Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1878). У першых раманах «Ідэаліст» (1878) і «Вучань германцаў» (1882) створаны вобраз маладога інтэлектуала, які перажываў, як і аўтар, крызіс веры. Аўтар драмы ў вершах «Брунхілвда» (1884), драматычнай паэмы «Тамір» (1887), трагедыі ў прозе і вершах «Хабард і Сігае» (1888), напісанай па матывах дацкага народнага падання, а таксама сучасных драм «Герман Вандалы» (1891), «Вутэрн» (1893) і інш. З 1892 пасяліўся ў Дрэздэне і пісаў на нямецкай мове (раманы «Пастар Морс», 1894, «Млын», 1896). У 1890-я г. захапіўся будызмам, пад уплывам якога напісаў раманы «Пілігрым Каманіта» (1906) і «Вечныя вандроўнікі» (1910).
Творы
Ein Idealist (1878)
Minna (1889)
Der Pilger Kamanita (1906)
Зноскі
↑Karl Gjellerup // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.