Герман Гесэ

Герман Гесэ
Hermann Hesse
Герман Гесэ, 1927 год
Герман Гесэ, 1927 год
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Hermann Karl Hesse
Псеўданімы Emil Sinclair[1]
Дата нараджэння 2 ліпеня 1877(1877-07-02)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 жніўня 1962(1962-08-09)[2][3][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Яганэс Гесэ[d][5]
Маці Marie Hesse[d][5]
Жонка Ruth Wenger[d], Ninon Hesse[d] і Mia Hesse-Bernoulli[d]
Дзеці Bruno Hesse[d], Martin Hesse[d] і Heiner Hesse[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, паэт, літаратар, мастак, філосаф, змагар Супраціўлення, ілюстратар, пісьменнік, Nobel Prize winner, гандляр кнігамі, пацыфіст, лібрэтыст
Гады творчасці 18961962
Кірунак Экзістэнцыялізм
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ге́рман Ге́сэ (ням.: Hermann Hesse; 2 ліпеня 1877, Кальв, Паўночны Шварцвальд, Бадэн-Вюртэмберг, Германія — 9 жніўня 1962, Мантаньёла, кантон Тычына, Швейцарыя; Псеўданімы: Эміль Сінклер, Герман Лаўшэр) — швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1946).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям'і нямецкіх місіянераў. Пасля пераезду сям'і ў Базель у 1881 стаў вучнем мясцовай місіянерскай школы, а крыху пазней — хрысціянскага пансіяната. Самая ранняя яго літаратурная спроба — казка «Два браты», напісаная ў 1887 годзе для сястры Марулы.

У 1890 Герман Гесэ паступае ў гёпінгенскую лацінскую школу, а праз год — у семінарыю пры кляштары Маўльброн. Праз паўгода ён пакідае Маўльброн. Пасля спробы самагубства, лячэння ў псіхіятрычнай клініцы ў Штэтэне і яшчэ аднаго няўдалага паступлення Г. Гесэ вяртаецца на радзіму, дзе ўладкоўваецца на працу.

З кастрычніка 1895 працуе ў Цюбінгене, займаецца самаадукацыяй. У 1899 на сэканомленыя грошы выдае кнігу «Рамантычныя песні» (Romantische Lieder), а пасля зборнік апавяданняў «Гадзіна пасля апоўначы». Невялікі тыраж абедзвюх кніг прадаецца кепска.

У 1901 выходзіць зборнік аўтабіяграфічных апавяданняў, а ўвесну таго ж года аўтар выпраўляецца ў падарожжа па Італіі.

Паступова творы Гесэ набываюць папулярнасць у літаратурных колах Германіі. У 1903 пісьменнік адпраўляе ў Берлін рукапіс свайго першага рамана «Петэр Каменцынд», які прыносіць яму вядомасць і фінансавую незалежнасць. У 1904 годзе Герман Гесэ жэніцца з Марыяй Бернулі, і ўвосень сям'я пераязджае ў Гайнхофен. У 1906 годзе выходзіць раман «Пад колам», у 1910 года — «Гертруда» (Gertrud). Восенню 1911 пісьменнік едзе ў вялікае падарожжа.

З 1912 года жыў у Швейцарыі; у 1923 годзе атрымаў швейцарскае грамадзянства. У 1924 ажаніўся з Рут Венгер, дачкой швейцарскай пісьменніцы Лізы Венгер, але праз 3 гады разводзяцца.

У 1931 годзе пісьменнік жэніцца трэці раз — з Нінон Дальбін — і ў тым жа годзе пачынае пісаць «Гульню шкляных перлаў» (Das Glasperlenspiel), якую заканчвае толькі ў 1942 годзе. Герман Гесэ з асуджэннем ставіцца да палітыкі нацыянал-сацыялістаў, і яго кнігі ў Германіі больш не друкуюць. Пасля «Гульні шкляных перлаў» буйных твораў ён не піша.

Творчасць

Напачатку творчасці Г. Гесэ пісаў рамантычныя вершы і апавяданні. Сярод найбольш вядомых твораў — раманы «Петэр Каменцынд» (Peter Camenzind, 1904), «Пад колам» (Unterm Rad, 1906), «Гертруда» (Gertrud, 1910), «Дэміян» (1919), «Сідхартха» (Siddhartha, 1919—1922), «Стэпавы воўк» (Der Steppenwolf, 1927), «Нарцыс і Гальмгольд» (Narziss und Goldmund, 1930), «Паломніцтва ў Краіну Усходу» (Die Morgenlandfahrt, 1932), раман-утопія «Гульня шкляных перлаў» (або «Гульня ў бісер»; Das Glasperlenspiel, 1943) і інш.

Творы Г. Гесэ атрымалі шырокую папулярнасць у краінах Захаду, што ў значнай ступені было абумоўлена не толькі высокімі мастацкімі якасцямі, але і наяўнасцю ў раманах і навелах матываў усходняй філасофіі і рэлігіі, папулярных ідэй З. Фрэйда, К. Г. Юнга, Ф. Ніцшэ. Для творчай манеры Г. Гесэ ўласцівы інтэлектуалізм, пастаноўка фундаментальных філасофскіх праблем, сімвалічнасць, дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Г. Гесэ крытыкаваў сучасную яму буржуазную культуру, выступаў за актуалізацыю класічнай культурнай спадчыны.

Беларускія пераклады

Першы пераклад твора Гесэ на беларускую мову зроблены не пазней 1923 г., верш «У мгле» пераклаў Янка Купала. Вершы Гесэ таксама перакладалі Уладзімір Папковіч і Васіль Сёмуха[10].

  • «Гульня шкляных перлаў»: раман (1992, В. Сёмуха)
  • «Сідхартха»: раман (2007[11], А. Арашонак)
  • «Стэпавы воўк»: раман (2011, В. Сёмуха)

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Hermann Hesse
  3. а б Hermann Hesse — 2006.
  4. https://web.archive.org/web/20230924112029/https://www.calw.de/kultur/hermann-hesse Праверана 23 снежня 2023.
  5. а б в г д Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.
  6. https://www.stabbondio.ch/IT/Cimitero-58955b00
  7. а б Hesse, Hermann // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  8. Feitknecht T. Hermann HesseBern: 2007. Праверана 22 чэрвеня 2021.
  9. а б https://www.adk.de/de/akademie/mitglieder/?we_objectID=50060 Праверана 21 верасня 2020.
  10. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  11. Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; з нямецкай мовы пераклаў Арцём Арашонак. — Мінск : Логвінаў, 2007. — 98, [1] с. Пераклад выд.: Siddhartha / Hermann Hesse. Frankfurt am Main: Suhrkamp, 2002. — 200 экз. ISBN 978-985-6800-36-1

Літаратура

  • Гесэ Герман // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
  • Ге́ссе Герман // Т. 6. Газлифт — Гоголево. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 435. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Хе́ссе, Гессе Герман / Седельник В. Д. // Т. 28. Франкфурт — Чага. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 245. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Хе́ссе, Гессе Герман // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 730. — 750 с. — 100 000 экз.

Спасылкі

Read other articles:

Artikel ini tidak memiliki referensi atau sumber tepercaya sehingga isinya tidak bisa dipastikan. Tolong bantu perbaiki artikel ini dengan menambahkan referensi yang layak. Tulisan tanpa sumber dapat dipertanyakan dan dihapus sewaktu-waktu.Cari sumber: Mekepung – berita · surat kabar · buku · cendekiawan · JSTOR Atraksi Mekepung Tradisi Makepung tampak depan Mekepung adalah atraksi Karapan Sapi berasal dari Kabupaten Jembrana, Bali. Mekepung artinya be...

 

Visconde do Zambujal Criação D. Miguel Idata desconhecida Tipo Vitalício – 1 vida3 renovações 1.º Titular Jorge de Cabedo e Vasconcelos Sardinha da Cunha Castelo Branco e Couto Linhagem de Cabedo e Vasconcelos Sardinha da Cunha Castelo Branco e Couto Visconde do Zambujal é um título nobiliárquico criado por D. Miguel I de Portugal, por Decreto de data desconhecida, em favor de Jorge de Cabedo e Vasconcelos Sardinha da Cunha Castelo Branco e Couto, antes 1.º Barão do Zambujal.[1] ...

 

Halaman ini berisi artikel tentang sungai di Aceh. Untuk sungai Alas di Bengkulu, lihat Air Alas. SUNGAI ALAS( LAWE ALAS )Sungai Alas dari atas udaraLokasi mulut sungaiTampilkan peta SumatraSungai Alas (Indonesia)Tampilkan peta IndonesiaLokasiNegaraIndonesiaCiri-ciri fisikHulu sungai  - elevasi3.403 m Muara sungaiSamudra HindiaInformasi lokalZona waktuWIB (UTC+7)GeoNames1215596 Sungai Alas (Lawe Alas) Adalah sungai yang terletak di Aceh dan merupakan sungai terpanjang di Provin...

Belgian coat of arms Coat of arms of FlandersThe arms of the Flemish Community are: Or, a lion rampant sable, armed and langued gules. Although the lion has been in use for almost nine hundred years as the arms of the Count of Flanders, it only became the official symbol of the Flemish Community in 1973. At present its form and use is subject to the Decree of 7 November 1990. Origin of the arms The Flemish lion derives from the arms of the Counts of Flanders. Their first appearance is on a se...

 

تويوتا أفانزامعلومات عامةالنوع ميني فان العلامة التجارية تويوتا المصنع دايهاتسو الإنتاج 2003موقع الويب toyota.astra.co.id… (الإندونيسية) المحرك وناقل الحركةالمحرك Daihatsu K3 engine (en) — Toyota SZ engine (en) — Toyota NR engine (en) الوزن والأداءالوزن 1٬130 كيلوغرام الهيكل والجسمالشكل عربة نقلToyota Kijang (en) Toyota...

 

PrimatAmfilohijePhD, Th.DMetropolitan Montenegro dan PesisirMetropolitan Amfilohije pada 2017Nama asalАмфилохијеGerejaGereja Ortodoks SerbiaKeuskupanMontenegro dan PesisirAwal masa jabatan30 Desember 1990Masa jabatan berakhir30 Oktober 2020PendahuluDanilo IIIPenerusJoanikije IIInformasi pribadiNama lahirRisto RadovićLahir(1938-01-07)7 Januari 1938Bare Radovića Banovina Zeta, Kerajaan Yugoslavia(sekarang Montenegro)Meninggal30 Oktober 2020(2020-10-30) (umur 82)Podgorica, Monte...

KitchenAid Besitzer/Verwender Whirlpool Corporation Einführungsjahr 1919 Produkte Küchengeräte Website www.kitchenaid.com Küchenmaschine „Ultra Power“ mit Rührschüssel „Ultra Power“ mit Getreidemühle KitchenAid ist ein US-amerikanischer Hersteller elektrischer Küchenmaschinen. Das bekannteste Produkt des Herstellers ist die Universalküchenmaschine, die umgangssprachlich meistens mit der Firma bezeichnet wird. Inhaltsverzeichnis 1 Geschichte 2 Produkte 3 Weblinks 4 Einzelnachw...

 

Suburb of Sydney, New South Wales, AustraliaSydney Olympic ParkSydney, New South WalesAn aerial view of the Olympic complex, 2012MapCoordinates33°50′51″S 151°03′54″E / 33.84750°S 151.06500°E / -33.84750; 151.06500Population4,848 (2021 census)[1] • Density731.2/km2 (1,893.9/sq mi)Established1996 (locality) & 2009 (suburb)Postcode(s)2127Elevation15 m (49 ft)Area6.63 km2 (2.6 sq mi)Location13 km (...

 

Координати: 32°45′00″ пн. ш. 89°07′12″ зх. д. / 32.750000000028° пн. ш. 89.12000000002778677° зх. д. / 32.750000000028; -89.12000000002778677 Округ Нешоба, Міссісіпі На мапі штату Міссісіпі Розташування штату Міссісіпі на мапі США Заснований 1833 Центр Філадельфія Найбільше місто Ф...

Artikel ini bukan mengenai Sagittarius A. Sagittarius A Foto Sagittarius A* oleh Event Horizon Telescope pada tahun 2017 (dirilis tahun 2022) Data pengamatan Epos J2000      Ekuinoks J2000 Rasi bintang Sagittarius Asensio rekta  17j 45m 40.0409d Deklinasi  −29° 0′ 28.118″ [1] DetailMassa8,26×1036 kg (4,154±0,014)×106[2] M☉ AstrometriJarak26.673±42[2] tc (8178±13[2] pc)...

 

Este artículo o sección necesita referencias que aparezcan en una publicación acreditada.Puedes avisar al redactor principal pegando lo siguiente en su página de discusión: {{sust:Aviso referencias|Rito}} ~~~~Este aviso fue puesto el 10 de junio de 2023. Para otros usos de este término, véase Rito (desambiguación). Sacerdote performando un rito en Bogolyubovo, Rusia. Un rito (del latín ritus penetrus) es un acto religioso o ceremonial, repetido invariablemente en cada una de las comu...

 

Parteivorsitzender Nikolaj Barekow Bulgarien neu laden (bulgarisch Презареди БГ, Presaredi BG), bis 2017 Bulgarien ohne Zensur (България без цензура, ББЦ, Balgarija bes zensura, BBZ), ist eine rechtspopulistische Partei in Bulgarien.[1] Sie wurde im Januar 2014 von dem ehemaligen Fernsehmoderator Nikolaj Barekow gegründet. Die Partei ist nach einer gleichnamigen Fernsehsendung benannt, die Barekow von 2010 bis Sommer 2013 präsentierte.[2] Bei ...

Galaxy that orbits a larger galaxy due to gravitational attraction Satellite galaxies of the Milky Way A satellite galaxy is a smaller companion galaxy that travels on bound orbits within the gravitational potential of a more massive and luminous host galaxy (also known as the primary galaxy).[1] Satellite galaxies and their constituents are bound to their host galaxy, in the same way that planets within our own solar system are gravitationally bound to the Sun.[2] While most ...

 

Faction in the British Conservative Party Wets and dries redirect here. For supporters and opponents of prohibition, see Prohibition in the United States. For the name, see Dries (given name). Part of the politics series onThatcherism Philosophy Conservatism Neoliberalism Anti-communism Atlanticism Capitalism Entrepreneurship Euroscepticism Gladstonian liberalism Globalisation Individualism Meritocracy Monetarism Supply-side economics Privatisation Property-owning democracy People Margaret Th...

 

Limited form of local government in Singapore This article is part of a series onPolitics of Singapore Government Constitution of Singapore Law Human rights Legislature Parliament Speaker Seah Kian Peng (PAP) Leader of the House Indranee Rajah (PAP) Leader of the Opposition Pritam Singh (WP) 14th Parliament Constituencies Executive President of Singapore Tharman Shanmugaratnam (I) Prime Minister of Singapore Lee Hsien Loong (PAP) Cabinet Ministries The Reserves Judiciary Supreme Court of Sing...

Doris DurantiLahir(1917-04-25)25 April 1917Livorno, ItaliaMeninggal10 Maret 1995(1995-03-10) (umur 77)[1]Santo Domingo, Republik DominikaPekerjaanAktrisTahun aktif1935–1975 Doris Duranti (25 Mei 1917 – 10 Maret 1995) adalah seorang pemeran film asal Italia. Ia tampil dalam 43 film antara 1935 dan 1975. Selected filmografi pilihan Aldebaran (1935) Golden Arrow (1935) White Amazons (1936) The Phantom Gondola (1936) Sentinels of Bronze (1937) Under the Souther...

 

Masjid Agung Darussalam Sumbawa BaratBerkas:Tugusyukur.jpgMasjid Agung Darussalam Sumbawa BaratAgamaAfiliasi agamaIslamLokasiLokasiKabupaten Sumbawa Barat, Nusa Tenggara Barat, IndonesiaKoordinat8°45′12.3865″S 116°51′5.1984″E / 8.753440694°S 116.851444000°E / -8.753440694; 116.851444000Koordinat: 8°45′12.3865″S 116°51′5.1984″E / 8.753440694°S 116.851444000°E / -8.753440694; 116.851444000ArsitekturJenisMasjidPeletakan batu...

 

Academy in Bicester, Oxfordshire, EnglandThe Bicester SchoolAddressQueen's AvenueBicester, Oxfordshire, OX26 2NSEnglandCoordinates51°54′03″N 1°09′39″W / 51.900813°N 1.160806°W / 51.900813; -1.160806InformationTypeAcademyMottoAspire and AchieveEstablished1966Local authorityOxfordshireDepartment for Education URN142024 TablesOfstedReportsHeadteacherTony RushworthGenderCo-educationalAge11 to 18Enrolment1,295HousesAttenborough, Pankhurst, Lewis, MooreColour...

Audio analysis refers to the extraction of information and meaning from audio signals for analysis, classification, storage, retrieval, synthesis, etc. The observation mediums and interpretation methods vary, as audio analysis can refer to the human ear and how people interpret the audible sound source, or it could refer to using technology such as an audio analyzer to evaluate other qualities of a sound source such as amplitude, distortion, frequency response. Once an audio source's informat...

 

2017 EP by NCT 127LimitlessEP by NCT 127ReleasedJanuary 6, 2017Recorded2016StudioSM Studios, Seoul, South KoreaGenre Hip hop R&B[1] Length22:00LanguageKorean, EnglishLabelSM EntertainmentKT MusicProducerLee Soo-man (exec.)NCT 127 chronology NCT#127(2016) Limitless(2017) Cherry Bomb(2017) NCT chronology NCT #127(2016) Limitless(2017) The First(2017) Singles from Limitless Good ThingReleased: December 5, 2016 LimitlessReleased: January 6, 2017 Limitless is the second EP by N...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!