The New York Times (бел.: Нью-Ёрк таймс) — трэцяя па папулярнасці (пасля The Wall Street Journal і USA Today) газетаЗША. Як і асноўная частка амерыканскіх газет, The New York Times створана як рэгіянальнае выданне. Аднак канцэпцыя рэгіянальнага СМІ не перашкодзіла ёй стаць адной з найуплывовых газет свету.
Гісторыя
Заснавана 18 верасня1851 года журналістам і палітыкам Генры Джарвісам Рэймандам, другім старшынёй Рэспубліканскага Нацыянальнага Камітэта, і былым банкірам Джорджам Джонса; тады выданне звалася «New-York Daily Times». Код ISSN: 0362-4331. Тыраж (у 2005 годзе) 1 млн 131 тыс. экзэмпляраў у звычайныя дні і 1 млн 681 тыс. экзэмпляраў — нядзельныя выпускі. Распаўсюджваецца па ўсім свеце.
Уладальнік
Уладальнікам The New York Times з 1896 года з’яўляецца сям’я Сульцбергераў. У 1960 годзе, пасля таго як выдавец газеты стаў публічнай кампаніяй, сям’я працягвае кантраляваць газету, маючы ва ўласнасці кантрольны пакет акцый класа Б. Уладальнікі акцый класа А маюць абмежаванае права голаса. Такая падвойная сістэма дазваляе ўладальнікам працягваць кантраляваць кампанію пасля таго, як яна стала публічнай. Сям’і Сульцбергераў належыць 88 % акцый класа Б[11].