Свой першы раман «Змрочная зямля» Кутзее друкуе ў 1974 годзе.
У 2002 пісьменнік эміграваў з ПАР, а 6 сакавіка2006 года ён атрымаў аўстралійскае грамадзянства.
Кутзее таксама вядомы крытыкай жорсткага абыходжання з жывёламі і падтрымкай руху за правы жывёл. Гэтая праблематыка ў прыватнасці знаходзіць адлюстраванне ў яго раманах «Ганьба», «Жыццё жывёл» (The Lives of Animals) і «Элізабет» (Elizabeth Costello). З'яўляецца вегетарыянцам.
Творчасць
Піша на англійскай мове. Сусветную вядомасць прынёс раман «У чаканні варвараў» (1980). У рамане «Жыццё і час Міхаэла К.» (1983) пратэст супраць «белага» расізму. Кашмар новай, вызваленай ад рэжыму апартэіду Паўдёвай Афрыкі — тэма рамана «Ганьба» (1999). Аўтар раманаў «Містэр Фо» (1986), «Восень у Пецярбургу» (1994, пра Ф. Дастаеўскага), «Жыццё жывёл» (1999), «Юнацтва. Сцэны з правінцыяльнага жыцця II» (2002), «Элізабет» (2003) і інш., навуковых прац і літаратурна-крытычных нарысаў па праблемах цэнзуры і свабоды слова, месца пісьменніка ў грамадстве.