Бацька, Роберт Эрык Лэйдлау, быў фермерам, маці, Эн Кларк Лэйдлау, працавала школьнай настаўніцай. Творчасцю пачала займацца ў падлеткавым узросце, першы твор «Вымярэнні ценю» апублікавала ў 1950 годзе, калі вучылася ва ўніверсітэце Заходняга Антарыа. У гэты ж перыяд працавала афіцыянткай, зборшчыцай тытуню, бібліятэкарам. Выйшла замуж і пераехала ў Вікторыю, дзе адкрыла кнігарню «Munro's Books», якая працуе да сёння.
Летам 2013 года 82-гадовая Манро абвясціла пра зыход з літаратуры: зборнік апавяданняў «Дарагое жыццё» (Dear Life), які выйшаў восенню 2012 года, павінен стаць яе апошняй кнігай.