Дэбютаваў навелай «Распусніца» (1894). Вядомасць прынёс раман «Будэнброкі» (т. 1—2, 1901), у якім на прыкладзе некалькіх пакаленняў адной сям’і пісьменнік паказаў эканамічную і грамадскую дэградацыю нямецкага бюргерства. У адзначаных тонкім псіхалагізмам раманах «Каралеўская вялікасць» (1909), «Прызнанні авантурыста Фелікса Круля» (1910), навелах «Трыстан», «Тоніё Крэгер» (абедзве 1903), «Смерць у Венецыі» (1912, экранізацыя 1971) роздум пра лёс мастака і мастацтва ва ўмовах крызісу бюргерскай культуры. Духоўнае жыццё грамадства напярэдадні 1-й сусветнай вайны ў цэнтры філасофскага рамана «Чароўная гара» (1924). Антыфашысцкімі ідэямі прасякнуты навела «Марыё і штукар» (1930), гістарычная тэтралогія на біблейскую тэму «Іосіф і яго браты» (1933—1943). Найбольш значны твор — філасофскі раман «Доктар Фаўстус» (1947), у якім трагедыя мастака сімвалізуе трагедыю і гістарычную віну Германіі.
Аўтар драмы «Ф’ёрэнца» (1906), кнігі «Развагі апалітычнага» (1918), раманаў «Лота ў Веймары» (1939, пра Гётэ), «Выбраннік» (1951), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац.
Рэалістычныя творы Т. Мана адметныя маштабнасцю канфліктаў, струкгурнай завершанасцю, насычаныя філасофскімі, гістарычнымі і мастацкімі алюзіямі, сведчаць аб яго цікавасці да натуралізму і імпрэсіянізму.
Творы
Маленькі спадар Фрыдман / Der kleine Herr Friedemann, (1898) [1]
Будэнброкі / Buddenbrooks — Verfall einer Familie (раман, (1901) [2]
Доктар Фаўстус: жыццё нямецкага кампазітара Адрыяна Леверкюна, пра якое расказаў яго сябар: раман / Томас Ман; пераклад з нямецкай мовы і каментарыі В. Сёмухі; [прадмова А. Міхайлава]. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 539 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
Навелы: Для сярэд. і ст. шк. ўзросту / Томас Ман, Штэфан Цвэйг; Пер. з ням. В. С. Сёмухі, У. П. Чапегі; Маст. І. Г. Баранаў — Мн.: Юнацтва, 1996. — 320 с. — (Школьная бібліятэка).
Смерць у Венецыі: выбраныя навелы і апавяданні / Томас Ман; пер. з ням. У. А. Папковіча. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 388, [2] с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).