Жан-Поль Сартр

Жан-Поль Сартр
Jean-Paul Sartre
Жан-Поль Сартр
Жан-Поль Сартр
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Jean-Paul Charles Aymard Sartre[1]
Псеўданімы Jacques Guillemin[2]
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1905(1905-06-21)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1980(1980-04-15)[4][6][…] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Jean-Baptiste Sartre[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, эпістэмалаг, раманіст, сцэнарыст, біёграф, літаратурны крытык, эсэіст, змагар Супраціўлення, палітычны публіцыст, пісьменнік, філосаф, пацыфіст, публіцыст, інтэлектуал, паэт-песеннік
Кірунак Экзістэнцыялізм, атэізм, фенаменалогія, French philosophy[d], марксізм і continental philosophy[d]
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды Нобелеўская прэмія па літаратуры
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Жан-Поль Сартр (фр.: Jean-Paul Sartre; 21 чэрвеня 1905, Парыж — 15 красавіка 1980) — французскі філосаф, пісьменнік і літаратуразнавец, прадстаўнік экзістэнцыялізму і фенаменалогіі. Пісаў п’есы і раманы, праз што экзістэнцыялізм стаў, асабліва ў Францыі, моднай плынню.

Біяграфічныя звесткі

Жан-Поль Сартр нарадзіўся ў Парыжы і быў адзіным дзіцём у сям’і. Яго бацька Жан-Батыст Сартр, афіцэр ваенна-марскіх сіл Францыі, маці — Ганна-Марыя Швейцэр. Па матчынай лініі Жан-Поль быў стрыечным пляменнікам Альберта Швейцэра. Калі Жан-Полю было ўсяго 15 месяцаў, памёр ягоны бацька. Сям’я перабралася ў бацькоўскі дом у Мёдоне.

Скончыў Вышэйшую нармальную школу (1929). 3 1931 года выкладаў у ліцэях Парыжа, Гаўра і Ліёна. У час ІІ сусветнай вайны ўдзельнік руху Супраціўлення. 3 1945 года ўзначальваў часопіс «Les Temps Modernes» («Новыя часы»).

Яшчэ ў студэнцкія гады пазнаёміўся з Сімонай дэ Бавуар, якая стала не проста спадарожніцай яго жыцця, але яшчэ і аўтарам-аднадумцам.

Сартр быў удзельнікам майскіх падзей у Францыі 1968 г.beru (можна нават сказаць, іх сімвалам: узбунтаваныя студэнты, захапіўшы Сарбону, пусцілі ўнутр толькі Сартра), у пасляваенныя гады — шматлікіх дэмакратычных, мааісцкіх рухаў і арганізацый.

Жан-Поль Сартр памёр у 1980 годзе, і ў апошнюю дарогу яго праводзілі 50 тысяч чалавек.

Светапогляд

У цэнтры філасофіі Сартра — феномен чалавека і анталогія яго свядомасці. Крытыкаваў псіхааналіз і эксперыментальную псіхалогію, якія ператвараюць чалавека ў «раба сваіх эмоцый» і здымаюць з яго адказнасць; распрацаваў экзістэнцыяльна-псіхааналітычны метад, які даследуе асобу ў працэсе «самавынаходніцтва». На яго экзістэнцыялізм моцна ўплывае фенаменалогія Гусерля, Гегеля, а пазней і марксізм.

Першы асноўны трактат Сартра «Быццё і нішто», спроба фенаменалагічнай анталогіі, прысвечаны пытанню быцця. Ён адрознівае быццё-ў-сабе, незалежнае ад свядомасці быццё рэчы, і быццё-для-сябе — вызначэнне быцця чалавека, які існуе дзякуючы свядомасці. Быццё-ў-сабе не засноўваецца ні на самім сабе, ні на чымсьці іншым. Быццё-для-сябе мае здольнасць негацыяцыі, «нішто» з’яўляецца толькі з свядомасцю чалавека. «Быццё, праз якое ў свет прыходзіць небыццё, — гэта быццё, у якім размова ідзе пра ўласна небыццё: быццё, праз якое ў свет трапляе небыццё, з’яўляецца небыццём для самога сябе». Гэта вызначальнае для чалавечай экзістэнцыі. Яна змяшчае ў сабе пярэчанне сабе, г.зн. з’яўляецца супярэчлівай: быццё «з’яўляецца тым, чым яно не ёсць, і ёсць не тым, чым яно ёсць». Г.зн., што чалавек — гэта быццё, якое праектуе сябе праз цяперашнюю сучаснасць, што ў значнай меры вызначаецца яе мажлівасцямі. Дзякуючы гэтаму праекту чалавек падымаецца над сабою, ёсць тым, кім яшчэ не ёсць. Чалавек — не толькі тое, што ён ёсць, але і тое, кім сябе стварае.

Аснова быцця чалавека — гэта свабода, бо чалавек мусіць самавызначацца, г. зн. ствараць сябе такім, якім ён ёсць; ён асуджаны на свабоду.

Свабода — гэта негацыяцыя быцця-ў-сабе з дапамогай праекту.

Фактычная дадзенасць (напрыклад, рэчы, астатнія людзі, фізічныя целы) не знішчае свабоду, паколькі свабода адкрывае гэтыя межы; абмежаванні існуюць толькі ўнутры канкрэтнага праекту жыцця.

Паколькі, паводле канцэпцыі Сартра, Бога, які вызначае існаванне чалавека, няма, чалавек самастойна вызначае сваё існаванне. Чалавек нясе за сябе поўную адказнасць. Хоць ён таксама можа быць няшчырым з самім сабой.

Вялікае значэнне мае даследаванне адносін чалавека з Іншым. Сартр распрацоўвае структуру быцця-для-іншага шляхам аналізу погляду (які не абмяжоўваецца толькі вокам). Бачнасць Іншым азначае, што быццё індывіда пастаянна фарміруецца ў прысутнасці іншых. Толькі сам на сам з сабою асобны індывід аддаецца непасрэднай дзейнасці, ён не бачыць сябе ў сваёй свядомасці як такога, якім ён ёсць у час дзеяння. У бачанні Іншага ён паўстае аб’ектам, які ацэньваецца Іншым. Сартр тлумачыць гэта на прыкладзе «таго, хто падглядае». Аддаўшыся сваёй цікавасці, ён, не ўсведамляючы свайго Я, распускаецца ў сваіх дзеяннях. Неспадзявана яго застае хтосьці іншы: у тую хвіліну ён той, кім ёсць на самай справе: зайздросны падглядач.

Каб зразумець, хто ён ёсць, патрэбны Іншы. Падпадання пад уладу Іншага можна пазбегнуць, калі індывід свядома акрэсліць свае магчымасці. Тады ён спасцігае самасвядомасць без уваходжання ў ролю Іншага.

Гісторыю літаратуры Ж.-П. Сартр разглядаў у кантэксце агульнага культурна-гістарычнага працэсу, лічыў, што кожны літаратурны стыль быў «ангажаваны» пэўным класам, які імкнуўся да панавання ў грамадстве. Адстойваў сацыяльна-пераўтваральную функцыю літаратуры і канстатаваў крызіс заходне-еўрапейскай літаратуры ХХ ст. як вынік «дэкласаванасці пісьменнікаў» («Што такое літаратура?», 1947).

Літаратурная творчасць

Празаічныя і драматычныя творы Ж.-П. Сартра прасякнуты экзістэнцыйнымі ідэямі адчужанасці ад знешняга свету і самаадчужанасці чалавека (раман «Млоснасць», 1938), немагчымасці пазбавіцца ад абсурднасці рэчаіснасці (зборнік апавяданняў «Мур», 1939), шляху да свабоды і цяжару адказнасці за выбар (п’еса «Мухі», 1943; незавершаная тэтралогія «Дарогі свабоды», 1945-49), асуджанасці на адзіноту (п’еса «Пры зачыненых дзвярах», 1945) і інш. Проза Сартра спалучае рысы традыцыйнага рэалізму, «плыні свядомасці» і натуралізму, эсэістычнасці і дакументалізму. Ён імкнуўся пашырыць межы біяграфічнага жанру: распрацаваў канцэпцыю «рамана рэальнай асобы», у якім разглядаў чалавека як «тыповую ўніверсальную адзінку сваёй эпохі», спалучаючы мастацкія метады з экзістэнцыялізмам, псіхааналізам і навуковым аналізам сацыяльнага асяроддзя. Прынцыпы «рамана рэальнай асобы» развіваў у творах «Бадлер» (1947), «Святы Жанэ, камедыянт і мучанік» (1952), аўтабіяграфічнай аповесці «Словы» (1964) і канчаткова замацаваў у рамане «Ідыёт у сям’і» (т. 1-3, 1971-72).

Асаблівае месца ў яго творчасці належыць драматургіі. У п’есах імкнуўся да прытчавасці і развіваў прынцыпы ўласнай канцэпцыі «тэатра сітуацый», у якім універсальныя першаасновы чалавечай экзістэнцыі выяўляюцца праз прызму канкрэтнай сітуацыі («Мёртвыя без пахавання», 1946; «Брудныя рукі», 1948; «Д’ябал і Гасподзь Бог», 1951; «Пустэльнікі Альтоны», 1960 і інш.).

На беларускую мову прозу і драматургію Ж.-П. Сартра перакладаў З. Колас.

Узнагароды

Нобелеўская прэмія па літаратуры 1964, ад якой Ж.-П. Сартр адмовіўся.

Беларускія пераклады

  • Мур: Апавяданні / Жан-Поль Сартр; Пер. з франц. З. Коласа. — Мн.: Маст. літ., 1991.
  • Герастрат // Французская навела XX ст. Мн., 1992.
  • Пры зачыненых дзвярах // Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы. Мн., 1995.
  • Мухі / Жан-Поль Сартр. Праведнікі / Альбэр Камю. Канец гульні: драматычныя творы / Самюэль Бэкет. — Мінск : З.Колас, 2005. — 176, [1] с. — (Бібліятэка французскай драматургіі; т. 2).

Гл. таксама

Зноскі

  1. datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 15 красавіка 2020.
  2. Libraries Australia Authorities
  3. Jean-Paul Sartre // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Jean-Paul Sartre // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Jean-Paul SARTRE // NooSFere — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article994

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Leopoldo OdgerInformación personalNacimiento 9 de julio de 1928Coronel, Chile ChileFallecimiento Caleta Lliuco, Bahía San Pedro15 de agosto de 1965, Chile ChileNacionalidad chilenaInformación profesionalOcupación MarinoEmpleador Armada de Chile Rama militar  Armada de Chile[editar datos en Wikidata] Leopoldo Odger Flores (Coronel, 9 de julio de 1928-Caleta Lliuco, Bahía San Pedro, 15 de agosto de 1965) fue un marino de la Armada de Chile que falleció en forma he...

 

巴哈姆特動畫瘋网站类型OTT平台语言繁體中文總部 臺灣台北市業務範圍 臺灣持有者旺普網路資訊创始人陳建弘网址ani.gamer.com.tw商业性质是注册非必要(訪客可用360p畫質觀賞,註冊後即可觀看540p及720p畫質,1080p畫質為付費服務)推出时间2016年1月6日,​7年前​(2016-01-06)现状線上內容許可代理商授權(主要)、日方直接授權(少數;其中主要為東京電視台的節目)

 

يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (ديسمبر 2018) رواندا في الألعاب الأولمبية علم رواندا رمز ل.أ.د.  RWA ل.أ.و. اللجنة الأولمبية والرياضية الوطنية ...

Stanisław Ostrowski Stanisław Ostrowski (przed 1928) pułkownik artylerii Data i miejsce urodzenia 24 listopada 1880 Żytomierz Data śmierci nie wcześniej niż 1934 Przebieg służby Siły zbrojne Armia Imperium RosyjskiegoWojsko Polskie Jednostki Oficerska Szkoła Artylerii Stanowiska komendant szkoły Główne wojny i bitwy I wojna światowawojna polsko-bolszewicka Odznaczenia Multimedia w Wikimedia Commons Stanisław Ostrowski przed 21 czerwca 1933 Stanisław Ostrowski[a] (ur. 24 ...

 

Vowel sound represented by ⟨ɐ⟩ in IPA Near-open central vowelɐIPA Number324Audio sample source · helpEncodingEntity (decimal)ɐUnicode (hex)U+0250X-SAMPA6Braille Image IPA: Vowels Front Central Back Close i y ɨ ʉ ɯ u Near-close ɪ ʏ ʊ Close-mid e ø ɘ ɵ ɤ o Mid e̞ ø̞ ə ɤ̞ o̞ Open-mid ɛ œ ɜ ɞ ʌ ɔ Near-open æ ɐ Open a ɶ ä ɑ ɒ IPA help  audio full chart template Legend: unrounded • rounded The near-open central vowel, or...

 

For other uses, see Plast (disambiguation). National scout organisation in Ukraine Plast – National Scout Organization of UkraineThe membership badge of Plast incorporates elements of the coat of arms of UkraineПласт — Національна Скаутська Організація УкраїниHeadquartersKyiv, UkraineLocationPredominantly in Ukraine, smaller divisions within Ukrainian diaspora around the worldCountryUkraineFoundedFirst groups in 1911, officially established on 12...

1922 film The Blonde VampireDirected byWray PhysiocWritten byWray PhysiocProduced byWray Bartlett PhysiocStarringDe Sacia Mooers Joseph W. Smiley Miriam BattistaProductioncompanyWray Physioc CompanyDistributed byFilm Booking Offices of AmericaRelease dateMarch 25, 1922Running time60 minutesCountryUnited StatesLanguagesSilentEnglish intertitles The Blonde Vampire is a 1922 American silent drama film directed by Wray Physioc and starring De Sacia Mooers, Joseph W. Smiley and Miriam Battista. ...

 

1948 film by William Witney Grand Canyon TrailFilm posterDirected byWilliam WitneyWritten byGerald GeraghtyStarringRoy RogersCinematographyReggie LanningEdited byTony MartinelliMusic byNathan ScottDistributed byRepublic PicturesRelease date November 5, 1948 (1948-11-05) Running time67 minutes54 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglish Grand Canyon Trail is a 1948 American Western film starring Roy Rogers combining Western action with Three Stooges-style slapstick. Robert Livi...

 

2009 compilation album by Various artistsWOW Hits 2010Compilation album by Various artistsReleasedOctober 6, 2009GenreContemporary Christian musicLength2:01:07LabelWord EntertainmentProducerMax HsuWOW Hits compilation albums chronology WOW Hits 2009(2008) WOW Hits 2010(2009) WOW Hits 2011(2010) WOW Hits 2010 is a two-disc compilation album composed of some of the biggest hits on Christian radio in 2009. Disc one features more adult contemporary hits, while disc two features the CHR–...

Advocacy group against racism and fascism, based in the United Kingdom Hope not HateFounded2004; 19 years ago (2004)FounderNick LowlesTypeCivil rights campaign groupAnti-hate organisationFocusHate groupsRacismCivil rightsLocationLondon, United KingdomArea served United KingdomProductCampaigning, lobbying, media, researchKey peopleNick Lowles (Chief Executive) Jenny Levene (Deputy Director) Ruth Smeeth (a director)Websitehopenothate.org.uk Hope not Hate (stylised as HOPE not ...

 

Меморіал убитим євреям ЄвропиНазва на честь: Голокост 52°30′50″ пн. ш. 13°22′44″ сх. д. / 52.51388888891677453° пн. ш. 13.37888888891677830° сх. д. / 52.51388888891677453; 13.37888888891677830Координати: 52°30′50″ пн. ш. 13°22′44″ сх. д. / 52.51388888891677453° пн. ш. 13.378888888916778...

 

The Montreal Metropolitan Commission (known in French as the Commission métropolitaine de Montréal) was an authority that was involved in municipal affairs affecting the urbanized part of the Island of Montreal. History When four municipalities (Montreal North, Saint-Michel, Pointe-aux-Trembles, and Laval-de-Montréal) were approaching bankruptcy, they requested annexation by the City of Montreal.[1] Montreal, then experiencing a budgetary crisis arising from its annexation of Maiso...

American singer and songwriter Lacey SturmSturm performing in 2009Background informationBirth nameLacey Nicole MosleyBorn (1981-09-04) September 4, 1981 (age 42)Homestead, Florida, U.S.OriginBelton, Texas, U.S.GenresAlternative metalpost-grungehard rocknu metalChristian metalOccupation(s)SongwritersingerauthorYears active2000–presentMember ofFlyleafWebsitelaceysturm.comMusical artist Lacey Nicole Sturm (née Mosley, previously Carder; born September 4, 1981)[1] is an American s...

 

Acequia ParkSan Juan Aqueduct c. 1892Acequia ParkShow map of TexasAcequia ParkShow map of the United StatesTypePublic City ParkLocation8500 Mission Parkway,San Antonio, TexasCoordinates29°20′12″N 98°27′55″W / 29.33667°N 98.46528°W / 29.33667; -98.46528Area72.52 acres (0.2935 km2)Created1975Owned bySan Antonio Missions National Historical ParkOperated byCity of San Antonio Parks and RecreationOpenSunday-Saturday: 5 a.m. – 11 p.m.San Juan Dam...

 

Building in Atlantic City, New JerseyTraymore HotelThe Traymore Hotel, c. 1930. The Madison Hotel, which remains standing, is visible to the left.Alternative namesThe Skyscraper By The SeaGeneral informationLocationIllinois Ave. and Boardwalk, Atlantic City, New JerseyAddressPark Place & The BoardwalkCoordinates39°21′25″N 74°25′43″W / 39.35694°N 74.42861°W / 39.35694; -74.42861Estimated completion1930OpeningDecember 1906Renovated1956Demolished1972OwnerT...

Canadian musician (born 1964) Michael BlakeBlake in 2021Background informationBirth nameMichael Stephen BlakeBorn (1964-05-19) May 19, 1964 (age 59)Montreal, CanadaGenresJazzOccupation(s)Musician, composerInstrument(s)Tenor saxophone, soprano saxophone, alto saxophone, baritone saxophone, clarinet, bass clarinet, flute, alto flute, pianoWebsitewww.michaelblake.netMusical artist Michael Blake (born May 19, 1964) is a Canadian-born American saxophonist, composer and arranger.[1] Bl...

 

Dutch politician (born 1968) In this Dutch name, the surname is de Groot, not Groot. Tjeerd de GrootDe Groot in 2017Member of the Dutch House of RepresentativesIn office12 March 2017 – 5 December 2023 Personal detailsBornTjeerd Cornelis de Groot (1968-04-10) 10 April 1968 (age 55)Haarlem, NetherlandsPolitical partyD66EducationLeiden University (PhD)OccupationPolitician Tjeerd Cornelis de Groot (born 10 April 1968) is a Dutch politician for D66. He has been a member of the Hous...

 

东门站Dongmen Railway Station东门站位置黑龙江省哈尔滨市香坊区地理坐标45°44′27″N 126°42′58″E / 45.740862°N 126.716188°E / 45.740862; 126.716188坐标:45°44′27″N 126°42′58″E / 45.740862°N 126.716188°E / 45.740862; 126.716188管辖机构哈尔滨铁路局哈尔滨车务段途经线路拉滨铁路其他信息车站代码62665[1]电报码DNB拼音码DME车站等级四等站位置 东门站,...

This article is in list format but may read better as prose. You can help by converting this article, if appropriate. Editing help is available. (January 2018) Countries by Human Development Index:  ≥ 0.900  0.850–0.899  0.800–0.849  0.750–0.799  0.700–0.749  0.650–0.699  0.600–0.649  0.550–0.599  0.500–0.549  0.450–0.499  0.400–0.449  ≤ 0.399 &#...

 

Dionisio de Herrera 1.er Jefe Supremo del Estado de Honduras 16 de septiembre de 1824-10 de mayo de 1827Vicejefe de gobierno José Justo MillaPredecesor Puesto creadoSucesor José Justo Milla (De facto) Secretario del ayuntamiento de Tegucigalpa 7 de agosto de 1820-15 de septiembre de 1821 Jefe Supremo de Estado de Nicaragua 10 de mayo de 1830-diciembre de 1833Predecesor Juan Espinosa (como Consejero Jefe del Estado)Sucesor Benito Morales (como Consejero Jefe del Estado) Archivo:Escudo de las...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!