмію Шанхайскага кніжнага кірмашу і ўзнагароду Пекінскага кніжнага кірмашу[40]. У 2016 г. С. Алексіевіч стала таксама ганаровым членам Беларускай асацыяцыі журналістаў[41].

У 2018 годзе міжнародная няўрадавая арганізацыя RAW in WAR прысудзіла Святлане Алексіевіч прэмію імя Ганны Паліткоўскай. Узнагароду ёй уручылі за «смелыя выступленні супраць несправядлівасці, гвалту і экстрэмізму ў сітуацыі працягу „забытых“ узброеных канфліктаў»[42]. У тым жа годзе пісьменніца атрымала прэмію Цэнтральнаеўрапейскага форума «Ганароваму грамадзяніну Цэнтральнай Еўропы» — «за ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці»[43].

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[44].

У 2021 годзе ўзнагароджана Вялікім крыжом 1-й ступені Ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія»[45]. У 2022 годзе атрымала чэшскую прэмію Іржы Тэйнера[46] і абрана ганаровым доктарам мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[47]. З’яўляецца таксама ганаровым доктарам Кіева-Магілянскай акадэміі (з 2016) і ўніверсітэта Вітаўта Вялікага (з 2020).

Погляды

Пра сябе Святлана Алексіевіч сказала:

"

Вядома ж, я — беларуска. І гэта мая родная мова — беларуская, хоць я на ёй і не размаўляю. Не размаўляю па той прычыне, што ўся практыка майго жыцця — гэта руская мова і руская культура. Але я сябе адчуваю беларускай, беларуская зямля — ​​мая зямля, мой бацька адсюль. Я іншага жыцця не ведаю, толькі жыццё тут, нягледзячы на ​​тое, што я жыла і ў Еўропе. Мая зямля — ​​Беларусь.[48]

"

Сваімі настаўнікамі яна называе Алеся Адамовіча і Васіля Быкава[7].

Яна лічыць, што «таталітарызм разбэшчвае і ка́та, і ахвяру», і мы жывём у гэты траўміраваны перыяд[7]. Хацела б, каб Беларусь была падобная да скандынаўскіх краін, або прынамсі да Прыбалтыкі[7]. Паводле Святланы Алексіевіч, краіны-суседзі Беларусі — Літва, Польшча і Украіна — могуць быць прыкладам развіцця для Беларусі. Яна заўважыла, што беларуская культура саступае польскай, аднак усё часцей прадстаўніком беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці бывае беларуска-польскі інтэлігент у стылі Аляксандра Мілінкевіча, а не старшыня калгасу або савецкі чыноўнік, як бывала раней[49]. У лютым 2019 г. на сустрэчы ў Мінску зрабіла яшчэ адну заяву: «Мы не сфармаванае грамадства. Што б ні здаралася, усё праходзіць, з намі можна зрабіць усё. Нам патрэбны лідар кшталту Гавела. Які не апускаецца разам з самай цёмнай часткай народу, а які ўздымае свой народ»[50].

Пазней яна заўважыла:

"

У мяне ўсё часцей узнікае думка, грэшным чынам, што не саспелі ні мы, ні Расія, ні іншыя постсавецкія краіны да прэзідэнцкіх рэспублік. У нас павінны быць толькі парламенцкія рэспублікі, каб лепшыя людзі разам выпрацоўвалі рашэнні. А даць уладу ў рукі аднаго чалавека — гэта было вялікай памылкай у 90-я гады.[51]

"

У красавіку 2019 г., у сувязі з перамогай Уладзіміра Зяленскага ў першым туры выбараў прэзідэнта Украіны, пісьменніца заявіла: «У мяне напачатку былі вялікія надзеі на Парашэнку. Але яны, на жаль, не спраўдзіліся. І я за тое, каб Зяленскі перамог. Мне здаецца, што ён пераможа. І мы ўбачым, як прыходзіць новае пакаленне. Яно прыходзіць ва Украіне, у Харватыі, у Славакіі»[52]. Разам з тым Дональда Трампа яна аднесла да папулістаў, заўважыўшы: «Не ведаю, як можна дамовіцца з Трампам»[52].

Падчас расійскага ўварвання ва Украіну ў эфіры Беларускай службы «Радыё Свабода» асудзіла вайну Расіі супраць Украіны і адзначыла, што яна горшая за Другую сусветную.

«Аказваецца, мы дарма думалі, што перамаглі камунізм. Мы яго не перамаглі. А тое, што сёння адбываецца, гэта чырвоны чалавек, як я яго называю. Гэта яго апошні бой ці не, але гэта прыкметы адтуль, з мінулага. Мы яшчэ не адарваліся ад гэтага, таму што не супраціўляліся, а ўспрымалі ўсё як належнае. Краіна камунізму ўпала, і мы пачалі выжываць, замест таго каб будаваць новае жыццё»[53], — адзначыла пісьменніца. Рэагуючы на ўдзел Беларусі ў вайне Расіі ва Украіне пісьменніца адзначыла, што, на яе думку, найвялікшым гераізмам для беларусаў, якіх адправяць ваяваць за Расію ва Украіне, будзе адмова страляць. Яна дадала, што сітуацыя зараз супрацьлеглая вайне з фашызмам, калі гераізм заключаўся ў ваенных дзеяннях і абароне. «У нас ужо няма незалежнасці, і мы краіна-агрэсар», — падсумавала Алексіевіч[54].

Ацэнкі

Беларускі паэт Уладзімір Някляеў заўважыў:[55]

"

Калі ўся руская літаратура выйшла, як сцвярджаў Дастаеўскі, з «Шыняля» Гогаля, то ўся творчасць Алексіевіч — з дакументальнай кнігі Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі». Адамовіч — яе літаратурны хросны. Яе кнігі — развіццё асноўнай тэмы беларускай літаратуры, яны знаходзяцца ў кантэксце гэтай літаратуры і ёй належаць.
Сённяшняя заслуга Алексіевіч у тым, што яна здзяйсняе прарыў беларускай літаратуры ў літаратуру еўрапейскую.

"

Міністэрства замежных спраў Беларусі вітала рашэнне Нобелеўскага камітэта аб прысуджэнні прэміі па літаратуры за 2015 год Святлане Алексіевіч. У адмысловым каментарыі яно згадала, што гэта першая прэмія, атрыманая грамадзянінам суверэннай Беларусі, увойдзе ў гісторыю станаўлення беларускай нацыі, грамадства і дзяржавы[56]. Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні з прысуджэннем Нобелеўскай прэміі адзначыў, што творчасць Святланы Алексіевіч не пакінула абыякавымі не толькі беларусаў, але і чытачоў у многіх краінах свету[57]. Пры гэтым дзяржаўныя выдавецтвы Беларусі доўгі час (каля 25 гадоў) не друкавалі кнігі С. Алексіевіч[58]; толькі ў 2019 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» перавыдала яе кнігу «У вайны не жаночы твар»[59].

Некаторая частка расійскай і беларускай інтэлігенцыі палічыла прысуджэнне Нобелеўскай прэміі Алексіевіч палітычнай акцыяй[60][61][62][63].

Трактоўку Святланай Алексіевіч узброенага канфлікту ва Украіне, у прыватнасці, у Данецкай вобласці, рэзка крытыкавалі некаторыя інтэлектуалы, напрыклад, пісьменніца Элен Рышар-Фаўр у 2015 г.[64]. Таксама выказваліся думкі аб тым, што пісьменніца перабольшвае ўплыў камуністычных ідэй, ролю «чырвонага чалавека» ў сучасных Расіі і Беларусі[65][66].

У 2019 годзе беларускі палітык Зянон Пазняк заўважыў, што з камуністычных часоў Алексіевіч пазіцыянавала сябе як ненавісніца беларушчыны, але пазней яна змяніла рыторыку, і «аб’ектыўна гэта добра»[67].

Беларускія пераклады

  • Апошнія сведкі / Святлана Алексіевіч: кніга недзіцячых расказаў. — Мінск: Юнацтва, 1985. — 188, [1] с.
  • У вайны не жаночае аблічча: дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Маст. літ., 1991. — 272 с.
  • Зачараваныя смерцю: Пер. з рус. М. С. Гіля / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Беларусь, 1993. — 128 с.
  • Чарнобыльская малітва: Хроніка прышласці: Дак. аповесць / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Рэсп. грамад. аб’яднанне «Літ.-маст. фонд „Гронка“», 1999. — 222, [1] с.
  • Час сэканд-хэнд (Канец чырвонага чалавека) / Святлана Алексіевіч. Перакл. з руск. Ц. Чарнякевіч, В. Стралко. — Мн.: Логвінаў, 2014. — 384 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; выпуск 46). — ISBN 978-985-562-096-0.
  • Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы ўтопіі» ў 5-ці кн. Пераклалі з руск. мовы Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч. Вільня: Логвінаў, 2018.
  • У вайны не жаночы твар: пер. з рускай В. Акудовіча / Святлана Алексіевіч. — Мн.: Маст. літ., 2019. 

Зноскі

  1. а б в г д е ё Кто есть кто в Республике БеларусьBiałystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 14. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — АршынМн.: 1996. — Т. 1. — С. 243. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  3. Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт — 2006. — С. 249. — 258 с. — ISBN 978-83-89406-77-4
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 2 студзеня 2024.
  5. БЭ. Т. 1.
  6. The Nobel Prize in Literature 2015. Svetlana Alexievich (англ.)
  7. а б в г д nashaniva.by
  8. nashaniva.by
  9. http://www.svaboda.org/content/article/27420912.html
  10. http://studlive.by/university/malo-kto-znaet-chto-aleksievich-pozhertvovala-biblioteke-zhurfaka-1000-dollarov.html
  11. «Что же такое наша память?» Беседа Альмиры Усмановой со Светланой Алексиевич // Беларусь в мире, № 3 (10). 1998.
  12. Ришина, Ирина. «Чернобыльская молитва’. Мне кажется, я записываю будущее …» // Литературная газета. — 1996. — 24 апреля.
  13. Scribner, Doris. Recreation of Chernobyl Trauma in Svetlana Alexivich’s «Chernobyl’skaya molitva.» A Thesis Presented to the Faculty of the Graduate School at the University of Missouri-Columbia. — 2008.
  14. Бек, Татьяна Светлана Алексиевич. Моя единственная жизнь Архівавана 18 лістапада 2020. // Вопросы литературы. — 1996.
  15. Ушакин, Сергей. Осколки военной памяти: «Все, что осталось от такого ужаса?» // Новое литературное обозрение (НЛО). — 2008. — № 93.
  16. http://belisrael.info/?p=5523
  17. Алесиевич, Светлана. В поисках вечного человека Архівавана 30 мая 2016..
  18. Алексиевич, Светлана. В поисках вечного человека Архівавана 30 мая 2016..
  19. Гапова, Елена. Страдание и поиск смысла: «моральные революции» Светланы Алексиевич Архівавана 1 жніўня 2016. // Неприкосновенный запас. — 2015. — № 99.
  20. https://www.kinopoisk.ru/film/lyubov-love-in-russian-2017-1049005/
  21. http://journalby.com/news/lyubov-love-russian-rastvoryayas-v-aleksievich-1278 Архівавана 10 красавіка 2019.
  22. https://euroradio.by/yaponcy-vydayuc-komiks-pa-knize-svyatlany-aleksievich
  23. svaboda.org
  24. https://lit-bel.org/struct/ Архівавана 22 сакавіка 2019.
  25. https://lit-bel.org/news/gronskaya-martysevich-ramanava-stypendyyatki-imya-magdaleny-radzivil/ Архівавана 2 ліпеня 2019.
  26. https://naviny.by/article/20190813/1565708235-volnyy-universitet-milinkevicha-svyazhet-molodyh-belorusov-s Архівавана 15 жніўня 2019.
  27. https://news.tut.by/society/523699.html Архівавана 29 жніўня 2017.
  28. https://news.tut.by/culture/628584.html(недаступная спасылка)
  29. http://journalby.com/news/vozvrashchenie-klubnogo-nobelya-pozery-vzamen-gastrolerov-1276 Архівавана 10 красавіка 2019.
  30. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019. Праверана 10 красавіка 2019.
  31. https://www.svaboda.org/a/29769718.html
  32. belsat.eu
  33. https://belisrael.info/?p=21709
  34. nashaniva.by
  35. https://news.tut.by/economics/697346.html Архівавана 19 жніўня 2020.
  36. 51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа
  37. http://wyborcza.pl/1,75475,9595562,Nagroda_Kapuscinskiego_dla_Aleksijewicz_i_Czecha.html
  38. Алексіевіч уручылі прэмію міру нямецкіх кнігагандляроў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 кастрычніка 2013.
  39. http://nashaniva.by/?c=ar&i=137515
  40. https://www.svaboda.org/a/27948562.html
  41. https://naviny.by/new/20160909/1473427437-svetlana-aleksievich-stala-pochetnym-chlenom-bazh
  42. nina.nashaniva.by
  43. https://pen-centre.by/2018/11/22/svyatlana-aleksevch-uznagarodzhanaya-premyay-ganarovamu-gramadzyannu-centralnay-eropy.html
  44. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  45. =https://www.dw.com/ru/nobelevskaja-laureatka-aleksievich-poluchila-odnu-iz-vysshih-nagrad-germanii/a-57894509
  46. https://www.wonderzine.com/wonderzine/entertainment/entertainment-news/263821-svetlana-aleksievich
  47. https://madridru.es/news/ru-v-madride-projdet-vstrecha-s-pisatelnicej-svetlanoj-aleksievich/
  48. nashaniva.by
  49. пад рэд. Валера Булгакава. Беларусь: ні Эўропа, ні Расея. Меркаваньні беларускіх эліт. — Варшава: Выдавецтва ARCHE, 2006. — С. 68-69, 124-125, 194. — 258 с. — ISBN 83-89406-77-2.
  50. naviny.by Архівавана 12 лютага 2019.
  51. svaboda.org
  52. а б https://www.svaboda.org/a/29861771.html
  53. https://www.youtube.com/watch?v=basvigBzBCc
  54. https://www.svaboda.org/a/31737338.html
  55. Някляеў: Шанцы Беларусі на Нобелеўскую прэмію як ніколі высокія
  56. mfa.gov.by
  57. president.gov.by
  58. nashaniva.by
  59. https://www.sb.by/articles/karlyukevich-knigi-svetlany-aleksievich-svobodno-prodayutsya-na-polkakh-belknigi.html
  60. Олег Пухнавцев. Литератор нужного калибра // Литературная газета. — М.: 2015. — № 40(6528).
  61. Дмитрий Чёрный. Премия «Чёрного города» // Литературная Россия. — М.: 2015. — № 36.
  62. Европейские интеллектуалы уровня "нобелевки"?(недаступная спасылка). ЛитКритика. By. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  63. http://politconservatism.ru/experiences/nobelevskiy-pozer/
  64. http://voix.blog.tdg.ch/archive/2015/10/10/lettre-ouverte.html Архівавана 23 верасня 2017.
  65. https://belisrael.info/?p=5626
  66. http://left.by/archives/16695
  67. svaboda.org

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Frigolandiamicronazione StatusDichiarazione d'indipendenza25 aprile 2005 Territori rivendicatiUnione Planetaria Dati amministrativiNome completo(IT) Repubblica di Frigolandia GovernoRepubblica assembleare presieduta da un Presidente Capo di StatoVincenzo Sparagna Capo del governoMaila Navarra Informazioni generaliLinguaitaliano Capitale/CapoluogoFrigolandia Area0,02 km² Popolazione600 ab. ContinenteEuropa Fuso orario UTC+1 UTC+2 (ora legale) ValutaEuro Manuale La Repubblica di Frigolandia è...

 

Order of Nunavut Awarded by the commissioner of NunavutTypeTerritorial orderEligibilityAll current and former residents of the territory (or the territory which became Nunavut) who are not elected representatives in governmentAwarded forOutstanding contribution to the cultural, social, or economic well-being of Nunavut.StatusCurrently constitutedChancellorEva AariakGradesMemberPost-nominalsO.Nu.StatisticsFirst induction2011Total inductees21PrecedenceNext (higher)Order of Newfoundland and Labr...

 

Кастельно-де-МандайCastelnau-de-Mandailles   Країна  Франція Регіон Окситанія  Департамент Аверон  Округ Родез Кантон Еспальйон Код INSEE 12061 Поштові індекси 12500 Координати 44°32′12″ пн. ш. 2°53′11″ сх. д.H G O Висота 360 - 949 м.н.р.м. Площа 35,87 км² Населення 570 (01-2020[1]) Густо

Bagian dari seriGereja Katolik menurut negara Afrika Afrika Selatan Afrika Tengah Aljazair Angola Benin Botswana Burkina Faso Burundi Chad Eritrea Eswatini Etiopia Gabon Gambia Ghana Guinea Guinea-Bissau Guinea Khatulistiwa Jibuti Kamerun Kenya Komoro Lesotho Liberia Libya Madagaskar Malawi Mali Maroko Mauritania Mauritius Mesir Mozambik Namibia Niger Nigeria Pantai Gading Republik Demokratik Kongo Republik Kongo Rwanda Sao Tome dan Principe Senegal Seychelles Sierra Leone Somalia Somaliland ...

 

この記事には複数の問題があります。改善やノートページでの議論にご協力ください。 出典がまったく示されていないか不十分です。内容に関する文献や情報源が必要です。(2022年2月) 一次資料や記事主題の関係者による情報源に頼って書かれています。(2022年2月) 古い情報を更新する必要があります。(2022年2月)出典検索?: 日本大学山形高等学校 – ...

 

2016 video game 2016 video gameTotal War: WarhammerDeveloper(s)Creative AssemblyPublisher(s)SegaDirector(s)Mike SimpsonIan RoxburghWriter(s)Andy HallComposer(s)Richard BeddowIan LivingstoneTimothy Michael WynnTilman SillescuSeriesTotal WarWarhammer FantasyPlatform(s)Windows, Linux, macOSReleaseWindows24 May 2016Linux22 November 2016macOS18 April 2017Genre(s)Turn-based strategy, real-time tacticsMode(s)Single-player, multiplayer Total War: Warhammer is a 2016 turn-based strategy and real-time ...

الانسحاب من كابول 1842 جزء من الحرب الإنجليزية الأفغانية الأولى 1839–1842 رسم في سنة 1898 لآخر الناجين من فوج المشاة 44 في جاندماك معلومات عامة التاريخ 6–13 يناير 1842 الموقع طريق كابول-جلال أباد، قريبا من جاندماك، أفغانستان النتيجة انتصار الأفغان المتحاربون إمارة أفغانستان  المم...

 

Representative of the monarch in the Federation of Rhodesia and Nyasaland Governor-General of the Federation of Rhodesia and NyasalandCoat of arms of the FederationFlag of the governor-generalStyleHis Excellency The Right HonourableResidenceGovernment House, Salisbury (now Harare)AppointerMonarch of the United KingdomFormation4 September 1953First holderThe 1st Baron LlewellinFinal holderSir Humphrey Gibbs (Acting)Abolished31 December 1963 The governor-general of the Federation of Rhodesia an...

 

2010 single by Cali Swag DistrictTeach Me How to DougieSingle by Cali Swag Districtfrom the album The Kickback ReleasedApril 12, 2010[1]GenrePop-rap, dance-rapLength3:59 (explicit version)3:01 (edited version) 4:45 (remix version) LabelCapitolSongwriter(s)Yung, JayAre, Smoove Da General, Runway Star[2]Producer(s)RunWay Star[3]Cali Swag District singles chronology Teach Me How to Dougie (2010) Where You Are (2010) Teach Me How to Dougie is the debut single by Americ...

U.S. Navy biomedical research laboratory Naval Medical Research Unit TwoActive1944–presentCountry United States of AmericaBranch United States NavyRoleNAMRU-2 is the primary source of infectious diseases research in the Asia/Pacific region for the US Navy.Part ofNaval Medical Research Center (NMRC)Garrison/HQPhnom Phen, CambodiaCommandersCurrentcommanderCaptain Patrick BlairMilitary unit The Naval Medical Research Unit Indo Pacific, formerly known as Naval Medical Research Unit Tw...

 

Japanese pharmaceutical company Ono Pharmaceutical Co., Ltd.Native name小野薬品工業TypePublic (K.K)Traded asTYO: 4528ISINJP3197600004IndustryPharmaceuticalsFounded1717; 306 years ago (1717) as Fushimiya Ichibei apothecaryFounderIchibei Ono IHeadquartersChuo-ku, Osaka, 541-8564, JapanArea servedWorldwideKey peopleGyo Sagara(President and CEO)ProductsPharmaceuticalsDiagnostic reagentsRevenue JPY 261.8 billion (FY 2017) (US$ 2.4 billion) (FY 2017)Net income JPY 50.2 billi...

 

Солнцевське організоване злочинне угруповання Дата створення / заснування 1988 Значима особа Скоч Андрій Володимирович, Могилевич Семен Юдкович і Константіновський Вячеслав Леонідович Названо на честь Солнцевський район Москвиd Засновник Михайлов Сєрґєй Анато...

This article is about the now-closed tramways of Tianjin. For the current network, see TEDA Modern Guided Rail Tram. Tianjin, a major port and industrial center in China. Tianjin once had a standard steel-wheeled tramway network. But the original tram service was completely stopped in 1973. In 2006, tram service returned to Tianjin in the form of the TEDA Modern Guided Rail Tram. History First tram of Tianjin Tianjin was the first city to have its own citywide tram system (operated by Municip...

 

Anthem of Falange Española de las JONS Cara al SolEnglish: Facing the SunBlas Piñar and Carlos García Juliá (in Falange uniform) sing Cara al sol in 1976 among a crowd making Roman salutes.[1]Former unofficial anthem of  Spain and anthem of FalangeLyricsJosé Antonio Primo de Rivera, 1936MusicJuan TelleríaJuan R. Buendia, 1935Adopted1936Audio sampleCara al Sol.oggfilehelp Cara al Sol (English: Facing the Sun) is the anthem of the Falange Española de las JONS. The lyric...

 

2020 American film by Antonio Campos The Devil All the TimePromotional release posterDirected byAntonio CamposScreenplay by Antonio Campos Paulo Campos Based onThe Devil All the Timeby Donald Ray PollockProduced by Jake Gyllenhaal Riva Marker Randall Poster Max Born Starring Tom Holland Bill Skarsgård Riley Keough Jason Clarke Sebastian Stan Haley Bennett Eliza Scanlen Mia Wasikowska Robert Pattinson Narrated byDonald Ray PollockCinematographyLaul CrawleyEdited bySofía SubercaseauxMusic by ...

Sports arena This article is about the indoor arena in Birmingham, England. For other arenas with the same or similar names, see Birmingham Arena. Barclaycard Arena redirects here. For the arena in Hamburg, see Barclaycard Arena (Hamburg). National Indoor Arena redirects here. For other uses, see National Indoor Arena (disambiguation). Arena BirminghamArena Birmingham in October 2017Former namesNational Indoor Arena (1991–2014)Barclaycard Arena (2014–2017)Arena Birmingham (2017–2020)Add...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Gerald of Braga – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (November 2021) (Learn how and when to remove this template message) Saint Gerald of BragaBishop of BragaBornCahors, GasconyDiedDecember 5, 1109Bornes, Vila Pouca de Aguiar, PortugalVenerated in...

 

Loay Interior RoadThe road in CarmenRoute informationMaintained by Department of Public Works and Highways (DPWH)Length78.92 km (49.04 mi)ComponenthighwaysN852Major junctionsFrom N850 (Tagbilaran East Road) in LoayMajor intersectionsN853 (Carmen−Sagbayan−Bacani Road) in Carmen N854 (Dat-an−Carmen−Sierra Bullones−Pilar−Alicia Road) in CarmenTo N850 (Tagbilaran North Road) in Trinidad LocationCountryPhilippinesProvincesBoholMunicipalitiesLoay, Loboc, Bilar Batuan, Car...

SchoonhovenBekas munisipalitas / kota BenderaLambang kebesaranNegaraBelandaProvinsiHolland SelatanLuas(2006) • Total6,96 km2 (269 sq mi) • Luas daratan6,34 km2 (245 sq mi) • Luas perairan0,67 km2 (26 sq mi)Populasi (1 January 2012) • Total11.819 • Kepadatan1.924/km2 (4,980/sq mi) Source:[1].Zona waktuUTC+1 (CET) • Musim panas (DST)UTC+2 (CEST) Schoonhoven (penguc...

 

American actress (born 1999) Katelyn NaconNacon, 2018Born (1999-06-11) June 11, 1999 (age 24)Atlanta, GeorgiaOccupationActressYears active2013–present Katelyn Nacon (June 11, 1999) is an American actress who played Elisia Brown in the go90 web series Tagged (2016–2018) and Enid on The Walking Dead (2015–2019), She also stars in Linoleum (2022) and Southern Gospel (2023). Personal life Katelyn Nacon was born on 11 June 1999 in Atlanta, Georgia,[1][2] and she att...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!