Чэслаў Мілаш

Чэслаў Мілаш
польск.: Czesław Miłosz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1911(1911-06-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 2004(2004-08-14)[1][4][…] (93 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Аляксандр Мілаш[d]
Жонка Яніна Мілаш[d] і Кэрал Тыгпен-Мілаш[d]
Дзеці Энтані Маліш[d] і Пітэр Мілаш[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, дыпламат, пісьменнік, эсэіст, перакладчык, педагог, выкладчык універсітэта, гісторык літаратуры
Жанр паэзія і проза
Мова твораў англійская і польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
milosz.pl (польск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэслаў Мі́лаш (польск.: Czesław Miłosz; 30 чэрвеня 1911, Шэтэйні, цяпер Літва — 14 жніўня 2004, Кракаў) — польскі паэт, пісьменнік, эсэіст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980). Член Польскай АН у Кракаве (з 1992).

Біяграфія

З роду Мілашаў. Пляменнік і вучань Оскара Мілаша.

Скончыў у 1929 годзе Віленскую гімназію, затым у 1934 годзе Універсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні (вучыўся спачатку на гуманітарным факультэце, потым перайшоў на факультэт сацыяльных навук, каб вывучаць права). Уваходзіў у згуртаванне паэтаў-катастрафістаў «Жагары» (Żagary) і прычыніўся да выдання аднайменнага часопіса. Працаваў на Польскім Радыё ў Вільні, аднак быў звольнены па абвінавачанні ў падтрымцы інтарэсаў літоўцаў і беларусаў.

У 1937 годзе пераехаў у Варшаву, перад 2-й сусветнай вайной працаваў на Польскім Радыё. У Варшаве перажыў нямецкую акупацыю. Працаваў ва ўніверсітэцкай бібліятэцы і ўдзельнічаў у падпольным літаратурным руху, апублікаваў у 1940 годзе зборнік «Вершы» пад псеўданімам Ян Сыруць. Пасля паразы варшаўскага паўстання Мілаш пераехаў у Кракаў, дзе заставаўся да канца 1945 года.

Пасля вайны Мілаш працуе ў Міністэрстве замежных спраў Польскай Народнай Рэспублікі як аташэ па культуры польскага пасольства ў Нью-Ёрку і Парыжы. У 1951 годзе адмовіўся вярнуцца ў Польшчу і папрасіў у французскага ўраду палітычнага прытулку. У Парыжы Чэслаў Мілаш жыў да 1960 года, актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Культура» Ежы Гедройца. Супрацоўнічаў з выдавецтвам «Maisons Laffitte».

У 1960 годзе Чэслаў Мілаш пераехаў у ЗША, выкладаў славянскія літаратуры ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі і ў Гарвардзе. Доктар honoris causa Мічыганскага ўніверсітэта. Прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.

У ПНР яго афіцыйна лічылі здраднікам і рэнегатам. Да 1980 года дзейнічала цэнзарская забарона не толькі на публікацыю яго твораў, але і на прозвішча наогул. Кнігі Чэслава Мілаша выдавалі падпольна, а частка польскай эміграцыі абвінавачвала яго ў бальшавіцкіх поглядах. У 1980 годзе Чэслаў Мілаш атрымаў Нобелеўскую прэмію, тады пачынае мяняцца стаўленне да яго і ў Польшчы, і ў эмігранцкім асяродку. У 1993 годзе паэт вырашае вярнуцца ў Польшчу і пераязджае ў Кракаў, паводле яго сцверджання, «найбольш блізкі Вільні». Супрацоўнічаў з месячнікам «Czasopis» (Беласток).

Брат Чэслава — Андрэй Мілаш, казаў: «Мілашы — гэта такія самыя ліцвіны, як Міцкевіч, Гамбровіч, Голубеў, Ясеніца, Ваньковіч, Віткацы ці нават Пілсудзкі. Чэслаў гаворыць пра сябе: „Я ліцвін польскай культуры“».[5]

Прозвішча

Ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Milašas (з асновай Mil- і іменным утваральнікам --) літоўскія прозвішчы Milaša, Milašas, Milašis, Milašiūnas, тапонімы Мілашы і Мілашова, літоўскія Milašiškės, Milašaičiai. Было і прускае імя Milassie такой жа будовы.

Творчасць

Дэбютаваў у 1930 годзе на старонках універсітэцкага часопіса «Alma Mater Vilnensis» вершамі «Кампазіцыя» і «Падарожжа». Пісаў на польскай, англійскай, французскай мовах. У «Паэме пра застылы час» (1933), зборніку «Тры зімы» (1936) выявілася прадчуванне катастрофы, здольнай знішчыць прыроду і чалавечую цывілізацыю. У зборніку «Выратаванне» (1945) гучыць матыў маральнай адказнасці і еднасці паэта з лёсам нацыі. Яго паэзіі ўласцівы інтэлектуальнае багацце, філасофскае абагульненне, пошук нетрадыцыйных форм. Спалучэнне сімвалічна-эстэтычнага бачання свету з канкрэтна-пачуццёвай вобразнасцю, разумовасці з лірызмам, пафасу з іроніяй у паэтычных зборніках «Дзённае святло» (1953), «Горад без імя» (1969), «Дзе ўзыходзіць сонца і дзе садзіцца» (1974), «Неабдымная зямля» (1984), «На беразе ракі» (1994) і інш.

Аўтар кніг эсэ «Скуты розум» (1951—53), «Кантыненты» (1958; уключаны вершы і пераклады), «Радзіма — Еўропа» (1959), «Зямля Ульра» (1977), «Пошук бацькаўшчыны» (1992, звязана з гісторыяй зямель Літвы, Беларусі, Украіны і Полышчы), успамінаў «Год паляўнічага» (1990), палітычнага рамана «Здабыццё ўлады» (1953), аповесці «Даліна Ісы» (1955, экранізавана 1982) і інш.

Перакладаў на польскую мову англійскую, французскую, іспанскую паэзію (зборнік «Вершаваная форма», 1986), кнігі Старога і Новага Запаветаў, а таксама польскую паэзію на англійскую мову. Аўтар «Гісторыі польскай літаратуры» (1969).

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Ч. Мілаша перакладалі Л. Баршчэўскі, А. Ф. Брыль, В. Булгакаў, Я. Буры, Ю. Бушлякоў, Зм. Дзядзенка, М. Казлоўская, Ю. Лаўрык, М. Мартысевіч, К. Маціеўская, А. Мінкін, С. Прылуцкі, М. Пушкіна, Алесь Разанаў, М. Танк, А. Хадановіч, А. Чобат, Я. Чыквін, М. Шода, Г. Янкута і інш.

  • Мілаш Ч. [Вершы] / Перакл. А. Мінкіна. Прадм. Л. Баршчэўскага // Далягляды. Мн., 1992.
  • Мілаш Ч. [Вершы] / Перакл. Я. Чыквіна, Ю. Бушлякова, А. Хадановіча, А. Разанава // Крыніца. 1997. № 7 (33);
  • Мілаш Ч. Сведчанне паэзіі / Перакл. Я. Чыквіна // Крыніца. 1997. № 7 (33);
  • Мілаш Ч. Лекцыя біялогіі / Перакл. Ю. Бушлякова // Крыніца. 1997. № 7 (33);
  • Мілаш Ч. Скуты розум. Мн. — Вільня, 2000.
  • Мілаш Ч. Дастаеўскі й Сартр / Перакл. А. Хадановіча // ARCHE. № 1 (6) — 2000. С. 156—166.
  • Мілаш Ч. Канец Вялікага Княства Літоўскага (Пра Юзафа Мацкевіча) / Перакл. В. Булгакава // Быць (або ня быць) сярэднеэўрапейцам. Сучаснае польскае мысьленьне. — Менск: Выдавецтва «Энцыклапедыкс», 2000. С. 282—305.
  • Мілаш Ч. Вершы // «Наша вера». № 2(16)/2001.
  • Мілаш Ч. Вільня / Перакл. М. Шоды // ARCHE. № 5 (28) — 2003. С. 67—72.
  • Мілаш Ч. Іншага канца сьвету ня будзе: Выбр. творы (на польск. і бел. мовах). — Мінск-Уроцлаў, 2006.
  • Мілаш Ч. Збор твораў у 4 т. — Мінск: «Логвінаў», 2011.
    • Выратаванне: Выбр. паэзія. Мн., 2011.
    • Даліна Ісы. Мн., 2011.
    • Родная Еўропа. Мн., 2011.
    • Зямля Ульра. Мн., 2011.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. а б Czeslaw Milosz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Czesław Miłosz // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 28 студзеня 2023.
  4. Czesław Miłosz // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Свабода № 13, 5 снежня 1990. — С. 4.

Літаратура

  • Малюковіч С. Мілаш // БЭ ў 18 т. Т. 10. — Мн., 2000.

Спасылкі

Read other articles:

American television producer and writer This biography of a living person relies too much on references to primary sources. Please help by adding secondary or tertiary sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately, especially if potentially libelous or harmful.Find sources: Robert Guza Jr. – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (May 2011) (Learn how and when to remove this temp...

 

«Квін Елізабет», перший швидкий лінійний корабель (фото 1918) Французький швидкий лінкор «Дюнкерк» Швидкий лінійний корабель (швидкохідний лінкор) — різновид дредноута, у якого висока швидкість досягалась (принаймні теоретично) не за рахунок ослаблення бронювання чи ар

 

Ortler-Alpen Ortlergruppe Höchster Gipfel Ortler (3905 m s.l.m.) Lage Provinzen Bozen – Südtirol, Brescia, Sondrio, Trient in Italien und Kanton Graubünden in der Schweiz Teil der Zentralalpen/Südalpen Einteilung nach AVE 48a <--Ortlergipfel--> Koordinaten 46° 31′ N, 10° 33′ O46.51055555555610.5419444444443905Koordinaten: 46° 31′ N, 10° 33′ O Gestein Kalkgestein und Quarzphyllit f1 Die Ortler-Alpen, auch Ortlergruppe, i...

South Korean webtoon artist In this Korean name, the family name is Kang. Kang Full강풀Kang Full on SBS Radio in 2023BornKang Do-young (1974-12-07) December 7, 1974 (age 48)Seoul, South KoreaNationalitySouth KoreanOther namesKang PoolAlma materSangji University (Bachelor of Korean Language and Literature)Years active1997–presentOrganizationKorea Cartoonists Association[1]Notable workPure Love ComicI Love YouMovingSpouse undisclosed ​(m. 2006&...

 

HanomagJenisAktiengesellschaftIndustriLokomotif, Traktor, Truk, Sepeda motor, Alat berat, Mobil, dsb.NasibDigabung, DibubarkanDidirikan1871Ditutup1984, 1990 dan 2002 (banyak cabang)KantorpusatHanover, JermanWilayah operasiSeluruh duniaTokohkunciBethel Strousberg Horst-Dieter Esch Alfred Massey Ferguson & Helmut Gassmann Günter PapenburgIndukKomatsu (sejak tahun 1990)Situs webwww.komatsu-kohag.com Plat perakit yang terpasang di lokomotif 0-6-0 No 1477 buatan Hannoversche Maschinenbau tahu...

 

У Вікіпедії є статті про інших людей із таким прізвищем: Шарапова. Ганна Шарапова Га́нна Микола́їна Шара́пова (*1863—†1923) — російська діячка міжнародного руху есперанто та вегетаріанства, перекладач. Невістка Павла Івановича Бірюкова — секретаря Льва Толстого. Пер...

KireneKirene digambarkan pada mosaik abad ke-2/3 MasehiInformasi pribadiApolloApolloKeturunanAristaeus, Autuchus dan IdmonOrang tuaChlidanope dan Peneus atau Hypseus Cyrene and Cattle oleh Edward Calvert, sekitar 1830-an atau 1840-an Dalam mitologi Yunani, Kirene (ky-REE-nee; bahasa Yunani Kuno: Κῡρήνη, translit. Kyrēnē, har. 'ratu berdaulat'), adalah seorang putri Tesalia, dan kemudian, ratu dan penguasa kota Kirene di Afrika Utara. Menurut mitos, kota itu didi...

 

Ten artykuł dotyczy austro-węgierskiej 8 Dywizji Kawalerii. Zobacz też: inne dywizje kawalerii noszące numer „8”. 8 Dywizja Kawalerii8. Kavalleriedivision8. KavallerietruppendivisionKavallerie-Truppen-Division StanisłauCavallerie-Truppen-Division Stanislau Historia Państwo  Austro-Węgry Sformowanie 1901 Rozformowanie 1918 Dowódcy Pierwszy FML Josef Freund von Arlhausen Ostatni gen. mjr Rudolf Dokonal Działania zbrojne I wojna światowa Organizacja Dyslokacja garnizon Stanis...

 

List of performances by Indian actor Mohanlal Mohanlal in 2015 Mohanlal is an Indian actor, producer, distributor, host, and playback singer who has starred in mainstream blockbuster and art-house films.[1] He has made over 325 appearances in feature films during the span of his career, primarily in Malayalam cinema and also in Tamil, Telugu, Hindi and Kannada films.[2] Mohanlal began acting at the age of 18 in a brief role in the then-unreleased film Thiranottam (1978), relea...

1315 uprising in Lancashire, England Banastre RebellionDateOctober 1315LocationLancashireResult Lancaster VictoryBelligerents Rebellious Lancastrian Knights Earldom of LancasterCommanders and leaders Sir Adam Banastre Sir William de Bradshaigh Sir Henry Lea Sir Ralph Bickerstaff, High Sheriff of Lancashire Thomas, 2nd Earl of Lancaster Robert Holland, 1st Baron Holand Edmund de Neville, Deputy Sheriff of Lancashire Arms borne by Sir Adam Banastre at the first Dunstable tournament in 1308: arg...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada November 2022. The Worst of EvilHangul최악의 악 Alih Aksara yang DisempurnakanChoeag-ui Ak GenreCrimeActionPembuatKakao Entertainment[1]SutradaraHan Dong-wookPemeranJi Chang-wookWi Ha-joonIm Se-miNegara asalSouth KoreaBahasa asliKoreanProduksiRumah produ...

 

Cemetery in California This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Rose Hills Memorial Park – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (September 2014) (Learn how and when to remove this template message) Rose Hills Memorial ParkGate 1 entrance signDetailsEstablished1914LocationWhittier, CaliforniaCou...

宮城県道・福島県道107号赤井畑国見線(みやぎけんどう・ふくしまけんどう107ごう あかいはたくにみせん)は、宮城県白石市から福島県伊達郡国見町に至る一般県道である。 区間 起点:白石市小原字赤井畑(宮城県道46号白石国見線交点) 終点:国見町藤田字一丁田(国見町役場入口交差点・国道4号交点) 総延長:- km(宮城県区間:- km・福島県区間:8.011 km[1]...

 

Species of mushroom Gymnopilus fulgens Gymnopilus fulgens in NSG Heiliges Meer, Recke, Nordrhein-Westfalen, Germany Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Fungi Division: Basidiomycota Class: Agaricomycetes Order: Agaricales Family: Hymenogastraceae Genus: Gymnopilus Species: G. fulgens Binomial name Gymnopilus fulgens(J. Favre & Maire) Singer Species of fungus Gymnopilus fulgensMycological characteristicsGills on hymeniumCap is convex Hymenium is adnexed or adnateEcolo...

 

Singapore group of healthcare institutions This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: National Healthcare Group – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (November 2017) (Learn how and when to remove this template message) This article contains content that is written like an advertisement. Please h...

Museum in Oslo, Norway Not to be confused with Museum of Cultural History, Oslo. Gol Stave Church re-erected in 1885 in the open-air museum of Oscar II Norsk Folkemuseum (Norwegian Museum of Cultural History), at Bygdøy, Oslo, Norway, is a museum of cultural history with extensive collections of artifacts from all social groups and all regions of the country. It also incorporates a large open-air museum with more than 150 buildings, relocated from towns and rural districts.[1] The No...

 

Demi Moore in 2011 American actress Demi Moore made her film debut in 1981 then appeared on the soap opera General Hospital (1982–1983) and subsequently gained widespread recognition as a member of the Brat Pack with roles in Blame It on Rio (1984), St. Elmo's Fire (1985), and About Last Night... (1986).[1] While the lattermost made Moore a star, she established herself as a bankable performer with Ghost, the highest-grossing film of 1990. Her performance was praised and earned her ...

 

Cantón de Le Pont-de-Montvert Cantón Situación del cantón de Le Pont-de-Montvert Coordenadas 44°19′46″N 3°49′22″E / 44.32939833, 3.822685Capital Le Pont-de-MontvertEntidad Cantón • País  Francia • Región Languedoc-Rosellón • Departamento Lozère • Distrito FloracConsejero general Sophie Plantel (2004-2015)Subdivisiones Comunas 6Superficie   • Total 226.58 km²Población (2012)   • Total 1287 h...

This article is an orphan, as no other articles link to it. Please introduce links to this page from related articles; try the Find link tool for suggestions. (January 2021) Office in Jakarta, IndonesiaKompas Multimedia TowersGeneral informationTypeofficeLocationJakarta, IndonesiaAddressJl. Palmerah Selatan 21, Gelora, Tanah AbangCoordinates6°12′35″S 106°47′45″E / 6.2098026°S 106.7958950°E / -6.2098026; 106.7958950Construction started2014Completed2018Height...

 

Defunct subway operator in New York City Independent Subway SystemA New York Transit Museum excursion train set of Arnines on the BMT Brighton LineOverviewStatusIncorporated into the New York City SubwayOwnerCity of New YorkServiceOperator(s)New York City Transit AuthorityDepot(s)Concourse Yard, Jamaica Yard, Pitkin Yard, 207th Street YardRolling stockR46, R68, R68A, R160, R179, R211HistoryOpened1932; 91 years ago (1932)Closed1940; 83 years ago (1940)(acqui...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!