«Гертруда»[1] (ням.: Gertrud) — раман Германа Гесэ, упершыню апублікаваны ў 1910 годзе.
Сюжэт
Галоўны герой рамана — кампазітар Кун з ранніх гадоў захапляўся музыкай і пасля школы паступіў у кансерваторыю. Ён не быў геніем, але не губляў надзеі стаць добрым музыкантам.
Кун улюбляецца ў вакалістку-пачаткоўцу Лідзі і ў адзін з зімовых дзён адпраўляецца з ёй катацца на санках. У выніку няўдалага спуску з гары герой атрымлівае шматлікія траўмы і на ўсё жыццё застаецца кульгавым.
Выйшаўшы з лякарні, Кун вырашае працягнуць вучобу і неўзабаве адпраўляецца ў Швейцарыю, дзе піша свае першыя музычныя творы. На адным са свецкіх вечароў кампазітар-пачатковец знаёміцца са спеваком Генрыхам Муотам, які просіць Куна выступіць на сваім дні нараджэння. Паступова яны становяцца сябрамі. Муот дапамагае Куну ўладкавацца ў аркестр на месца скрыпача.
Кампазітара запрашаюць прыняць удзел у музычных вечарах у доме багатага фабрыканта Імтара, дзе ён знаёміцца з Гертрудай, дачкой Імтара. Кун улюбляецца ў дзяўчыну і праводзіць шмат часу ў яе дома.
Раптам герой атрымлівае ліст ад свайго знаёмага паэта, які напісаў вершы для оперы, і зараз Куну неабходна напісаць прыдатную музыку. Ён стварае дзве галоўныя партыі, адну для Гертруды, а іншую для Муота. Спачатку яны рэпеціруюць паасобку, але хутка кампазітар знаёміць іх. Паступова Гертруда і Муот збліжаюцца. Даведаўшыся пра іх адносіны, Кун вырашае здзейсніць самагубства, але раптоўная тэлеграма пра перадсмяротны стан яго бацькі прымушае Куна з’ехаць у родны горад. Праз некаторы час пасля смерці бацькі кампазітар вяртаецца.
Тым часам Муот і Гертруда вырашаюць ажаніцца, і Кун стварае арганную прэлюдыю для іх вяселля. Спявак разам з жонкай пераязджае ў Мюнхен, дзе таксама працягваюцца рэпетыцыі оперы. Яе прэм’ера праходзіць з поспехам, і Кун становіцца знакамітым. Праз некаторы час у адносінах Гертруды і Муота надыходзіць крызіс, і, пакуль жонка знаходзіцца ў доме ў бацькі, спявак пачынае шмат піць. Кун прыязджае ў Мюнхен, каб пагаварыць з сябрам і наладзіць яго сямейныя адносіны, але Муот адмаўляецца нешта мяняць і праз некалькі дзён здзяйсняе самагубства.
Пасля смерці Муота Кун зразумеў, што не зможа стаць для Гертруды кімсьці большым, чым проста сябар.
Крыніцы
|
---|
Раманы і аповесці | | |
---|
Паэзія | |
---|
Апавяданні | |
---|