Атрымаў шырокую вядомасць, апрача літаратурных твораў (што, як правіла, закранаюць вострыя грамадска-палітычныя тэмы), таксама гісторыка-публіцыстычнымі творамі па гісторыі Расіі XIX—XX стагоддзяў.
Былы дысідэнт, на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў (шасцідзясятыя, сямідзясятыя і васьмідзясятыя гады XX стагоддзя) змагаўся супраць камуністычнага рэжыму ў СССР.
У апошнія дзесяцігоддзі стаяў на кансерватыўных пазіцыях, з’яўляючыся адным з натхняльнікаў праваслаўна-патрыятычнага руху.
Аляксандр Ісаевіч (Ісаакавіч[8]) Салжаніцын нарадзіўся 11 снежня1918 г. у Кіславодску. Бацька — Ісаакій Сямёнавіч Салжаніцын, рускі праваслаўны селянін з Паўночнага Каўказа. Маці — Таісія Захараўна Шчэрбак, дачка ўкраінскага шляхціча. Бацькі Салжаніцына пазнаёміліся ў час навучання ў Маскве і неўзабаве павянчаліся ў Беларусі[9]. Ісаакій Салжаніцын у час Першай сусветнай вайны пайшоў на фронт добраахвотнікам і служыў афіцэрам. Ён загінуў да нараджэння сына, 15 чэрвеня 1918 года, ужо пасля дэмабілізацыі (у выніку няшчаснага выпадку на паляванні). Ён апісаны пад імем Сані Лажаніцына ў эпапеі «Чырвонае кола» (на падставе ўспамінаў маці А.Салжаніцына).
Сям’я маці была цалкам разбурана ў выніку бальшавіцкіх канфіскацый.
У 1924 годзе Салжаніцын пераехаў з маці ў Растоў-на-Доне, з 1926 па 1936 гады вучыўся ў школе, жывучы надзвычай бедна. Даводзілася хаваць звесткі пра службу бацькі ў царскім войску.
У малодшых класах падвяргаўся кпінам за нашэнне крыжыка і нежаданне ўступаць у піянеры, атрымаў вымову за наведанне царквы. Пад уплывам школы шчыра прыняў камуністычную ідэалогію, у 1936 годзе ўступіў у камсамол. У старэйшых класах захапіўся літаратурай, пачаў пісаць эсэ і вершы; цікавіўся гісторыяй, грамадcкім жыццём. У 1937 годзе задумаў «вялікі раман пра рэвалюцыю» 1917 года.
У 1936 годзе паступіў у Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Не жадаючы рабіць літаратуру асноўнай спецыяльнасцю, абраў фізіка-матэматычны факультэт. Ва ўніверсітэце вучыўся на «выдатна» (сталінскі стыпендыят), працягваў літаратурныя практыкаванні, у дадатак да ўніверсітэцкіх заняткаў самастойна вывучаў гісторыю і марксізм-ленінізм. Скончыў універсітэт у 1941 годзе з адзнакай.
Ад пачатку літаратурнай дзейнасці востра цікавіўся гісторыяй Першай Сусветнай Вайны і сацыялістычнай рэвалюцыі. У 1937 годзе пачаў збіраць матэрыялы па «Самсонаўскай катастрофе», напісаў першыя раздзелы «Жніўня Чатырнаццатага» (з артадаксальных камуністычных пазіцый). У 1939 годзе паступіў на завочнае аддзяленне факультэта літаратуры Інстытута філасофіі, літаратуры і гісторыі ў Маскве. Перапыніў навучанне ў 1941 годзе ў сувязі з вайной.
Цікавіўся тэатрам, летам 1938 года спрабаваў здаць іспыты ў тэатральную школу Юрыя Завадскага, але беспаспяхова.
У жніўні 1939 года здзейсніў з сябрамі падарожжа на байдарцы па Волзе. Жыццё пісьменніка з гэтага часу і да красавіка 1945 года апісана ў паэме «Дарожанька» (1948—1952).
27 красавіка 1940 года ажаніўся са студэнткай Растоўскага ўніверсітэта Наталляй Рашатоўскай (1918—2003), з якой пазнаёміўся ў 1936 годзе.
Падчас вайны
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны не быў адразу мабілізаваны (прызнаны «абмежавана прыдатным» па здароўі). Актыўна дабіваўся накіравання на фронт. У верасні 1941 года разам з жонкай атрымаў размеркаванне школьным настаўнікам у Марозаўск Растоўскай вобласці, аднак ужо 18 кастрычніка быў прызваны і накіраваны ў грузавы конны абоз радавым. Падзеі лета 1941 — вясны 1942 года апісаныя Салжаніцыным у няскончанай аповесці «Любі рэвалюцыю» (1948).
На фронце вёў ваенныя дзённікі, шмат пісаў, адсылаў свае творы маскоўскім літаратарам для рэцэнзавання; у 1944 годзе атрымаў добразычлівы водгук Б. А. Лаўранёва.
Арышт і зняволенне
На фронце Салжаніцын працягваў цікавіцца грамадcкім жыццём, аднак пачаў крытычна ставіцца да Сталіна (за «перайначанне ленінізму»); у перапісцы са старым сябрам (Мікалаем Віткевічам) непаважна выказваўся пра «Пахана», пад якім угадваўся Сталін, захоўваў у сябе складзеную разам з Віткевічам «рэзалюцыю», у якой параўноўваў сталінскія парадкі з прыгонным правам і казаў пра стварэнне пасля вайны «арганізацыі» для аднаўлення так званых «ленінскіх» норм. Лісты выклікалі падазрэнне ваеннай цэнзуры, і ў лютым 1945 Салжаніцын і Віткевіч былі арыштаваны.
Чэшскі журналіст Т. Ржэзач (аўтар распаўсюджванай на Захадзе кнігі «Спіраль здрады Салжаніцына», якая з’явілася «вынікам добрасумленнай працы аўтара і настойлівай сумеснай працы з ім супрацоўнікаў 10 Упраўлення МУС ЧССР і 5 Упраўлення КДБ СССР»[13]), вылучыў версію пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, абвінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, М. Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год[14].
У жніўні накіраваны ў лагер у Новы Ерусалім, 9 верасня 1945 пераведзены ў лагер «Калужскія Вароты».
У чэрвені 1946 запатрабаваны ў сістэму спецтурмаў 4-га Спецаддзела НКУС, у верасні накіраваны ў спецінстытут для зняволеных («шарашку») пры авіяматорным заводзе ў Рыбінску, праз пяць месяцаў — на «шарашку» ў Загорск, у ліпені 1947 — у аналагічную ўстанову ў Марфіна (пад Масквой). Працаваў па спецыяльнасці — матэматыкам. У Марфіне Салжаніцын пачаў работу над аповесцю «Любі рэвалюцыю». Пазней заключныя дні на Марфінскай шарашцы апісаныя Салжаніцыным у рамане «У крузе першым», дзе сам ён выведзены пад імем Глеба Нержына, а яго сукамернікі Дзмітрый Панін і Леў Копелеў — пад імёнамі Дзмітрыя Салагдзіна і Льва Рубіна.
У снежні 1948 жонка завочна разышлася з Салжаніцыным.
У маі 1950 Салжаніцын быў этапаваны ў Бутыркі (праз канфлікт з кіраўніцтвам «шарашкі»), у жніўні накіраваны ў Стэплаг — асобы лагер у Экібастузе. У лагеры быў шахцёрам, муляром, ліцейнікам, некаторы час — брыгадзірам, удзельнічаў у забастоўцы. Пазней лагернае жыццё атрымае літаратурнае ўвасабленне ў апавяданні «Адзін дзень Івана Дзянісавіча», а забастоўка зняволеных — у кінасцэнарыі «Ведаюць ісціну танкі».
У перыяд канфлікту Салжаніцына з савецкімі ўладамі з’яўляюцца інспіраваныя КДБ публікацыі пра тое, што ён, знаходзячыся ў зняволенні, актыўна супрацоўнічаў з органамі МДБ. Тэкст аднаго з данясенняў[15], нібыта напісаных ім пад псеўданімам Ветраў, быў надрукаваны[16] ў 1990. Сапраўднасць дакумента была дэкларавана нямецкім крымінолагам Франкам Арнау, аднак афіцыйна не высветлена. Сам Салжаніцын прызнаваў, што пад ціскам даў пісьмовую згоду на супрацоўніцтва з лагернай адміністрацыяй і ўзяў на сябе абавязак даносіць пра падрыхтоўку зняволеных да ўцёкаў, але сцвярджае, што да сапраўднага супрацоўніцтва не дайшло:
…Так і абышлося. Ніводнага разу больш мне не давялося падпісацца «Ветраў». Але і сёння я пацепваюся, сустракаючы гэтае прозвішча[17].
Зімой 1952 у Салжаніцына выявілі рак, ён быў прааперыраваны ў лагеры.
У зняволенні Салжаніцын цалкам расчараваўся ў марксізме, з цягам часу паверыў у Бога і схіліўся да праваслаўна-патрыятычных ідэй (поўнае адмаўленне камуністычнай ідэалогіі, роспуск СССР і стварэнне славянскай дзяржавы на тэрыторыі Расіі, Беларусі і Украіны, усталяванне ў новай дзяржаве аўтарытарнага ладу з паступовым пераходам да дэмакратыі, накіраванне рэсурсаў будучай краіны на духоўнае, маральнае і рэлігійнае развіццё народа). Ужо на «шарашцы» вярнуўся да пісальніцтва, у Экібастузе складаў вершы, паэмы («Дарожанька», «Прускія ночы») і п’есы ў вершах («Палоннікі», «Баль пераможцаў») і завучваў іх на памяць.
Пасля вызвалення Салжаніцын быў накіраваны ў ссылку на пасяленне «назаўжды» (сяло Берлік Кактарэкскага раёна Джамбульскай вобласці, паўднёвы Казахстан)[18]. Працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі ў 8-10 класах мясцовай сярэдняй школы імя Кірава.
У канцы 1953 здароўе рэзка пагоршылася, даследванне выявіла ракавую пухліну, у студзені 1954 ён быў накіраваны ў Ташкент на лячэнне, у сакавіку выпісаны са значным паляпшэннем. Хвароба, лячэнне, ацаленне і бальнічныя ўражанні леглі ў аснову аповесці «Ракавы корпус», якая была задуманая вясною 1955.
У чэрвені 1956 рашэннем Вярхоўнага Суда СССР Салжаніцын быў вызвалены без рэабілітацыі «за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства».
У жніўні 1956 вяртаецца са ссылкі ў Цэнтральную Расію. Жыве ў вёсцы Мільцава (паштовае аддзяленне ТорфапрадуктКурлоўскага раёна Уладзімірскай вобласці), выкладае матэматыку ў Мязінаўскай сярэдняй школе Гусь-Хрустальнага раёна. Тады ж сустрэўся са сваёй былой жонкай, якая канчаткова вярнулася да яго ў лістападзе 1956 (паўторна шлюб зарэгістраваны 2 лютага 1957).
З ліпеня 1957 жыў у Разані, працаваў настаўнікам астраноміі сярэдняй школы № 2.
Першыя публікацыі
У 1959 Салжаніцын напісаў апавяданне «Щ-854» пра жыццё простага зняволенага з рускіх сялян, у 1960 — апавяданні «Не стаіць сяло без праведніка» і «Правая кісць», першыя «Драбняткі», п’есу «Святло, якое ў табе» («Свяча на ветры»)[20]. Перажыў пэўны крызіс, не маючы магчымасці надрукаваць свае творы.
У 1961 пад уражаннем ад выступлення Аляксандра Твардоўскага (рэдактара часопіса «Новый мир») на XXII з’ездзе КПСС, перадаў яму «Щ-854», папярэдне выключыўшы з апавядання найбольш палітычна вострыя, загадзя непраходныя праз савецкую цэнзуру фрагменты. Твардоўскі ацаніў апавяданне надзвычай высока, запрасіў аўтара ў Маскву і стаў дабівацца публікацыі твора. М. С. Хрушчоў пераадолеў супраціўленне членаў Палітбюро і дазволіў публікацыю апавядання. Апавяданне пад назвай «Адзін дзень Івана Дзянісавіча» было надрукавана ў часопісе «Новый мир» № 11, 1962, адразу ж перавыдадзена і перакладзена на замежныя мовы.
Неўзабаве пасля гэтага ў часопісе «Новый мир», (№ 1, 1963) былі надрукаваныя «Не стаіць сяло без праведніка» (пад назвай «Матронін двор») і «Выпадак на станцыі Кочатаўка» (пад назвай «Выпадак на станцыі Крэчатаўка»[21]).
Першыя публікацыі выклікалі аграмадную колькасць водгукаў пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, крытыкаў і чытачоў. Не толькі і не столькі праз іхнія ўражвальныя рэалістычнасць і шчырасць, колькі таму, што гэта быў першы выпадак выдання кніг па палітычна значнай тэме з 1920-х гадоў, да таго ж напісаных не членам партыі. Пісьмы чытачоў — былых зняволеных (у адказ на «Івана Дзянісавіча») паклалі пачатак «Архіпелагу ГУЛАГ».
Апавяданні Салжаніцына вылучаліся на фоне твораў таго часу сваімі мастацкімі якасцямі і грамадзянскай смеласцю. Гэта падкрэслівалі на той час многія, у тым ліку пісьменнікі і паэты. Напрыклад, Ганна Андрэеўна Ахматава адзывалася пра «Матронін двор» так:
- Але… Дзіўная рэч… Дзіўна, як маглі надрукаваць… Гэта страшней за «Івана Дзянісавіча»… Там можна ўсё на культ асобы сапхнуць, а тут… Бо гэта ў яго не Матрона, а ўся руская вёска пад паравоз трапіла і ўшчэнт… Дробязі таксама дзіўныя… Памятаеце — чорныя бровы старога, як два масты адзін адному насустрач?.. Вы заўважылі: у яго лавы і зэдлічкі бываюць то жывыя, то мёртвыя… А прусакі пад шпалерамі шастаюць? Запомнілі? Як далёкі шум акіяна! і шпалеры ходзяць хвалямі… А якая выключная старонка, калі ён раптам бачыць Матрону маладой… І ўсю вёску бачыць маладою, то бок такою, якая яна была да ўсеагульнага спусташэння…[22]
Летам 1963 Салжаніцын стварае чарговую, пятую па чарзе, усечаную «пад цэнзуру» рэдакцыю рамана «У крузе першым», прызначаную для друку (з 87 раздзелаў). Чатыры раздзелы з рамана выбраныя аўтарам і прапанаваныя «Новаму миру» «…для спробы, пад відам „Урыўка“…».
Апавяданне «Для карысці справы» апублікавана ў часопісе «Новый мир» № 7 за 1963.
Летам 1964 пятая рэдакцыя «У крузе першым» абмяркоўваецца і прынята да надрукавання ў 1965 «Новым миром». Спроба публікацыі не атрымалася. Твардоўскі знаёміцца з рукапісам рамана «Ракавы корпус» і нават прапануе яго для прачытання Хрушчову (зноў — праз яго памочніка Лебедзева).
Салжаніцын сустракаецца с Варламам Шаламавым, які раней добразычліва адгукнуўся пра «Івана Дзянісавіча», і прапануе яму сумесна працаваць над «Архіпелагам».
«Драбняткі» праз самвыдат трапляюць за мяжу і пад назвай «Эцюды і дробныя апавяданні» надрукаваныя ў кастрычніку 1964 у Франкфурце ў часопісе «Грані» (№ 56) — гэта першая публікацыя ў замежнай рускай прэсе твора Салжаніцына, непрынятага ў СССР.
Яшчэ не позна выгнаць тое, што ёсць публіцыстычныжаргон, а не руская гаворка. Яшчэ не позна выправіць склад нашай пісьмовай (аўтарскай) мовы, так, каб вярнуць ёй размоўную народную лёгкасць і свабоду.
11 верасня КДБ праводзіць вобыск на кватэры сябра Салжаніцына В. Л. Тэўша, у якога Салжаніцын захоўваў частку свайго архіва. Забраныя рукапісы вершаў, «У крузе першым», «Драбнятак», п’ес «Рэспубліка працы» і «Баль пераможцаў».
Хмары над Салжаніцыным згушчаюцца. ЦК КПСС выдае закрытым тыражом і распаўсюджвае сярод наменклатуры «дзеля абвінавачання аўтара» «Баль пераможцаў» і пятую рэдакцыю «У крузе першым». Салжаніцын піша скаргі на незаконную канфіскацыю рукапісаў міністру культуры СССР Дземічаву, сакратарам ЦК КПСС Брэжневу, Суславу і Андропаву, перадае рукапіс «Круга-87» на захаванне ў Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва.
У гэты самы час у ЗША выйшаў зборнік «А.Салжаніцын. Выбранае»[25]: «Адзін дзень…», «Кочатаўка» і «Матронін двор»; у ФРГ у выдавецтве «Пасеў» — зборнік апавяданняў на нямецкай мове[26].
Дысідэнцтва
Ужо к сакавіку 1963 Салжаніцын страціў прыхільнасць Хрушчова (непрысуджэнне Ленінскай прэміі, адмова друкаваць раман «У крузе першым»). Пасля прыходу да ўлады Брэжнева Салжаніцын практычна страціў магчымасць легальна друкавацца і выступаць. У верасні 1965КДБ канфіскаваў архіў Салжаніцына з яго найбольш антысавецкімі творамі, што пагоршыла становішча пісьменніка. Карыстаючыся пэўнай пасіўнасцю ўлады, у 1966 ён пачаў актыўную грамадcкую дзейнасць (сустрэчы, выступленні, інтэрв’ю замежным журналістам). Тады ж пачаў распаўсюджваць у самвыдаце і свае раманы «У крузе першым» і «Ракавы корпус». У лютым 1967 г. Салжаніцын таемна скончыў мастацкае даследванне «Архіпелаг ГУЛАГ».
У маі 1967 г. Салжаніцын разаслаў «Ліст з’езду» да Саюзу пісьменнікаў СССР, у якім запатрабаваў ліквідаваць цэнзуру і рэабілітаваць многіх рэпрэсаваных пісьменнікаў (з беларускай дэлегацыі яго падтрымалі толькі Васіль Быкаў і Алесь Адамовіч, з якімі ён сышоўся ў сярэдзіне 1960-х)[9]. Пасля «Ліста» ўлады сталі ўспрымаць Салжаніцына сур’ёзна. У 1968 г., калі ў ЗША і Заходняй Еўропе былі надрукаваныя раманы «У крузе першым» і «Ракавы корпус», што прынеслі пісьменніку агромністую папулярнасць, савецкая прэса пачала прапагандысцкую кампанію супраць аўтара. У 1969 г. Салжаніцын быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Прэмія была прысуджана не яму, але неўзабаве пасля гэтага ён быў выключаны з Саюза пісьменнікаў СССР. Пасля выключэння Салжаніцын стаў адкрыта абвяшчаць пра свае праваслаўна-патрыятычныя перакананні і рэзка крытыкаваць уладу. У 1970 Салжаніцын ізноў вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, і гэтым разам быў ёю ўзнагароджаны. Пісьменнік не мог атрымаць гэтую прэмію ў Стакгольме, баючыся, што не зможа вярнуцца ў СССР. Таму прэмія знайшла яго толькі ў 1974 годзе, ужо пасля высылкі Салжаніцына за мяжу. У пачатку 1970-х гадоў у савецкіх СМІ была арганізавана магутная прапагандысцкая кампанія супраць Салжаніцына, улады прапанавалі яму выехаць з краіны, але ён адмаўляўся.
Яшчэ ў жніўні 1968 Салжаніцын пазнаёміўся з Наталляй Святловай, у іх пачаўся раман. Салжаніцын стаў патрабаваць разводу з першай жонкай. З надзвычайнымі цяжкасцямі развод быў здзейснены 22 ліпеня 1972. Неўзабаве Салжаніцыну ўдалося зарэгістраваць шлюб са Святловай, нягледзячы на супрацьдзеянне ўлад (шлюб даваў яму магчымасць прапісацца ў Маскве). У іх нарадзілася трое дзяцей: Ермалай (1970 г. нар.), Ігнат (1972) і Сцяпан (1973).[27]
11 чэрвеня1971 у Парыжы выйшаў раман Салжаніцына «Жнівень Чатырнаццатага», які быў неадназначна ўспрыняты чытачамі за яскрава выразныя праваслаўна-патрыятычныя погляды аўтара.
У 1972—1973 Салжаніцын працаваў над эпапеяй «Чырвонае Кола», актыўнай дысідэнцкай дзейнасці не вёў.
У жніўні-верасні 1973 адносіны між уладай і дысідэнтамі абвастрыліся, што закранула і Салжаніцына.
23 жніўня 1973 Салжаніцын даў вялікае інтэрв’ю замежным карэспандэнтам. У гэты ж дзень КДБ затрымаў адну з памочніц пісьменніка Лізавету Варанянскую. У ходзе допыту яна выдала месцазнаходжанне аднаго асобніка рукапісу «Архіпелага ГУЛАГ» і, вярнуўшыся дахаты, павесілася. 5 верасня Салжаніцын даведаўся пра здарэнне і распарадзіўся пачаць друкаванне «Архіпелага» на Захадзе (у эмігранцкім выдавецтве YMCA-Press). Тады ж ён даслаў кіраўніцтвуу СССР «Ліст правадырам Савецкага Саюза», у якім заклікаў адмовіцца ад камуністычнай ідэалогіі і зрабіць крокі па пераўтварэнні СССР у рускую нацыянальную дзяржаву. З канца жніўня ў заходняй прэсе друкавалася вялізная колькасць артыкулаў у абарону дысідэнтаў і, у прыватнасці, Салжаніцына.
У СССР была разгорнута магутная прапагандысцкая кампанія супраць дысідэнтаў. 24 верасня КДБ праз былую жонку Салжаніцына прапанаваў пісьменніку афіцыйную публікацыю аповесці «Ракавы корпус» у СССР у абмен на адмову ад друку «Архіпелага ГУЛАГ» за мяжой. (У пазнейшых успамінах Наталля Рашатоўская адмаўляла ролю КДБ, сцвярджаючы, што спрабавала дабіцца пагаднення між уладамі і Салжаніцыным на ўласную ініцыятыву.) Аднак Салжаніцын, які не пярэчыў супраць надрукавання «Ракавага корпуса» ў СССР, не паказаў і жадання звязваць сябе сакрэтнай дамоўленасцю з уладамі. (Розныя апісанні звязаных з гэтым паведамленняў змешчаны ў кнізе Салжаніцына «Бадалася цялё з дубам» і ва ўспамінах Н. Рашатоўскай «АПН — я — Салжаніцын», надрукаваных пасля смерці Рашатоўскай.) У канцы снежня 1973 г. было абвешчана пра выхад у свет першага тома «Архіпелага ГУЛАГ». У савецкіх сродках масавай інфармацыі пачалася чарговая масіраваная кампанія ачарнення Салжаніцына як здрадніка радзімы з кляймом «літаратурнага ўласаўца». Націск рабіўся не на рэальны змест «Архіпелага ГУЛАГ» (мастацкае даследаванне савецкай лагерна-турэмнай сістемы 1918—1956), які не абмяркоўваўся, а на салідарызацыю Салжаніцына са «здраднікамі радзімы ў час вайны, паліцаямі і ўласаўцамі».
7 студзеня 1974 г. выхад «Архіпелага ГУЛАГ» і меры «спынення антысавецкай дзейнасці» Салжаніцына былі абмеркаваныя на пасяджэнні Палітбюро. Пытанне было вынесена на ЦК КПСС, за высылку выказаліся Ю. В. Андропаў і іншыя; за арышт і ссылку — Касыгін, Брэжнеў, Падгорны, Шалепін і іншыя; каб пакінуць і ставіцца са спагадай, каб Салжаніцын змяніў сваю пазіцыю з антысавецкай на супрацьлеглую — М. А. Шчолакаў і інш. Перамагла пазіцыя Андропава. 12 лютага Салжаніцын быў арыштаваны і абвінавачаны ў здрадзе Радзіме. 13 лютага ён быў пазбаўлены савецкага грамадзянства і высланы з СССР (дастаўлены ў ФРГ самалётам). 29 сакавіка з СССР выехала і сям’я Салжаніцына.
Выгнанне
Неўзабаве пасля высылкі Салжаніцын здзесніў кароткае падарожжа па Паўночнай Еўропе, у выніку прыняўшы рашэнне часова пасяліцца ў Цюрыху, Швейцарыя.
3 сакавіка1974 г. у Парыжы быў надрукаваны «Ліст правадырам Савецкага Саюза»; вядучыя заходнія выданні і многія дэмакратычна настроеныя дысідэнты ў СССР, уключаючы Сахарава, ацанілі «Ліст» як антыдэмакратычны, нацыяналістычны, які змяшчае да таго ж «небяспечныя памылкі»; адносіны Салжаніцына з заходняй прэсай працягвалі пагаршацца.
Летам 1974 г. на ганарары ад «Архіпелага ГУЛАГ» пісьменнік стварыў «Рускі грамадcкі Фонд дапамогі пераследаваным і іхнім сем’ям» для дапамогі палітычным вязням у СССР (пасылкі і грашовыя пераводы ў месцы пазбаўлення волі, легальная і нелегальная матэрыяльная дапамога сем’ям зняволеных).
У 1974—1975 гг. у Цюрыху Салжаніцын збіраў матэрыялы пра жыццё Леніна ў эміграцыі (для эпапеі «Чырвонае Кола»), скончыў і выдаў мемуары «Бадалася цялё з дубам».
У красавіку 1975 г. пісьменнік здзейсніў з сям’ёй падарожжа па Заходняй Еўропе, пасля накіраваўся ў Канаду і ЗША. У чэрвені-ліпені 1975 г. Салжаніцын наведаў Вашынгтон і Нью-Ёрк, выступіў з прамовамі на з’ездзе прафсаюзаў і ў Кангрэсе ЗША. У сваіх выступленнях Салжаніцын рэзка крытыкаваў камуністычны рэжым і ідэалогію, заклікаў ЗША адмовіцца ад супрацоўніцтва з СССР і палітыкі «разрадкі»; у той жа час пісьменнік яшчэ працягваў успрымаць Захад як саюзніка ў вызваленні Расіі ад «камуністычнага таталітарызму».
У жніўні 1975 г. пісьменнік вярнуўся ў Цюрых і працягнуў працу над эпапеяй «Чырвонае кола».
У лютым 1976 г. Салжаніцын здзейсніў паездку па Вялікабрытаніі і Францыі, к таму часу ў яго выступленнях сталі заўважныя антызаходнія матывы. У сакавіку 1976 г. пісьменнік наведаў Іспанію. У нашумелым выступленні па іспанскім тэлебачанні ён ухвальна выказаўся пра нядаўні рэжым Франка і перасцярог Іспанію ад «вельмі хуткага прасоўвання да дэмакратыі». У заходняй прэсе ўзмацнілася крытыка Салжаніцына, вядучыя еўрапейскія і амерыканскія палітыкі заяўлялі пра нязгоду з яго поглядамі.
У красавіку 1976 г. Салжаніцын з сям’ёй пераехаў у ЗША і пасяліўся ў гарадку Кавендыш (штат Вермонт). Пасля прыезду пісьменнік вярнуўся да працы над «Чырвоным Колам», дзеля чаго правёў два месяцы ў расійскім эмігранцкім архіве ў Інстытуце Гувера.
Ізноў у Расіі
З пачаткам перабудовы стаўленне ў СССР да творчасці і дзейнасці Аляксандра Салжаніцына змянілася, былі надрукаваны шматлікія яго творы. У жніўні 1990 загадам прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова было адноўлена яго савецкае грамадзянства. За кнігу «Архіпелаг ГУЛАГ» у тым жа годзе Салжаніцыну была прысуджана Дзяржаўная прэмія.
Салжаніцын разам з сям’ёй вярнуўся на радзіму 27 мая1994 года, прыляцеўшы з ЗША ва Уладзівасток і праехаўшы цягніком праз усю краіну да сталіцы.
У сярэдзіне 1990-х[29] асабістым распараджэннем расійскага прэзідэнта Барыса Ельцына яму была падорана дзяржаўная дача[30] «Сасноўка-2» ў Троіца-Лыкаве. Салжаніцыны спраэктавалі і збудавалі там двухпавярховы цагляны дом з вялікай заляй, зашклёнай галерэяй, гасцінай з камінам, канцэртным раялем і бібліятэкай, дзе віселі партрэты Сталыпіна і Калчака.
Амаль не пакідаў свой дом і таму атрымаў сярод мясцовых жыхароў, што бачылі яго хіба зрэдку, празванне «наш пустэльнік»[31]. «Ды мы гэтага Салжаніцына і не бачылі ніводнага разу», — гаварылі яны[32].
У 1997 быў абраны правадзейным членам Расійскай Акадэміі навук.
Сам пісьменнік неўзабаве пасля вяртання ў краіну заснаваў літаратурную прэмію свайго імя для ўзнагароджання пісьменнікаў, «чыя творчасць валодае высокімі мастацкімі годнасцямі, спрыяе самапазнанню Расіі, дадае значны ўклад у захаванне і асцярожнае развіццё традыцый айчыннай літаратуры».
Апошнія гады жыцця правёў у Маскве і на падмаскоўнай дачы.
Да апошняга часу Аляксандр Ісаевіч працягваў займацца творчай дзейнасцю. Разам з жонкай Наталляй Дзмітрыеўнай — прэзідэнткай Фонду Аляксандра Салжаніцына — працаваў над падрыхтоўкай і выданнем свайго самага поўнага, 30-томнага збору сачыненняў. Пасля перанесенай цяжкай аперацыі ў Салжаніцына дзейнічала толькі правая рука.
Смерць і пахаванне
Салжаніцын сканаў 3 жніўня2008 на 90-м годзе жыцця, на сваёй дачы ў падмаскоўным пасёлку Троіца-Лыкава ад вострай сардэчнай недастатковасці. Смерць надышла а 23:45 па маскоўскім часе[34][35] (20:45 UTC).
5 жніўня ў будынку Расійскай акадэміі навук, правадзейным членам якой быў А. І. Салжаніцын, адбыліся грамадзянская паніхіда і развітанне з нябожчыкам. На гэтай цырымоніі прысутнічалі экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, экс-прэзідэнт Расіі, кіраўнік урада РФ Уладзімір Пуцін, прэзідэнт РАНЮрый Восіпаў, экс-старшыня ўрада РФ, акадэмік Яўген Прымакоў, дзеячы расійскай культуры і некалькі тысяч грамадзян Расіі, што прыйшлі аддаць Аляксандру Ісаевічу апошнюю даніну павагі.[36]
Чэшскі журналіст Т. Ржэзач, а таксама Л. Самуцін, былы ўласавец, адзін з «сааўтараў» Салжаніцына, вылучылі версію пра «самаданос», у якім Салжаніцын, апрача сябе, звінаваціў чатырох чалавек, адзін з якіх, М. Віткевіч, быў асуджаны на дзесяць год (версію падтрымаў у 1998 г. расійскі журналіст А. Давыдаў)[37][38]. Салжаніцын абвяргаў усе падобныя абвінавачанні[39]. Паводле Т. Ржэзача, А. Салжаніцын агітаваў супраць улады падчас ваенных дзеянняў, пісаў правакацыйныя лісты, вёў паражэнчую прапаганду — усё гэта рабілася з мэтай адсядзецца ў тыле; менавіта за гэта і быў Салжаніцын пакараны. На старонках кнігі «ЦРУ супраць СССР» (1983) М. М. Якаўлева сцвярджалася, што «Архіпелаг ГУЛАГ» з’яўляецца прадуктам работы супрацоўнікаў амерыканскіх спецслужбаў[40].
Звярталася ўвага на рэзкія супярэчнасці між колькасцю рэпрэсаваных па дадзеных, прыведзеных Салжаніцыным, і архіўнымі дадзенымі, якія сталі даступныя ў перыяд перабудовы[41]. Аспрэчвалася дакладнасць «турэмных» твораў Салжаніцына ў той іхняй частцы, дзе расказваецца пра побыт лагераў, смяротнасць зняволеных, іх колькасць[42][43]. Крытыка з камуністычнага фланга падмацоўвалася спасылкай на даследаванні вучоных, што працавалі ў расійскіх архівах[44].
Салжаніцына таксама неаднаразова крытыкавалі за апраўданне калабаранцтва падчас Вялікай Айчыннай вайны і звязаныя з гэтым фальсіфікацыі адносна савецкіх ваеннапалонных[45][46]. Сцвярджалася, што матэрыял для сваіх выкрыццяў Салжаніцын пазычаў з гебельсаўскае прапаганды. Падобны водгук зыходзіць ад Л. А. Самуціна, па яго сцвярджэнні, дысідэнта, былога ўласаўца, які асабіста працаваў у ідэалагічным апараце гебельсаўскага міністэрства прапаганды. Ён перахоўваў у сябе рукапіс «Архіпелага» ад КДБ[47].
Салжаніцына актыўна крытыкавалі і «справа» — найперш іншыя дысідэнты і эмігранты, якія адмаўлялі яго хрысціянскія і антыліберальныя погляды (дысідэнты-нацыяналісты, наадварот, бачылі ў яго залішні лібералізм). «Ліст правадырам Савецкага Саюза» зазнаў крытыку ад А. Д. Сахарава.
Канфлікты Салжаніцына з антысавецкай эміграцыяй і заходнімі актывістамі Халоднай вайны асветлены ў яго мемуарах «Патрапіла зярнятка паміж двух жорнаў».
Яго даследванне гісторыі ўзаемаадносін яўрэйскага і рускага народаў у кнізе «Дзвесце год разам» (2001—2002) выклікала актыўную крытыку з боку як многіх яўрэйскіх публіцыстаў, так і нацыяналістычнай прэсы. Так, напрыклад, прыхільнік ліберальных поглядаў Уладзімір Вайновіч сказаў: «Кніга Салжаніцына „Дзвесце год разам“ — доўгая, сумная і хлуслівая».[48] Між тым беларускі палітолаг яўрэйскага паходжання Вольф Рубінчык, спрачаючыся з Вайновічам у 2008 г., адзначаў недарэчнасць папрокаў у «неаб’ектыўнасці», адрасаваных Салжаніцыну (які не быў прафесійным навукоўцам), і настойваў на тым, што кніга «Дзвесце год разам», нягледзячы на шэраг аўтарскіх памылак, мае свае вартасці[49].
Вобраз Салжаніцына быў у сатырычным плане выяўлены ў мастацкіх творах, напрыклад, у рамане Уладзіміра Вайновіча «Масква 2042» (Сім Сімыч Карнавалаў)[50] і ў паэме Юрыя Кузняцова «Путь Христа».
Трэба адзначыць небясспрэчныя погляды Салжаніцына (часам яны трактаваліся як шавіністычныя) адносна Беларусі і Украіны. У працы пад назвай «Як нам уладкаваць Расію?» (ліпень 1990) ён абмяркоўваў стварэнне замест СССР адзінай расійскай дзяржавы, куды неабходна было б уключыць і гэтыя дзве краіны, такім чынам адмаўляючы іхнюю незалежнасць[51]. У той жа час пісьменнік разважаў: «Вядома, калі б украінскі народ сапраўды пажадаў аддзяліцца — ніхто не наважыцца ўтрымліваць яго сілай… Усё сказанае цалкам адносіцца і да Беларусі»[52].
Лаўрэат прэміі Фонду «Жыўка і Міліца Тапалавіч» (Сербія) 2007 года (нададзена 7 сакавіка 2008 г.): «выдатнаму пісьменніку і гуманісту, чыя хрысціянская праўдзівасць дорыць нам адвагу і суцяшэнне».
Адзін дзень Івана Дзянісавіча // Доктар Жывага: [раман] / Барыс Пастарнак. Лёс чалавека: [апавяданне] / Міхаіл Шолахаў. Адзін дзень Івана Дзянісавіча: [апавяданне] / Аляксандр Салжаніцын. — Мінск : Логвінаў І. П., 2011. — 480, [3] с. — (Выбраныя творы Нобелеўскіх лаўрэатаў).
Фільмы
«У крузе першым» / «В круге первом» (2006) — Сам Салжаніцын з’яўляецца сааўтарам сцэнарыя і чытае тэкст ад аўтара.
↑У некаторых дакумантах 1930-х гадоў яго імя па бацьку пазначана як «Ісаакавіч», напрыклад, у выпускным атэстаце, у іншых, як у пашпарце, выдадзеным у 1934 годзе з памылкай пашпартысткі, і ў заяве ва ўніверсітэт, напісанай на падставе пашпартных дадзеных, — як «Ісаевіч» (абодва гэтыя дакументы надрукаваныя ў часопісе «Студенческий меридиан», 1990, № 7, цыт. паводле: Ю. Р. Федоровский. Ода диссиденству, или стукач у дураков.(руск.)
↑А. Солженицын. Желябугские Выселки. Двучастный рассказ. // Новый мир, 1993, № 3.
↑Акружэнне батарэі ва Усходняй Прусіі (між Адліг Швенкітэн і Дытрыхсдорф) і выхад з яго 26 студзеня 1945 года, за які Салжаніцын быў прадстаўлены да Ордэна Чырвонай Зоркі, апісаныя ў: А. Солженицын. Адлиг Швенкиттен. Односуточная повесть. // Новый мир, 1993, № 3.
↑«Гэтая п’еса — самае няўдалае з усяго, што я напісаў» («Бадалася цялё з дубам. Нарысы літаратурнага жыцця». YMCA-PRESS, Paris, 1975, с. 18)
↑Назва станцыі выпадкова супала з прозвішчам тагачаснага галоўнага рэдактара часопісу «Октябрь»Кочатава, з якім «Новый мир» вёў прынцыповыя літаратурныя і светапоглядныя спрэчкі. Каб не пагаршаць раздражненне Кочатава, назву станцыі вырашана было змяніць на нейтральнае.
↑Дзюкаў А. Р. Літасць да загінулых: савецкія рэпрэсіі супраць нацысцкіх памагатых // Великая оболганная война-2. Нам не за что каяться! — М.: Яуза, Эксмо, 2008. — 432 с: ил. — (Война и мы). ISBN 978-5-699-25622-8, с. 98-141 (руск.)
Asosiasi Sepak Bola SiprusUEFADidirikan1934Kantor pusatNikosiaBergabung dengan FIFA1948Bergabung dengan UEFA1962PresidenCostakis KoutsokoumnisWebsitewww.cfa.com.cy Asosiasi Sepak Bola Siprus (bahasa Yunani: Κυπριακή Ομοσπονδία Ποδοσφαίρου (ΚΟΠ), bahasa Inggris: Cyprus Football Association (CFA)) adalah badan pengendali sepak bola di Siprus. Kompetisi Badan ini menyelenggarakan beberapa kompetisi di Siprus, yakni: Divisi Satu Siprus Divisi Dua Siprus Div...
Pour les articles homonymes, voir FAP. Poussins Goéland dominicain frappant la tache rouge du bec de sa mère pour provoquer le réflexe de régurgitation. En éthologie, un schème d'action spécifique (SAS) (Fixed Action Pattern ou FAP en anglais), ou schème modal d'action, est une séquence comportementale instinctive indivisible qui se produit jusqu'à son achèvement[1]. Les schèmes d'action spécifique sont invariants et sont gérés par un réseau de neurones connu sous le nom de m...
Village in Estonia Village in Saare County, EstoniaKalmuVillageCountry EstoniaCountySaare CountyParishSaaremaa ParishTime zoneUTC+2 (EET) • Summer (DST)UTC+3 (EEST) Kalmu is a village in Saaremaa Parish, Saare County in western Estonia.[1] Before the administrative reform in 2017, the village was in Kihelkonna Parish.[2] References ^ Lisa. Asustusüksuste nimistu (PDF). haldusreform.fin.ee (in Estonian). Rahandusministeerium. Retrieved 3 December 2017. ^ Saare...
2012 single by LenaStardustSingle by Lenafrom the album Stardust Released21 September 2012 (2012-09-21)Length3:31Label USFO Universal Songwriter(s) Rosi Golan Tim Myers Producer(s)Swen MeyerLena singles chronology What a Man (2011) Stardust (2012) Neon (Lonely People) (2013) Music videoStardust on YouTube Stardust is a song recorded by German singer Lena Meyer-Landrut. It was written by Rosi Golan and Tim Myers and produced by Swen Meyer for her same-titled third studio album (...
Adílson Batista Informasi pribadiNama lengkap Adílson BatistaTanggal lahir 16 Maret 1968 (umur 55)Tempat lahir Curitiba, BrasilPosisi bermain BekKarier senior*Tahun Tim Tampil (Gol)1988 Atlético Paranaense 1989-1993 Cruzeiro 1993 Internacional 1994 Atlético Mineiro 1995-1996 Júbilo Iwata 1997-1999 Júbilo Iwata 2000 Corinthians Tim nasional1990-1991 Brasil 4 (0) * Penampilan dan gol di klub senior hanya dihitung dari liga domestik Adílson Batista (lahir 16 Maret 1968) adalah pemain...
This article is about the long-living Australian Cattle Dog. For the fictional animated character, see Bluey (2018 TV series). Australian cattle dog owned by Les and Rosalie Hall BlueySpeciesCanis familiarisBreedAustralian Cattle DogSexFemaleBorn(1910-06-07)7 June 1910Rochester, Victoria, AustraliaDied14 November 1939(1939-11-14) (aged 29)Rochester, Victoria, AustraliaKnown forFormer verified oldest lived dogOwnerLes and Rosalie Hall Bluey (7 June 1910 – 14 November 1939) was a fe...
Дендропарк имени А. А. Богомольцаукр. Дендропарк імені О. О. Богомольця Категория МСОП — III (Памятник природы)Основная информация Площадь0,75 га Дата основания2 декабря 1999 года Управляющая организацияИнститут физиологии имени А. А. Богомольца НАНУ Расположение ...
Willem Drost auto-ritratto. Willem Drost (Amsterdam, 19 aprile 1633 – Venezia, 25 febbraio 1659) è stato un pittore olandese, noto soprattutto per i suoi dipinti a tema storico e per i suoi ritratti. Indice 1 Biografia 2 Opere selezionate 3 Notes 4 Bibliografia 5 Altri progetti Biografia Se le notizie della sua prima infanzia non sono certe e sicure, intorno al 1650 divenne allievo di Rembrandt, sviluppando così alcuni lavori in collaborazione col maestro, quali composizioni bibliche, stu...
1984 soundtrack album by David BowieLove You Till TuesdaySoundtrack album by David BowieReleasedMay 1984, 1992Recorded1966-1969GenreBaroque pop, music hall, folk rockLength31:46Label Deram Pickwick (1992) David Bowie chronology Fame and Fashion(1984) Love You Till Tuesday(1984) Tonight(1984) David Bowie soundtrack chronology Christiane F.(1981) Love You Till Tuesday(1984) Labyrinth(1986) Professional ratingsReview scoresSourceRatingAllmusic[1]The Encyclopedia of Popular Music&...
Domain of convergence of power series In mathematics, the radius of convergence of a power series is the radius of the largest disk at the center of the series in which the series converges. It is either a non-negative real number or ∞ {\displaystyle \infty } . When it is positive, the power series converges absolutely and uniformly on compact sets inside the open disk of radius equal to the radius of convergence, and it is the Taylor series of the analytic function to which it converg...
No debe confundirse con Teleoperación. Este artículo o sección necesita referencias que aparezcan en una publicación acreditada.Este aviso fue puesto el 5 de octubre de 2017. Unidad de control remoto de un televisor. Un control remoto (en Hispanoamérica) o mando a distancia (en España) es un dispositivo electrónico usado para realizar una operación a distancia o remota sobre una máquina.[1] A menudo son referidos simplemente como «el mando»o «el control». Estas locuciones ...
Pascual JordanPascual Jordan pada tahun 1920-anLahir18 Oktober 1902Hanover, Kerajaan Prussia, Kekaisaran JermanMeninggal31 Juli 1980(1980-07-31) (umur 77)Hamburg, Jerman BaratKebangsaanJermanDikenal atasMekanika kuantum, teori medan kuantum, mekanika matriks, aljabar JordanPenghargaanMedali Max Planck (1942), Medali Carl Friedrich Gauß (1955)Karier ilmiahBidangFisika teoriInstitusiUniversitas Teknik Hanover Universitas GöttingenPembimbing doktoralMax BornMahasiswa doktoralJürgen Ehle...
هذه المقالة عن أعلام جمهورية يوغوسلافيا الاشتراكية الاتحادية ومملكة يوغوسلافيا. لالأعلام التي تستخدمها صربيا والجبل الأسود، طالع علم صربيا والجبل الأسود. هذه قائمة بالأعلام التي كانت تستخدم في يوغوسلافيا. لمزيد من المعلومات عن العلم الوطني، انظر مقالة علم يوغوس...
1964 United States Senate election in Montana ← 1958 November 3, 1964 1970 → Nominee Mike Mansfield Alex Blewett Party Democratic Republican Popular vote 180,643 99,367 Percentage 64.51% 35.49% County resultsMansfield: 50–60% 60–70% 70–80% Blewett: 50-60% U.S. senator before election Mike Mansfield Democratic Elected U.S. Senator Mike...
Revolución haitiana Parte de las revoluciones atlánticas, Emancipaciones americanas, Guerras revolucionarias francesas y las Guerras napoleónicas Fecha 22 de agosto de 1791-1 de enero de 1804Lugar Saint-DomingueResultado Victoria haitianaConsecuencias Expulsión del gobierno colonial francés. Abolición de la esclavitud en Haití. Puerto de corsarios insurgentes durante las Independencia Hispanoamericanas y Ocupación Militar Haitiana sobre Santo DomingoCambios territoriales Establecimien...