Вучыўся ў Марбургскім універсітэце (1912) у Германа Когена. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1913). Друкаваўся з 1913 года. Першы зборнік вершаў — «Блізня ў хмарах» (1914). Уваходзіў у літаратурную групу «умераных» футурыстаў «Цэнтрыфуга», у ЛЕФ (да 1927 года). У 1936 годзе выступіў на 3-м Пленуме Саюза савецкіх пісьменнікаў у Мінску. Быў знаёмы з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Андрэем Александровічам.