Будызм (санскр.: बौद्ध धर्म, IAST: Buddha Dharma — «Навука Абуджанага») — найстаражытнейшая з трох сусветных рэлігій, разам з ісламам і хрысціянствам, а таксама філасофскае вучэнне, якое ахоплівае розныя традыцыі, вераванні і практыкі, у значнай ступені заснаваныя на вучэнні Буды Гаўтамы Сак’ямуні, вядомага як Буда. Ён жыў і выкладаў на паўночным усходзе індыйскага субкантынента ў VI-IV стагоддзях да нашай эры[3]. Прызнаны будыстамі як абуджаны і асветлены настаўнік, які падзяліўся сваімі ведамі, каб дапамагчы жывым істотам скончыць пакуты цялеснага існавання (дугха), дасягнуць Нірваны і пазбегнуць таго, што называецца цыклам пакут і перанараджэнняў.
Будызм падзяляецца на дзве асноўныя плыні: Тхеравада («Школа старэйшын») і Махаяна («Вялікая калясніца»). Тхеравада з’яўляецца найстарэйшай плынню будызму, якая шырока распаўсюджана ў Шры-Ланцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Махаяна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі Усходняй Азіі і ўключае ў сябе школы Чыстая Зямля, Дзэн, Нітырэн-сю, Тыбецкі будызм, Сінгон-сю, Тэндай-сю і Сіннё-эн. У некаторых класіфікацыях Ваджраяна, якая з’яўляецца падкатэгорыяй Махаяны, што практыкуецца ў Тыбеце і Манголіі, прызнана трэцяй галінай будызму. Застаючыся самай папулярнай рэлігіяй у Азіі, абедзве галіны шырока распаўсюдзіліся па ўсім свеце. Ацэнкі колькасці будыстаў па ўсім свеце істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад спосабу вызначэння прыхільнасці да рэлігіі альбо вучэння. Ніжнія планка ацэнкі складае 350—500 млн практыкуючых[4].
Будыйскія школы адрозніваюцца адна ад адной шляхамі вызвалення, значэннем ступені важнасці і кананічнасці розных вучэнняў і пісанняў, асабліва сваёй практыкай[5]. Асновай будыйскай традыцыі і практыкі з’яўляюцца тры каштоўнасці (Тры Прыстанішчы): Буда, Дхарма (Навука) і Сангха (Братэрская Супольнасць). Прымаючы «прыстанішча ў трох каштоўнасцей», чалавек бярэ на сябе абавязак прытрымлівацца будыйскага шляху, што ў цэлым адрознівае будыста ад небудыста[6]. Іншыя метады могуць уключаць у сябе прытрымліванне запаведзей Буды, падтрымку манаскай абшчыны, адмаўленне ад звычайнага жыцця і прыняцце манаскага, развіццё ўважлівасці і практыкі медытацыі, вырошчванне вышэйшай мудрасці і праніклівасці, вывучэнне пісанняў, рэлігійнай практыкі, абрадаў, а ў традыцыі Махаяны яшчэ і заклікі да будаў і бодхісатваў.
Асобныя артыкулы: Буда, будызм і Гаўтама Буда
Творца фундаментальнага пераказу ў будыйскіх навуках традыцыйна акрэсліваецца імем «Буда» (у Санскрыце і Палі Buddha, г.зн. «Абуджаны»). Спасылаючыся на этымалогію гэтага слова ў Санскрыце і Палі можна сказаць, што буда гэта істота, якая дзякуючы практыцы маральнасці (silā), засяроджанню (samādhi, г.зн. медытацыйнаму паглынанню) і развіццю мудрасці (Палі: paññā, Санскрыт: prajñia) убачыла праўдзівую прыроду з’яў, альбо anicca — зменнасць, нетрываласць, dukkha — дыскамфорт звязаны са зменай і anatta — брак нязменнага «я». Гэта дасведчанне завецца «бодхі» (з Санскрыту і Палі), даслоўна «Абуджэнне» (званае таксама Асвятленнем), якое назаўсёды вызваляе ад цярпення цыклу нараджэнняў і смерці. Істота, якая абудзілася са «сну ігнаравання» дзякуючы адкрыю праўдзівай натуры рэчаіснасці, завецца будам. У гэтым разуменні, у святле будыйскіх навук, лічыцца, што будаў было многа, а таксама, што яшчэ мноства істот дасведчыць абуджэння.
Напісанне: слова «Буда» пісанае з вялікай літары азначае Сідхартху Гаўтаму — стваральніка Навукі Абуджанага, а напісанне «буда» з малой літары азначае якога-небудзь іншага Абуджанага/Араханта.
Мноства розных плыней/тэндэнцый будыйскай думкі развілася з першаснага пераказу навук Буды Сак’ямуні пасля яго смерці. Адрозніваюць іх практыкі, націск на выбраныя плыні-часткі з Навукі Абуджанага і культура. Тым не менш, існуе таксама мноства супольна прызнаных каштоўнасцей для ўсіх традыцый і школ Будызму.
Сутнасць альбо асноватворныя погляды Навукі Абуджанага выкладзеныя ў Чатырох Шляхетных Праўдах (Палі: cattāri ariya saccāni; Санскрыт: catvāry ārya satyāni), сфармуляваных Будам Шак’ямуні ў час першага казання ў Парку Газtлі ў Сарнасе. Чатыры Шляхетныя Праўды прымаюцца ўсіма традыцыямі Будызму без выключэння. Гэта:
Далейшыя навукі вынікаюць з Чатырох Шляхетных Праўд, складаюць іхні аналіз і развіццё. Аднак для іх правільнага зразумення неабходна таксама зразуменне дактрыны нетрываласці і браку вечнага «я» (Палі: anattā, Санскрыт: anatman), г.зн. факта, што ўсе з’явы пазбаўленыя трывалай «істоты»/субстанцыі — пустыя і існуюць ва ўзаемнай залежнасці і ніколі не з’яўляюцца незалежнымі ад умоў.
Шляхетная Васмёркавая Сцежка (таксама: Васміаспектавая) ёсць сцежкай практыкі. Прытрымліванне яе парад і ўказанняў, сабраных у васьмі пунктах (адтуль яе і назва) мае праводзіць да поўнага знікнення цярпення і, адпаведна, канчатковага пераходу абуджанай істоты з самсары да Нірваны. Шляхетная Васмёркавая Сцежка вынікае з Чацвёртай Шляхетнай Праўды, Праўды аб Сцежцы, якая праводзіць да Спынення Цярпення. Буда мовіў навуку, што дзякуючы цнатлівасці, ведам і засяроджанню можна дасягнуць дасканаласці — Абуджэння — а Чатыры Шляхетныя Праўды і Шляхетная Васмёркавая Сцежка вызначаюць дарогу, якая вядзе да дасягнення гэтай мэты.
Для таго, каб цалкам зразумець Чатыры Шляхетныя Праўды, Буда раіў ісці Шляхетнаю Васмёркаваю Сцежкай, якая складаецца з:
Санскрыцкае samyak і Палійскае sammā значаць тое, што «звярнуцца да аднаго», «адвярнуцца ад рэшты», «цэлы», «увесь», «правільны», «уласьцівы», «праўдзівы». Шляхетная Васміаспектавая Сцежка разглядаецца некаторымі Будыйскімі школамі/традыцыямі як асобныя ўзроўні развія, праз якія мусіць прайсці практыкуючы. У голас гэтаму погляду, пазнанне і рэалізацыя аднаго прыступку, праводзіць як наступства да наступнага. Існуе таксама супрацьлеглы погляд, які раіць развіваць усе аспекты адначасова (кола з няроўнымі спіцамі не паедзе).
Шляхетная Васміаспектавая Сцежка дзеліцца часта на тры «суполкі» правілаў, якія са-ствараюць і даакрэсліваюць асноўныя цнатлівасці: мудрасць (Палі: paññā; Санскрыт: prajñā), маральнасць (Палі: sīla; Санскрыт: śīla) і засяроджанне (Палі: samādhi; Санскрыт: samādhi)[11].
Медытацыя — працэс самапаглыблення з мэтай самадасканалення, пры якім істота застаецца сам-насам са сваёю свядомасцю. Мэтай медытацыі з’яўляецца дасягненне стану адсутнасці думак альбо стану розуму, «які нагадвае прастору» (стану пустаты), Вызваленне з Кола Перанараджэнняў, дасягненне спакою, знішчэнне (цярпення), развіццё мудрасці, дасягненне Асвятлення, стану Нірваны, атрыманне непасрэдных ведаў, паляпшэнне здароўя і такім чынам прадаўжэнне працягласці жыцця з мэтай дапамагчы іншым істотам вызваліцца з цярпення і г. д.[12]
Карма альбо карман з Санскрыту कर्म (Палі: kamma) з’яўляецца асноўным і вельмі важным паняццем Навукі Абуджанага. Даслоўна гэта слова азначае «дзеянне» альбо «чын»; што-кольвек нехта робіць, гаворыць альбо думае паўстае карма. У Будыйскім значэнні не азначае выніку, які акрэсліваецца як плён (Санскрыт, Палі: vipaka), эфекту альбо прызначэння. Правіла прычыны і наступства называецца ў мове Палі kamma-vipaka (дзеянне-плён) і гаворыць, што кожны ўчынак мае свае наступствы — добрыя ўчынкі вяртаюцца ў выглядзе шчасця, злыя ўчынкі — у выглядзе цярпення.
Карма з’яўляецца рухавіком, які прыводзіць у рух кола цыкла некантраліруемага перанараджэння. Карме падлягаюць усе неасветленыя істоты.
Словы Абуджанага з Сутры Аздобы Махаяны аб дзеянні негатыўнай кармы:
Словы Абуджанага з Дхамапады аб дзеянні негатыўнай і станоўчай кармы:
Словы Абуджанага з Сутры ведаў аб ілюзіі, аб якой прасіла найвышэйшая багіня апісваюць працэс награмаджэння заслугі (станоўчай кармы) і дзякуючы таму дасягненне асвятлення наступным чынам:
Істоты праз свае чыны збіраюць досвед у розуме, негатыўны альбо пазітыўны, у залежнасці ад таго, ці з’яўляюцца яны карысныя для іншых істотаў, ці шкодныя. У эфекце свайго дзеяння істота засявае кармічнае насенне ў розуме, калі будуць прысутнічаць наступныя чыннікі:
У выпадку наяўнасці ўсіх чатырох элементаў кармічнае наступства з’яўляецца наймацнейшым і вынік чыну будзе найбольш інтэнсіўны. Напрыклад: кіроўца, які ненаўмысна выклікаў аварыю і зраніў пешага: (1) быў свядомы, што машына з’яўляецца небяспечным сродкам перамяшчэння і можа выклікаць аварыю і цярпенне іншых, (2) не хацеў яго скрыўдзіць, (3) аднак гэта зрабіў, (4) зусім не быў з таго задаволены. У гэтым выпадку пакінуты кармічны след у розуме няўдалага кіроўцы будзе толькі частковы.
Тэрмін кармы прымяняльны як да асобных індывідуумаў (у вялікім скарачэнні: кожная асоба заслугоўвае на тое, што мае), так і да збору істот: суполка, народ (кожны народ мае тое, на што заслугоўвае; цяперашняе становішча абумоўлена папярэднімі чынамі), насельніцтва зямлі і г. д.[12]
Указанні — у Будызме азначаюць збор парадаў альбо рэкамендацый для неасветленых асоб, якія дазваляюць ім пазбегнуць негатыўнай кармы. У розных Будысцкіх традыцыях фармулююцца ў крыху розных формах, тым не меней іх змест застаецца нязменны. Найчасьцей замест слова «наказ» альбо «запаведзь» ужываецца менавіта слова «ўказанне», паколькі маюць яны характар дабравольнага абавязання. Буда казаў, што добра іх прытрымлівацца, аднак нікому не могуць быць навязаныя.
Абавязуюся прытрымлівацца запаведзі, устрымлівацца ад адбірання жыя.
У адрозненні ад рэлігіяў, дзе запаведзь «не забівай» адносіцца толькі да чалавека, Будыйская запаведзь мае на ўвазе кожную істоту, якая мае цела, кожнае стварэнне, якое здольна адчуваць. Словы Буды з Дхамапады:
Перакладаючы дадзеныя радкі на сучасную мову, Першая Будыйская Запаведзь азначае, у тым ліку, быць веганам: не толькі ўласнаруч не забіваць жывых істот («не належыць удараць іншых»), але і не выкарыстоўваць прадукты атрыманыя ў выніку забойства: трупы, органы, мускулатура, скура і г. д. («ані выклікаць, каб былі бітыя»).
Прытрымліванне прынамсі Пяці Указанняў, а таксама прыняе прыстанішча ў Трох Каштоўнасцях адрознівае вучня Буды ад небудыста.
Манахі прытрымліваюцца дадаткова шэрагу ўказанняў, большасць з якіх з’яўляецца развіём альбо паглыбленнем Васьмі Указанняў. Так напрыклад Трэцяе Указанне для манаха азначае нават не дакранацца да жанчыны. Каб утрымліваць цела і розум у чысціні, манахі вучацца шанаваць усіх жанчын і трактаваць старэйшых жанчын як матак, равесніц як сёстраў, а малодшых жанчынаў як дачок. Акрамя таго манахі не карыстаюцца грашыма («золатам і срэбрам»), прытрымліваюцца шэрагу правілаў этычнага захавання. Да цярпення, між іншым, праводзіць таксама позняя пара начнога адпачынку.
Шляхетная Васмёркавая Сцежка дае магчымасць разглядаць Будызм як тры фундаментальныя практыкі:
У даслоўным перакладзе з палі і санскрыту, моў найстарэйшых Будысцкіх тэкстаў, «Навука Абуджанага».
Класіфікаванне Будызму як рэлігіі з’яўляецца памылкай, паколькі Навука Абуджанага не грунтуецца на веры ў каго-кольвек альбо што-кольвек, у тым ліку не грунтуецца на веры ў кіруючага светам Бога. Буда заўсёды адзначаў, што навучае аб «цярпенні і канцы цярпення», а яго навукі павінны мець перадусім практычнае прымяненне і служыць вызваленню з цярпення.[13][14] Добра адлюстроўвае стаўленне Буды да рэлігіяў прыпавесць «Ці існуе Бог?», а таксама наступныя словы Абуджанага: