Юн Фосэ

Юн Фосэ
нарв.: Jon Fosse
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні букмал: Jon Olav Fosse
Дата нараджэння 29 верасня 1959(1959-09-29)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Grethe Fatima Syéd[d] і Anna Fosse[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, раманіст, літаратуразнавец, пісьменнік, эсэіст
Мова твораў нованарвежская мова[4][5]
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юн Фосэ (нарв.: Jon Fosse; нар. 29 верасня 1959 года, Хёўгесун, Ругалан, Нарвегія) — нарвежскі празаік, паэт, драматург. Піша на нованарвежскай мове. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2023).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў камуне Хёўгесун на захадзе Нарвегіі. Ва ўзросце сямі гадоў ён трапіў у сур’ёзную аварыю, у якой ледзь не загінуў. Гэты выпадак моцна паўплываў на будучага пісьменніка. У Бергенскім універсітэце вывучаў літаратуру, пасля працяглы час працаваў журналістам і рэдактарам у мясцовых выданнях і выдавецтвах. 

Яшчэ падлеткам Фосэ пісаў уласныя тэксты да музычных твораў. Як празаік ён дэбютаваў у 1983 годзе раманам «Чырвонае, чорнае», як драматычны пісьменнік — п’есай «І мы ніколі не расстанемся» (1994), якая была пастаўлена на Нацыянальнай сцэне ў Бергене. У наступныя дзесяцігоддзі Фосэ апублікаваў некалькі дзясяткаў раманаў і п'ес, а таксама пісаў кароткую прозу, вершы і эсэ. Яго кнігі «Меланхолія», «Трылогія», «Хтосьці збіраецца прыйсці» былі цёпла ўспрынятыя як чытачамі, так і крытыкамі.

Аўтар некалькіх вершаваных зборнікаў. Юн Фосэ таксама вядомы творамі для дзяцей і сваімі перакладамі на нарвежскую мову твораў іншых аўтараў. Выкладаў літаратуру, займаўся журналістыкай.

На беларускую мову пачатак аповесці «Бессань» у 2007 годзе пераклаў Ян Максімюк.

Проза

  • Чырвонае, чорнае, раман (1983)
  • Плывучы дом, раман (1989)
  • Свінец і вада, раман (1992)
  • Дзве аповесці (1993)
  • Меланхолія I, раман (1995) пра жыццё мастака Ларса Хертэрвіга
  • Меланхолія II, раман (1996)
  • Раніца, вечар, раман (2000)
  • Бессань, аповесць (2007)

Зноскі

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!