Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў

Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў
руск.: Михаил Александрович Шолохов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 (24) мая 1905[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 1984(1984-02-21)[2][3][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Maria Petrovna Gromoslavskaia[d]
Дзеці Mikhail Mikhailovich Sholokhov[d] і Svetlana Mikhailovna Sholokhova[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, сцэнарыст, паэт, празаік, журналіст, палітык, навэліст
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр апавяданне і нарыс
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаі́л Алякса́ндравіч Шо́лахаў (руск.: Михаил Александрович Шолохов, 11 [24] мая 1905, хутар Кружылінскі, станіца Вёшанская, Данецкая акруга, вобласць Войска Данскога — 21 лютага 1984, станіца Вёшанская, Шолахаўскі раён, Растоўская вобласць) — рускі савецкі пісьменнік, журналіст і кінасцэнарыст. Вайсковы карэспандэнт (1941—1945). Палкоўнік (1943). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1965 год, Сталінскай прэміі (1941), Ленінскай прэміі (1960). Сапраўдны член АН СССР (1939). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1967, 1980).

Біяграфія

Маладосць

М. А. Шолахаў нарадзіўся 11 (24) мая 1905 года на хутары Кружылін станіцы Вёшанскай (цяпер хутар Кружылінскі Шолахаўскага раёна Растоўскай вобласці). Пры нараджэнні атрымаў прозвішча Кузняцоў, якое змяніў у 1912 годзе на прозвішча Шолахаў.

Бацькі і сям’я

Бацька, Аляксандр Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1865 годзе ў Разанскай губерні, да казацтва не належаў[4], быў «шыбаем» (скупнікам жывёлы), сеяў збожжа на пакупной казачай зямлі, служыў у камерцыйным прадпрыемстве хутарскога маштабу, кіраўнікам на паравым млыне і г. д. Дзед бацькі быў купцом трэцяй гільдыі, родам з горада Зарайска, ён перасяліўся са сваёй вялікай сям’ёй на Верхнюю Доншчыну ў сярэдзіне 1870-х гадоў, набыў дом і заняўся скупкай зерня[5].

Маці, Анастасія Данілаўна нарадзілася ў 1871 годзе, казачка па маці, дачка селяніна-перасяленца на Дон, былога прыгоннага Чарнігаўскай губерні. Доўгі час служыла ў панскім маёнтку Ясенеўка. Сірата была сілком выдадзена замуж пані, у якой служыла, за сына станічнага атамана Кузняцова. Але пазней яна пакінула свайго мужа і пайшла да Аляксандра Шолахава. Іх сын Міхаіл нарадзіўся па-за шлюбам і быў запісаны на прозвішча афіцыйнага мужа маці — Кузняцоў. Толькі пасля смерці афіцыйнага мужа, у 1913 годзе, бацькі змаглі абвянчацца ў царкве хутара Каргін (цяпер станіца Каргінская)[6], і Міхаіл атрымаў прозвішча Шолахаў.

У 1910 годзе сям’я пакінула хутар Кружылін і пераехала ў хутар Каргін: Аляксандр Міхайлавіч паступіў на службу да каргінскага купца. Бацька запрасіў мясцовага настаўніка Цімафея Цімафеевіча Мрыхіна для навучання хлопчыка грамаце. У 1912 годзе Міхаіл паступіў адразу ў другі клас Каргінскай міністэрскай (а не царкоўна-прыхадской, як сцвярджаюць некаторыя бібліёграфы пісьменніка) пачатковай школы (Сядзеў за адной партай з Канстанцінам Іванавічам Каргіным — будучым пісьменнікам, які напісаў вясной 1930 года аповесць «Бахчаўнік»)[7]. У 1914 годзе бацька прывёз сына ў Маскву — Міхал вучыўся адзін год у падрыхтоўчым класе 8-й Маскоўскай мужчынскай (Шалапуцінскай) гімназіі. Роўна праз год бацькі перавялі хлопчыка ў гімназію г. Багучара Варонежскай губерні. З 1915 па 1918 год Міхаіл Шолахаў жыў у сям’і законавучыцеля Д. Цішанскага. Тым часам дзесяцігадовы Міхаіл пачаў складаць свае першыя аповеды, запісваў іх у сшытак. Яго складанні ў класе хваліла настаўніца Вольга Паўлаўна Страхава. Перад прыходам у горад акупацыйных нямецкіх войскаў, са словаў Міхала, ён кінуў навучанне і з’ехаў на хутар дахаты (сям’я ў той час жыла на хутары Плешакоў, што на Доне супраць станіцы Яланскай, дзе бацька працаваў кіроўным паравога млына. У Плехах Шолахаў жылі проста на млыне, у завозчыцкай, у невялікай каменнай хаце).

У 19181919 годах Міхаіл Шолахаў скончыў чацвёрты клас Вёшанскай гімназіі.

У 1920 годзе сям’я пераехала зноў у станіцу Каргінскую (пасля прыходу Савецкай улады), дзе Аляксандр Міхайлавіч атрымаў пасаду загадніка нарыхтканторы Донпрадкама, а яго сын Міхаіл стаў настаўнікам па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва ў хутары Латышове, потым справаводам Каргінскага станічнага рэўкама.

У 19201921 гадах Міхаіл Шолахаў жыў з сям’ёй у станіцы Каргінскай. Пасля сканчэння растоўскіх падатковых курсаў атрымаў прызначэнне на пасаду харчовага інспектара ў станіцу Буканоўскую, потым уступіў у харчатрад, браў удзел у харчразвёрстцы. У 1920 годзе харчатрад на чале з 15-гадовым Шолахавым трапіў у палон да Махно. Тады ён думаў, што яго расстраляюць, але яго адпусцілі.

31 жніўня 1922 года, падчас працы станічным падаткавым інспектарам, М. А. Шолахаў быў арыштаваны і знаходзіўся ў раённым цэнтры пад вартай. Ён быў прысуджаны да расстрэлу. «Я вёў крутую лінію, дый час быў круты; шпарка я камісарыў, быў асуджаны рэўтрыбуналам за перавышэнне ўлады… — расказваў пазней пісьменнік. — Два дні чакаў смерці… А потым прыйшлі і выпусцілі…». Да 19 верасня 1922 года Шолахаў знаходзіўся пад вартай. Бацька даў за яго буйны грашовы заклад і ўзяў на парукі да суда дахаты. На суд бацькі прывезлі новую метрыку, і яго вызвалілі як непаўналетняга (па новай метрыцы ўзрост зменшыўся на 2,5 гады). Гэта было ўжо ў сакавіку 1923 года. Судзілі тады «тройкі», прысуды выносілі строгія. Паверыць у тое, што ён быў непаўналетнім, было няцяжка, бо Міхал быў маленькага ўзросту і выглядаў хлапчуком. Расстрэл быў заменены іншай карай — трыбунал прыняў да ўвагі яго непаўналецце. Яму далі адзін год выпраўленчых прац у калоніі для непаўналетніх і адправілі ў Болшава (пад Масквой).

У Маскве Шолахаў спрабаваў працягнуць адукацыю, а таксама спрабаваў свае сілы ў пісьменніцкай працы. Аднак паступіць на падрыхтоўчыя курсы рабфака не ўдалося з-за адсутнасці патрабаваных для паступлення працоўнага стажу і накіравання камсамола. Паводле адных дадзеных працаваў грузчыкам, рознапрацоўным, мулярам. Паводле іншых — працаваў у домакіраўніцтве працоўнага жыллёва-будаўнічага кааператыва «Бярыце прыклад!», старшынём якога быў Л. Г. Мірумаў (Мірумян). Займаўся самаадукацыяй, браў удзел у працы літаратурнай групы «Маладая гвардыя», наведваў навучальныя заняткі, якія вялі В. Б. Шклоўскі, В. М. Брык, М. М. Асееў. Уступіў ува УЛКСМ. Актыўную дапамогу ў ладзе штодзённага маскоўскага жыцця М. А. Шолахава і ў пасоўванні ў святло першых літаратурных твораў з яго аўтографам зрабіў кадравы супрацоўнік ЭКУ ДПУ, бальшавік з дарэвалюцыйным стажам — Лявон Галуставіч Мірумаў (Мірумян), з якім М. А. Шолахаў пазнаёміўся ў станіцы Вёшанская яшчэ да прыезду ў Маскву.

У верасні 1923 года за подпісам «Міх. Шолох» у камсамольскай газеце «Юнацкая праўда» («Малады ленінец») (цяпер — «Маскоўскі камсамолец») быў надрукаваны фельетон — «Выпрабаванне», праз месяц з’явіўся другі фельетон — «Тры», а потым і трэці — «Рэвізор». У снежні 1923 года М. А. Шолахаў вярнуўся ў Каргінскую, а потым — у станіцу Буканаўскую, дзе і пасватаўся да Лідыі Грамаслаўскай — адной з дачок былога станічнага атамана Пятра Якаўлевіча Грамаслаўскага. Але былы атаман сказаў: «Бяры Марыю, і я зраблю з цябе чалавека». 11 студзеня 1924 года М. А. Шолахаў жаніўся са старэйшай дачкой — Марыяй Пятроўнай Грамаслаўскай (19011992), якая працавала настаўніцай пачатковай школы (у 1918 годзе М. П. Грамаслаўская вучылася ва Усць-Мядзведзіцкай гімназіі, дырэктарам якой у той час быў Ф. Д. Крукаў).

Першы аповед «Звяры» (пасля «Прадкамісар»), адпраўлены М. А. Шолахавым у альманах «Маладагвардзеец», не быў прыняты рэдакцыяй. 14 снежня 1924 года ў газеце «Малады ленінец» выйшаў аповед «Радзімка», што адкрыў цыкл данскіх аповедаў: «Пастух», «Ілюха», «Жарабя», «Блакітны стэп», «Сямейны чалавек», «Смяротны вораг», «Двумужняя» і інш. Яны былі апублікаваны ў камсамольскай перыёдыцы, а потым склалі тры складанкі, што выйшлі адна за адной: «Данскія аповеды», «Блакітны стэп» (абодва ў выдавецтве «Новая Масква» — 1926) і «Пра Калчака, крапіву і іншае» (1927).

У сярэдзіне 1925 года Міхал Шолахаў пазнаёміўся з Аляксандрам Серафімовічам, які высока ацаніў талент маладога аўтара — першая кніга аповедаў Шолахава выйшла з прадмовай Серафімовіча.

У сваіх інтэрв’ю і аўтабіяграфіях Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў паведамляў, што пачаў пісаць «Ціхі Дон» у кастрычніку 1925 года. Адразу раман атрымаў назву «Доншчына». (Тым часам ён жыў у станіцы Буканаўскай у хаце бацькоў жонкі)[8]. Напісаўшы 5—6 друкаваных лістоў Міхаіл Шолахаў, які не атрмаў падтрымкі ад блізкіх, кінуў пачатую працу. Рукапісы «Доншчыны» былі згублены ў гады вайны.

Пасля вяртання ў Каргінскую ў сям’і нарадзілася дачка Святлана (1926, ст. Каргінская), потым сыны Аляксандр (19301990, Растоў-На-Дону), Міхаіл (1935, Масква), дачка Марыя (1938, Вёшанская).

У 1926 годзе памёр бацька Шолахава, Аляксандр Міхайлавіч, якому ледзь споўнілася шэсцьдзясят гадоў. Міхаіл Шолахаў вырашыў абзаводзіцца сваёй хатай. Для сталага жыхарства была абрана станіца Вёшанская. На першую пару маладая сям’я здымала пад кватэру, а ў 1928 годзе купілі хату. У гэтай хаце на вуліцы Вялікай (зараз Шолахаўскай) Міхаіл Аляксандравіч напісаў амаль увесь «Ціхі Дон».

Праца над першымі двума тамамі «Ціхага Дона» заняла ў Міхала Аляксандравіча Шолахава каля трох гадоў. Аднак трэцяя кніга рамана яшчэ доўга не з’яўлялася — друкавалася ў часопісе «Кастрычнік» з перапынкамі і некаторымі скарачэннямі да кастрычніка 1932 года.

У 1932 годзе пісьменнік уступіў у шэрагі Камуністычнай партыі, неўзабаве яго абралі ў члены Растоўскага крайвыканкама.

У 1937 годзе М. А. Шолахаў — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, а ў 1938-ым Шолахаў быў пад пагрозай трапіць у турму, таму што чэкіст Еўдакімаў заступнічаў аб арышце ў Сталіна. У 1939 годзе, нягледзячы на нападкі і абвінавачанні ў плагіяце, Савецкі ўрад узнагародзіў пісьменніка ордэнам Леніна, Міхаіл Аляксандравіч — дэлегат XXVIII з’езда КПСС, а савецкія акадэмікі абралі яго сапраўдным членам Акадэміі навук СССР.

Творчасць

Першыя зборнікі «Данскія апавяданні» і «Блакітны стан» (абодва 1926) пра грамадзянскую вайну на Доне. У рамане «Ціхі Дон» (кн. 1-2, 1928; кн. 3, 1929-32; кн. 4, 1937-40; Дзяржаўная прэмія СССР 1941; экранізацыі 1930, 1957-58) драматычны лёс данскога казацтва ў гады 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў, праблема народа і асобы ў рэвалюцыі. У рамане «Узнятая цаліна» (кн. 1-2, 1932-60; Ленінская прэмія 1960; экранізацыі 1940; серыі 1-3, 1960-61) паказ калектывізацыі адзначаны зададзенасцю ідэалагічных установак. У Вялікую Айчынную вайну выступаў з нарысамі, публіцыстычнымі артыкуламі, апавяданнямі («Навука нянавісці», 1942, і інш.). Падзеям вайны прысвечаны раздзелы рамана «Яны змагаліся за Радзіму» (няскончаны; асобныя главы 1943-44, новы варыянт 1969; экранізацыя 1975). Апавяданне «Лёс чалавека» (1956-57; экранізацыя 1959) пра суровыя выпрабаванні, сілу і нязломнасць духу чалавека. Публіцыстычныя артыкулы і выступленні склалі кнігу «Па наказе душы» (1970).

Узнагароды

Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1967, 1980). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1965 год — «за мастацкую моц і цэльнасць эпасу аб данскім казацтве ў пераломны для Расіі час».

Бібліяграфія

  • Собр. соч. Т. 1—8. М, 1980.

Беларускія пераклады

  • Узнятая цаліна (1934),
  • Ціхі Дон (кн. 1-3, 1936, пер. У. Хадыка),
  • Лёс чалавека (1959, пер. Я. Шарахоўскі),
  • Яны змагаліся за Радзіму (1975, раздзелы з рамана, пер. М. Лужанін).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Michail Alexandrowitsch Scholochow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Mikhail Aleksandrovič Šolokhov // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  4. Биография Михаила Шолохова, РИА «Новости», 24.05.2015.
  5. Валентин Осипов Шолохов. — М.: Молодая гвардия, Серия Жизнь замечательных людей, 2010. ISBN 978-5-235-03314-6.
  6. История станицы Каргинской
  7. Каргина И. Б. Букет бессмертников. Константин Каргин и Михаил Шолохов: неизвестные страницы творческой биографии. — М.: АИРО—XXI, 2007.
  8. В. Петелин. Михаил Александрович Шолохов. Энциклопедия. — М.: Алгоритм, 2011. — С. 97—98.

Літаратура

  • Хватов А. И. Художественный мир Шолохова. М., 1978;
  • Мировое значение творчества Михаила Шолохова. М., 1976;
  • Бирюков Ф. Г. Художественные открытия Михаила Шолохова. М., 1980;
  • Литвинов В. Михаил Шолохов. 3-е изд. М., 1985.

Read other articles:

Mazmur 2Naskah Gulungan Mazmur 11Q5 di antara Naskah Laut Mati memuat salinan sejumlah besar mazmur Alkitab yang diperkirakan dibuat pada abad ke-2 SM.KitabKitab MazmurKategoriKetuvimBagian Alkitab KristenPerjanjian LamaUrutan dalamKitab Kristen19← Mazmur 1 Mazmur 3 → Mazmur 2 (disingkat Maz 2, Mzm 2 atau Mz 2) adalah mazmur kedua dalam bagian pertama Kitab Mazmur di Alkitab Ibrani dan Perjanjian Lama dalam Alkitab Kristen. Mazmur ini mengatakan bahwa orang percaya dalam memilih u...

 

Menara Peringatan Erqi二七纪念塔Nama lainMenara ErqiInformasi umumGaya arsitekturGaya arsitektur TiongkokKotaZhengzhouNegaraTiongkokKoordinat34°45′11″N 113°39′36″E / 34.753°N 113.66°E / 34.753; 113.66Rampung29 September 1971Tinggi63 meterData teknisJumlah lantai14 Menara Peringatan Erqi atau Menara Erqi (Hanzi: 二七纪念塔; Pinyin: Èrqī Jìniàntă) terletak di Distrik Erqi, pusat kota Zhengzhou, Provinsi Henan, Tiongkok.[1] Menar...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Januari 2023. Artikel ini perlu dikembangkan agar dapat memenuhi kriteria sebagai entri Wikipedia.Bantulah untuk mengembangkan artikel ini. Jika tidak dikembangkan, artikel ini akan dihapus. Artikel ini membutuhkan rujukan tambahan agar kualitasnya dapat dipastikan....

Ice-penetrating radar for Europa Clipper Artist's impression of the Europa Clipper's REASON instrument in action, using dual-frequency radar to map Europa's ice layerOperatorNASAManufacturerJackson School of Geosciences and JPLInstrument typeIce penetrating radarFunctionCharacterize ice shell structureMission durationCruise: 3-6 years Science phase: ≥ 3 yearsPropertiesMass32.2 kgDimensionsAntenna: 16 m (52 ft)Power consumption55 WData rate5 - 80 MbpsHost spacecraftSpacecraftEuropa Clipp...

 

Untuk kebijakan Wikipedia, lihat Wikipedia:Vanitas. Lukisan menggambarkan vanitas oleh Adam Bernaert,[1] The Walters Art Museum. Vanitas adalah kepercayaan berlebihan terhadap kemampuan diri sendiri, atau kecantikan/ketampanan/kepentingan diri sendiri. Kata ini berasal dari bahasa Latin vanitas yang sebelum abad ke-14 memiliki arti yang berbeda, yaitu kesia-siaan.[2] Kata ini kemudian mendapat arti tambahan narsisisme dan egoisme. Sir Elliot di depan gelas cheval. Hanya sediki...

 

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (فبراير 2023) السيدة الرماديةDie graue Dame (بالألمانية) معلومات عامةالصنف الفني فيلم غموض تاريخ الانتاج26 فبراير 1937 (1937-02-26)تاريخ الصدور 26 فبراير 1937 مدة العرض 92 دقيقةال...

Ya'qub al-Jarkhi Ya'qub al-Jarkhi merupakan salah satu penerus Syekh Muhammad 'Alauddin Al-Aththar Al-Bukhary Al-Khawarizmy dalam silsilah Naqsyabandiyah. Beliau lahir di kota Jarkh, sebuah wilayah di luar kota besar bernama Garnin yang terletak di antara 2 buah kota yaitu Kandahar dan Kabul di Transoxiana. Saat usia belia beliau pergi ke Kota Herat untuk bersekolah. Kemudian pergi ke Mesir, disinilah beliau mempelajari ilmu-ilmu syara’a dan logika. Beliau dapat mengingat Kitab Suci Al-Qur...

 

Geotextile tubes defend the dunes at Dawlish Warren in Devon, England. Geotextile tubes at Twin Lakes Beach, Manitoba. Geotextile tubes being filled with sand. Amphibious dredge boat collecting sediment by using a cutting head, transporting it to geotubes A geotextile tube is a large, tube-shaped bag made of porous, weather-resistant geotextile and filled with a sand slurry, to form an artificial coastal structure such as a breakwaters, dune or levee. Geotextile tubes are a component of the l...

 

City in California, United States For the Los Angeles neighborhood, see Brentwood, Los Angeles. City in California, United StatesCity of BrentwoodCityGateway to downtown Brentwood Location of Brentwood in Contra Costa County, California.City of BrentwoodLocation in the United StatesCoordinates: 37°55′55″N 121°41′45″W / 37.93194°N 121.69583°W / 37.93194; -121.69583CountryUnited StatesStateCaliforniaCountyContra CostaIncorporatedJanuary 21, 1948[1]Nam...

District in Osh Region, KyrgyzstanChong-Alay Чоң Алай районуDistrictThe border between Chong-Alay district and Alay district FlagSealCountryKyrgyzstanRegionOsh RegionArea • Total4,857 km2 (1,875 sq mi)Population (2021)[1] • Total32,140 • Density6.6/km2 (17/sq mi)Time zoneUTC+6 Chong-Alay District (big Alay) (Kyrgyz: Чоң Алай району; Russian: Чон-Алайский район) is a district of Osh R...

 

في علم الأحياء، تشيرالحركة الموضعية إلى الكائنات الحية التي لا تمتلك وسيلة للتنقل الذاتي وتكون عادة غير متحركة.[1] وهذا يختلف عن المعنى الثاني للجزئية الذي يشير إلى كائن حي أو هيكل بيولوجي مرتبط مباشرة بقاعدته بدون ساق. يمكن للكائنات الحية الساكنة الانتقال من خلال مصاد...

 

Hj. Kurnia Agustina Dadang NaserTeh Nia, Ketua TP. PKK Kabupaten BandungKetua TP. PKK Kabupaten BandungMasa jabatan17 Februari 2016 – 4 September 2020 Informasi pribadiLahir7 Agustus 1973 (umur 50) Banda AcehKebangsaanIndonesiaPartai politikGolongan KaryaSuami/istriH. Dadang M. Naser, S.H., S.IP., M.I.Pol.Sunting kotak info • L • B Hj. Kurnia Agustina Dadang Naser (lahir di Banda Aceh, 7 Agustus 1973) adalah istri Bupati Bandung periode 2010–2016, yang kemudian...

2001 business simulation video game This article may rely excessively on sources too closely associated with the subject, potentially preventing the article from being verifiable and neutral. Please help improve it by replacing them with more appropriate citations to reliable, independent, third-party sources. (August 2016) (Learn how and when to remove this template message) 2001 video gameCapitalism IIDeveloper(s)EnlightPublisher(s)UbiSoftDesigner(s)Trevor ChanPlatform(s)Microsoft Windows, ...

 

「パソコン」はこの項目へ転送されています。その他の用法については「パソコン (曖昧さ回避)」をご覧ください。 この記事には複数の問題があります。改善やノートページでの議論にご協力ください。 出典がまったく示されていないか不十分です。内容に関する文献や情報源が必要です。(2016年1月) 独自研究が含まれているおそれがあります。(2021年11月)出典検...

 

Not to be confused with Indian Land, South Carolina. Town in North Carolina, United StatesIndian Trail, North CarolinaTownIndian Trail Town Hall SealMotto: Crossing PathsLocation in the state of North CarolinaCoordinates: 35°05′59″N 80°35′20″W / 35.09972°N 80.58889°W / 35.09972; -80.58889Country United StatesStateNorth CarolinaCountyUnionIncorporated1907[1]Area[2] • Total22.53 sq mi (58.36 km2) •&#...

WingsSingel oleh Jonas Brothersdari album The AlbumDirilis24 Februari 2023 (2023-02-24)Direkam2022Durasi1:58LabelRepublicPencipta Jonathan Bellion Kevin Jonas Joe Jonas Nick Jonas Pete Nappi Jason Cornet Stefan Johnson Jordan K. Johnson Clyde Lawrence Jordan Cohen Produser Bellion Nappi TenRoc The Monsters & Strangerz The Diner Kronologi singel Jonas Brothers Who's in Your Head (2021) Wings (2023) Waffle House (2023) Video musikWings di YouTube Wings adalah lagu dari band asal Amerik...

 

1998 studio album by Harem ScaremBig Bang TheoryStudio album by Harem ScaremReleasedJuly 5, 1998[1]RecordedPhase One Studios, Toronto, Ontario, Canada and Hope Sound, 1998GenreHard rockLength39:20[1]LabelWEAProducerHarry Hess and Pete LesperanceHarem Scarem chronology Karma Cleansing(1997) Big Bang Theory(1998) Live at The Siren(1998) Singles from Big Bang Theory New ReligionReleased: 1998 What I DoReleased: 1998 Turn AroundReleased: 1998 So BlindReleased: 1998 Big Ban...

 

Ekspedisi Manchu ke Tibet (1720)Bagian dari Peperangan Qing–DzungarTanggal1720LokasiTibetHasil Kemenangan Qing Tibet di bawah kekuasaan QingPihak terlibat Dinasti QingPolhanas (sekutu Qing)Kangchennas (sekutu Qing) Kekhanan DzungarTokoh dan pemimpin Kangxi EmperorYue Zhongqi [zh][1] (keturunan Yue Fei)Polhané Sönam TopgyéKhangchenné TagtsepaKekuatan Delapan PanjiTentara Standar Hijau Tentara Dzungar Bagian dari seri artikel mengenaiSejarah Tibet Neolitikum Tibet Zha...

Aspect of Madonna's career Madonna interacting with her Dutch fans during the gig of her Rebel Heart Tour Madonna fandom refers to the fan community of American singer-songwriter Madonna. She attained cult status amongst different audiences according to professor Sheila Jeffreys. Unlike other fandoms, her fan base does not have an official moniker, although Madonna wannabe became a popular media label to talk about her fans over years. The fanaticism surrounding the singer, and also called Ma...

 

バッド・ウルフBad Wolf『ドクター・フー』のエピソードアンドロイド話数シーズン1第12話監督ジョー・アハーネ脚本ラッセル・T・デイヴィス制作フィル・コリンソン音楽マレイ・ゴールド作品番号1.12初放送日 2005年6月11日 2006年11月21日エピソード前次回 ← 前回「悲しきスリジーン」 次回 →「わかれ道」 ドクター・フーのエピソード一覧 「バッド・ウルフ」(...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!