«Петэр Каменцынд»[1] (ням.: Peter Camenzind) — раман Германа Гесэ, упершыню выдадзены ў 1904 годзе.
Сюжэт
Галоўны герой рамана Петэр Каменцынд першыя гады свайго жыцця праводзіць у невялікай вёсачцы Німікон, закінутай у швейцарскіх Альпах. Хлопчык мала цікавіцца паўсядзённымі клопатамі сваёй абшчыны, яго больш вабіць прырода: горы і азёры, сонца і аблокі становяцца яму бліжэй, чым людзі і людскія лёсы. Але Петэр змушаны пакінуць сваю родную вёску і ехаць вучыцца ў гімназію. Тут ён перажывае свае першыя няўдачы ў сяброўстве і каханні.
Скончыўшы гімназію, Каменцынд адпраўляецца ў Цюрых, каб працягнуць сваё вучобу. Тут Петэр знаёміцца са сваім суседам па доме, маладым піяністам Рыхардам, які становіцца лепшым сябрам галоўнага героя. Рыхард дапамагае Каменцынду апублікаваць свае першыя літаратурныя працы ў газеце, уводзіць яго ў мясцовае таварыства людзей мастацтва. У гэты ж час Петэр улюбляецца ў мастачку Эрмінію Альеці, але змушаны адступіць, бо сэрца дзяўчыны прыналежыць іншаму. Разам са сваім сябрам Каменцынд адпраўляецца ў падарожжа ў паўночную Італію. На зваротнай дарозе з Рыхардам здараецца няшчасце — ён тоне ў рацэ. Страціўшы свайго блізкага таварыша, Петэр з’яжджае з Цюрыха спачатку ў Парыж, а затым у Базель, дзе герой знаёміцца з Элізабет, дзякуючы каханню да якой, ён пачынае ізноў адчуваць смак жыцця. Але і ў гэтых адносінах Каменцынд церпіць няўдачу.
Петэр вырашае на час пакінуць Базель і наведаць свайго бацьку на радзіме, адкуль пазней едзе ў Асізі. Тут галоўны герой сустракае мноства прыемных і простых людзей, так што ад’езд назад дадому даецца яму з цяжкасцю. У Базелі Петэр знаёміцца з мясцовым столярам. Паступова Каменцынд становіцца добрым сябрам яго сям’і, часта праводзіць там выходныя. Але аднойчы ў доме сталяра з’яўляецца Бопі, калека-гарбун, які пакутуе ад падагры, брат гаспадыні. Спачатку Петэр адчувае адмоўныя пачуцці да новага члена сям’і, але затым рэзка мяняе сваё меркаванне, і Бопі становіцца блізкім сябрам Каменцында. Разам яны бавяць час у дыскусіях пра літаратуру, наведваюць звярынец, але паступова гарбуну становіцца горш, і ён памірае. Пасля смерці Бопі Петэр вяртаецца на радзіму ў Німікон да бацькі.
Крыніцы
|
---|
Раманы і аповесці | | |
---|
Паэзія | |
---|
Апавяданні | |
---|