Пасля выбараў 2020 года абвясціў сябе Прэзідэнтам Беларусі, заступіў на свой шосты тэрмін. Пасля масавых пратэстаў і пачатку палітычнага крызісу статус Прэзідэнта Беларусі застаецца нявызначаным.
Працаваў настаўнікам, быў сакратаром камітэта камсамола СШ № 1 горада Шклова. Служыў у пагранічных войсках (1975—1977) — інструктар палітаддзела в/ч 2187 Заходняй пагранічнай акругі (Брэст). У 1977—1978 гадах — сакратар камітэта камсамола Магілёўскага гархарчторга, інструктар Савета дэпутатаў Кастрычніцкага райвыканкама г. Магілёва. У 1978—1980 гадах — адказны сакратар Шклоўскай раённай арганізацыі Усесаюзнага таварыства «Знание». З 1979 член КПСС (да жніўня 1991). У 1980—1982 гадах ва Узброеных сілах СССР — намеснік камандзіра танкавай роты в/ч 04104 (Магілёўская вобласць) па палітчастцы. У 1982—1983 гадах — намеснік старшыні калгасу «Ударнік» (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць), у 1983—1985 гадах — намеснік дырэктара Шклоўскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1985). У 1985—1987 гадах — сакратар парткома калгаса імя Леніна (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць), у 1987—1994 гадах — дырэктар саўгаса «Гарадзец» (Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць).
У чэрвені 1993 года абраны старшынёй часовай камісіі Вярхоўнага Савета па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзяржаўнага кіравання («камісія па барацьбе з карупцыяй»). У снежні таго ж года зачытаў з парламенцкай трыбуны антыкарупцыйны даклад (які дадаў яму папулярнасці). Калі факты з дакладу былі перададзеныя ў пракуратуру, камісія павінна была спыніць працу. Кабінет апячаталі і паставілі ахову, Лукашэнка ж хацеў зрабіць камісію пастаяннай і імкнуўся прайсці ў памяшканне 29 чэрвеня, ужо будучы кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Завязалася бойка, работнікамі Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай аховы былі ўжытыя меры фізічнага ўздзеяння супраць яго, вынікам непрацяглага інцыдэнту для Аляксандра Лукашэнкі сталі ранкі і драпіны, а новы касцюм, у якім ён часта выступаў перад выбаршчыкамі, стаў непрыдатны[7].
Першы прэзідэнцкі тэрмін (1994—2001)
У 1-м туры прэзідэнцкіх выбараў (23.6.1994) Лукашэнка набраў 2,64 млн. (44,82 %) галасоў выбаршчыкаў «за» і 3,1 млн «супраць». Вячаслаў Кебіч — 1,02 млн. (17,32 %) «за» і 4,75 млн «супраць». Зянон Пазняк — 757 тыс. (12,82 %) «за» і 5,02 млн «супраць». У 2-м туры (10.7.1994) Лукашэнка абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраў 4,2 млн. (81 %) галасоў «за», канкурэнт В. Кебіч набраў 0,7 млн. (14,2 %) галасоў выбаршчыкаў. На пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета XII склікання (20.7.1994) прынёс прысягу, у прамове спаслаўся на словы Аўраама Лінкольна пра сапраўдную дэмакратыю — уладу народа, ад народа і для народа, казаў пра адзіна магчымую дыктатуру — дыктатуру Закона, пра тое, што ўсе яго спадзяванні звязаныя з дасягненнем грамадзянскай згоды ў грамадстве.
Ініцыяваў рэспубліканскі рэферэндум (14.5.1995) па пытаннях пра дзяржаўную сімволіку Беларусі, наданні рускай мове статусу другой дзяржаўнай мовы, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. Па ўсіх пытаннях, паводле афіцыйных заяў, атрымаў падтрымку выбаршчыкаў. Удзельнічаў у падпісанні (29.3.1996) дагавора паміж Расіяй, Беларуссю, Казахстанам і Кыргызстанам пра паглыбленне інтэграцыі ў эканамічнай і гуманітарнай галінах. Разам з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Барысам Ельцыным падпісаў Дагавор пра стварэнне Супольнасці Беларусі і Расіі (2.4.1996). Ініцыяваў рэспубліканскі рэферэндум (24.11.1996) па пытаннях паправак у Канстытуцыю, уласнасці на зямлю, змене даты свята «Дзень незалежнасці», стаўленні выбаршчыкаў да захавання смяротнага пакарання. Па выніках рэферэндуму, прыняцці паправак да Канстытуцыі, быў пачаты новы адлік 5-гадовага тэрміна прэзідэнцтва Лукашэнкі. Неаднаразова выступаў за наданне вынікам рэферэндуму заканадаўчага статусу.
Другі прэзідэнцкі тэрмін (2001—2006)
Падчас наступных прэзідэнцкіх выбараў (2001), ініцыятыўная група грамадзян па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь (кіраўнік Мікалай Чаргінец) была 18.6.2001 зарэгістраваная Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў. Ініцыятыўная група ўнесла 14.8.2001 у Камісію 395 821 подпісаў за кандыдата А. Лукашэнку, якія былі прызнаныя сапраўднымі[8]. Па выніках выбараў А. Лукашэнка абраны на другі тэрмін, 20.9.2001 прыведзены да прысягі. У 2004 годзе на рэферэндуме (17.10.2004), паводле афіцыйных заяў, 77,3 % выбаршчыкаў падтрымалі выключэнне з Канстытуцыі абмежавання колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і дазволілі Лукашэнку ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах.
19 сакавіка 2006 года ў трэці раз быў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, набраўшы 83 % галасоў. АБСЕ ў чарговы раз выбары прызнаны не былі[9]. Выбары суправаджаліся масавымі пратэстамі пад кіраўніцтвам кандыдатаў у прэзідэнты А. У. Мілінкевіча і А. У. Казуліна.
У пачатку 2008 года на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі пад старшынствам Аляксандра Лукашэнка было прынята прынцыповае рашэнне аб будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі з двума энергаблокамі па 1000 МВт кожны. Мэтай будаўніцтва АЭС заяўлена забеспячэнне краіны таннай энергіяй і павышэнне нацыянальнай энергетычнай бяспекі. Паводле меркавання спецыялістаў, увядзенне АЭС у строй можа дазволіць зэканоміць каля 1 мільярда долараў у год на імпарце прыроднага газу[10].
19 снежня 2010 года адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 20 снежня ЦВК абвясціла, што Аляксандр Лукашэнка пераабраны на чацвёрты тэрмін, атрымаўшы 79,65 % галасоў. Вынікі галасавання не былі прызнаны астатнімі кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта, а таксама ЗША і Еўрасаюзам, але былі прызнаны місіяй СНД на чале з С. Лебедзевым, якая прысутнічала на выбарах[14]. Выбары суправаджаліся масавымі акцыямі пратэсту. ЗША асоба адзначылі, што яны:
«Рашуча асуджаюць дзеянні ўрада Беларусі па падрыве дэмакратычнага працэсу, а таксама непрапарцыйнае выкарыстанне сілы супраць палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў»[15][16]
21 студзеня 2011 года Аляксандр Лукашэнка афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у чацвёрты раз[17]. Адначасова трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША[18][19].
Як заўважыў палітолаг Андрэй Казакевіч, на выбарах у 2015 годзе Аляксандр Лукашэнка не даваў папулісцкіх і фінансавых абяцанняў. Але ў 2015 годзе была надзвычай напружаная сітуацыя ва Украіне, і на гэтым фоне наяўнасць нейкай «стабільнасці» ўжо была значным пасланнем для насельніцтва. Таксама былі значныя чаканні змен. У прынцыпе, змены і адбываліся, асабліва ў знешняй палітыцы. Былі чаканні эканамічных рэформаў, лібералізацыі. Наступны адыход ад лібералізацыі пачаўся ў Беларусі прыкладна з 2018 года[20].
17 лютага 2017 года ў Мінску адбыўся «Марш абураных беларусаў» супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 і эканамічнай палітыкі ўлад, затым пратэсты пад назвай «Маршы недармаедаў» перакінуліся на іншыя буйныя гарады краіны. 9 сакавіка 2017 года на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны Лукашэнка агучыў рашэнне на працягу года не спаганяць збор з «дармаедаў». Пры гэтым грошы тым, хто ўжо сплаціў збор, пойдуць у залік на наступны год, але калі ў 2016 годзе «дармаед» знойдзе працу, тады грошы за 2015 год яму вярнуць[21].
21 сакавіка 2017 года Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй». У той жа дзень Лукашэнка сказаў, што «не адмяняў і не прыпыняў» дэкрэт № 3, які «ўзарваў апазіцыйную клааку»[22]. У перыяд з 21 сакавіка да 3 красавіка былі затрыманыя 35 чалавек, якіх абвінавацілі ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а пасля 20 з іх яшчэ і ў стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання (гл. Справа «Белага легіёна»)[23]. 25 сакавіка ў Мінску акцыя пратэсту, прымеркаваная да Дня Волі, была жорстка падаўлена з прыцягненнем вялікай колькасці супрацоўнікаў АМАП і спецтэхнікі[24].
16 чэрвеня 2017 года стала вядома, што справа КДБ спыніў крымінальны пераслед па справе аб масавых беспарадках[25]. 30 чэрвеня вызвалены апошнія фігуранты. 27 лістапада спынены крымінальны пераслед усіх удзельнікаў справы «Белага легіёна»[23].
7 ліпеня 2017 года Міністэрства па падатках і зборах абвясціла, што пачынае вяртаць «дармаедам» збор, заплачаны за няўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў у 2015 годзе. Намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка нагадала, што 9 сакавіка Лукашэнка правёў нараду, на якой «было вызначана, што вяртанне збору будзе ажыццяўляцца тым асобам, якія ўжо прыступілі да працы»[26].
Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня 2018 года падпісаў Дэкрэт № 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва. У новы Дэкрэт не ўвайшлі нормы аб спагнанні з працаздольных непрацоўных грамадзян збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаваліся плацельшчыкамі гэтага збору, вызвалены ад яго выплаты[27].
15 сакавіка 2018 года на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага Суда Аляксандр Лукашэнка закрануў пытанне канстытуцыйнага рэферэндуму, заявіў, што «патрэбныя напрацоўкі». Таксама ён адзначыў, што, з яго пункта гледжання, частка функцый павінна перайсці ад прэзідэнта да іншых галін улады, асабліва трэба ўзмацніць ролю выканаўчай улады[28].
Але ў час Паслання народу і парламенту 2018 года Лукашэнка заявіў, што нават не думаў пра рэферэндум па змене Канстытуцыі[25]:
Нам зараз не да рэферэндума. Нам галоўнае выстаяць, а не каб муць падняць у краіне.
Палітычныя аналітыкі адзначылі, што да наступнай прэзідэнцкай кампаніі А. Лукашэнка не сфарміраваў ніякай станоўчай праграмы, было канстатавана, што ўладам не спадабалася нават памяркоўная лібералізацыя, і яны яе згарнулі, а тое, над чым працавалі папярэднія 6 гадоў у адносінах з Захадам, было знішчана[20].
На чале Нацыянальнага алімпійскага камітэта
Аляксандр Лукашэнка ўзначальваў Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь з мая 1997 года. У снежні 2020 года выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта ў сувязі з рэпрэсіямі датычна беларускі спартсменаў, што «кіраўніцтва НАК належным чынам не абараніла беларускіх спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі», што супярэчыць Алімпійскай хартыі, і ўвёў санкцыі супраць НАК Беларусі. Санкцыі ўключалі забарону Аляксандру Лукашэнку, а таксама іншым членам Выканкама НАК наведваць алімпійскія гульні Токіа-2020 і спыненне любой фінансавай падтрымкі гэтай арганізацыі. 26 лютага 2021 года Аляксандр Лукашэнка саступіў пасаду прэзідэнта НАК свайму сыну Віктару, які з красавіка 2019 года выконваў абавязкі першага віцэ-прэзідэнта НАК, а ў лістападзе 2019 года быў абраны Алімпійскім сходам на гэтую пасаду[33].
Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну, Лукашэнка фармальна трымаецца нейтралітэту ў канфлікце. Аднак, дазволіў размясціць у Беларусі расійскія войскі, якія напалі на Украіну з беларускай тэрыторыі, а таксама размясціць на ёй пускавыя ўстаноўкі ракет, пазней у тым ліку і з ядзернымі боегалоўкамі[44]. Лукашэнка дазволіў ПВК «Вагнер» перадыслакавацца ў Беларусь і стварыць на беларускай тэрыторыі лагеры.
Ганаровы акадэмік Расійскай Акадэміі сацыяльных навук (1995). Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя М. Шолахава (1997). Узнагароджаны «Залатой зоркай» Міжнароднай федэрацыі аматарскага самба (1999), ордэнам Хасэ Марці «за выдатныя заслугі ва ўмацаванні сяброўства з кубінскім народам і салідарнасць з ім» (верас. 2000), ордэнам «За заслугі перад Айчынай» II ступені (Расія, 2001).
Паводле афіцыйных ацэнак, як кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка паслядоўна трымае курс на кансалідацыю грамадства, дзяржаўны ўплыў на эканамічныя і сацыяльныя працэсы, вывад краіны з эканамічнага і сацыяльна-палітычнага крызісу, развіццё нацыянальнай культуры і навукі, паляпшэнне дабрабыту народа, умацаванне беларускай дзяржаўнасці. Яму належьшь ініцыятыва выпрацоўкі новага стратэгічнага кірунку на развіццё сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі[50].
Беларускі палітык і журналіст С. Навумчык адзначае, што, пачынаючы з 1994 года, партыі і грамадскія рухі, якія апаніравалі А. Лукашэнку, актыўна і паслядоўна знішчаліся дзяржаўным апаратам пры энергічнай дапамозе прапаганды і спецслужбаў[52].
Палітычны аглядальнік В. Карбалевіч заўважыў, што А. Лукашэнка ўвайшоў у гісторыю як кансерватар, захавальнік сацыяльнага статус-кво. У афіцыйны прапагандысцкі канструкт гэтая ідэалагема ўвайшла пад назвай «стабільнасць»[53].
Палітычны аналітык А. Фядута лічыць, што А. Лукашэнка збудаваў усё на што здольны ўжо ў 1994 годзе, маючы на ўвазе прэзідэнцкую «вертыкаль»[54].
Востра крытыкуюць А. Лукашэнку беларускія і заходнія грамадскія і палітычныя супольнасці за парушэнні палітычных свабодаў, у тым ліку свабоды слова і сходаў, што прычынілася асуджэнню і палітычнай ізаляцыі краіны на Захадзе[55]. Заходнія краіны не прызналі выбары 2008 года адпаведнымі стандартам АБСЕ для дэмакратычных выбараў[56].
У 2010 і 2011 гадах на тэлеканале НТВ паказаны пяцісерыйны дакументальны фільм-расследаванне «Хросны бацька?!», дзе Лукашэнку падверглі вострай крытыцы за эканамічныя і палітычныя злоўжыванні, стан здароўя і г.д.
Палітык Аляксандр Дабравольскі ў 2019 годзе выказаў меркаванне, што за час прэзідэнцтва перад Лукашэнкам паўстала невырашальная праблема, калі чалавек падцягнуў пад сябе ўсё, а іншыя прызвычаіліся, што яны ні на што не здольныя, і калі выявіш ініцыятыву, атрымаеш па руках[57].
Вобраз у музыцы
Вобраз Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца тэмай для твораў як у папулярнай музыцы Беларусі, так і сярод выканаўцаў замежных краін. Вобраз першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у папулярнай музыцы мае як пазітыўную, так і негатыўную эмацыйную афарбоўку.
Сярод музычных твораў, у якіх вобраз Лукашэнкі мае пазітыўныя канатацыі, можна вылучыць песню невядомага аўтара «Аляксандр Рыгоравіч — інтэлігент»[58]. У дадзеным творы галоўны герой акрэслены словамі: «Здаровы як леў, мацней Шварцнегера, не п’е віно, а толькі квас, а па начах чытае Гегеля, хоць скажу вам без прыкрас: ён усіх разумнейшы ў сто тысяч разоў!». Дзіцячая музычная студыя «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песні і танцу Узброеных сіл Беларусі ў 2008 годзе ўпершыню выканала песню «Наш прэзідэнт» аўтарства кіраўніка гэтага калектыву Наталлі Монцік[59]. У песні Прэзідэнт акрэслены як «Адказны за мір, за радасць у жыцці…».
Адначасова даволі пашыраным у музычных творах з’яўляецца вобраз Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, дзе ён мае адмоўныя якасці. Вобраз Лукашэнкі з’яўляецца адным з галоўных у творчасці гарадзенскага панк-гурта Deviation. У гонар Лукашэнкі быў названы альбом гэта гурта «Lukashenka… über аlles», а таксама песня «Спасіба, Лукашэнка»[60]. У апошнім альбоме гурта «Чарговы дзень пад акупацыяй» у песні «Секс з прэзідэнтам» выкарыстоўваецца фрагмент запісу, у якім узгадваецца асоба Лукашэнкі[61]. У 2005 годзе польскія гурты Ascetoholix, Pięć Dwa Dębiec, Mezo, Duże Pe i Owal запісалі песню «Jest nas wielu», у якой выразілі надзею на змену палітычнага рэжыму ў Беларусі: «Гэтыя гукі выклікаюць жах Лукашэнкі; Беларусь будзе наступнай!»[62]. У 2006 годзе польскі гурт Big Cyc выканаў песню «Dyktator», у якой называе Лукашэнка «тыранам» і «лепшым вучнем калгасных школаў», а Беларусь «дыктатурай у ценю кратаў», якую гурт заспяваў па-польску і па-беларуску[63][64]. Расійскі рэпер Асаі падчас канцэрту ў Мінску 28 лістапада 2011 года выканаў сваю песню «Столько жизни», ужыў выраз «Містэр Лукашэнка, адпраўляйцеся ў пекла»[65].
↑Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага года і не толькі...: Праз рок-прызму. — Мінск: Медысонт, 2006. — С. 281-282. — 448 с. — ISBN 985-6530-38-5.
In questa voce sono elencate in ordine cronologico le imperatrici consorti dell'Impero latino di Costantinopoli. Il titolo fu effettivo dal 1204 (a seguito della presa di Costantinopoli durante la Quarta crociata) al 1261 (riconquista di Costantinopoli da parte dei bizantini); poi titolare fino al 1383. Tra le imperatrici consorti, l'unica a governare per proprio conto fu Iolanda di Fiandra, benché in qualità di reggente (1217-1219). Di converso, tre delle imperatrici titolari mantennero la...
Nota: Este artigo é sobre o episódio de Star Trek: The Next Generation. Para o episódio de Star Trek The Original Series, veja Where No Man Has Gone Before. Where No One Has Gone Before 6.º episódio da 1.ª temporada de Star Trek: The Next Generation Where No One Has Gone BeforeA Enterprise nos confins do universo. Informação geral Direção Rob Bowman Escritor(es) Diane DuaneMichael Reaves Código(s) de produção 40271-106 Transmissão original 26 de outubro de 1987 Convida...
هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أبريل 2019) فيليب ريتشارد معلومات شخصية الميلاد 25 فبراير 1962 (61 سنة) ديجون مواطنة فرنسا[1] الحياة العملية المهنة رسام اللغات الفرنسية تعديل مصدري - تعدي
الوطنية لخدمات الاتصالاتالشعارمعلومات عامةالجنسية مصرالتأسيس 2019 (منذ 4 سنوات)النوع شركة مساهمة حكوميةالمقر الرئيسي القاهرة، مصرموقع الويب ncts.com.egالمنظومة الاقتصاديةالشركة الأم جهاز مشروعات الخدمة الوطنية للقوات المسلحةالنشاط خدمات الاتصالات وتكنولوجيا المعلوم...
«¿Quién maneja mi barca?»Sencillo de Remedios Amayadel álbum Luna NuevaPublicación 1983Formato Disco de viniloGrabación 1983Género(s) Nuevo FlamencoDuración 3:00Discográfica HispavoxAutor(es) José Miguel Évoras, Isidro MuñozProductor(es) José Miguel Évoras[editar datos en Wikidata] «¿Quién maneja mi barca?» es un sencillo de la cantora sevillana Remedios Amaya, y el tema que representó a España en el Festival de la Canción de Eurovisión 1983 en Múnich. La canci
1948 film Highway 13Directed byWilliam BerkeWritten byMaurice TombragelBased onstory by John WilsteProduced byWilliam StephensexecutiveRobert L. LippertMusic byRaoul KraushaarProductioncompanyLippert PicturesDistributed byScreen Guild ProductionsRelease dateDecember 28, 1948Running time58 minutesCountryUnited StatesLanguageEnglishBudgetless than $60,000.[1] Highway 13 is a 1948 American drama film directed by William Berke and starring Robert Lowery. Lowery had just made Shep Comes Ho...
ملخص معلومات الملف وصف علم محافظة أسيوط مصدر محافظة أسيوط تاريخ 2016 منتج هذا الملف لا يمتلك معلومات المنتج، وربما تنقصه بعض المعلومات الأخرى. يجب أن تحتوي الملفات على معلومات موجزة حول الملف لإعلام الآخرين بالمحتوى والمؤلف والمصدر والتاريخ إن أمكن. إذا كنت تعرف هذه المعلوما
Political party in Sri Lanka Sri Lanka Muslim Congress சிறீலங்கா முஸ்லீம் காங்கிரஸ்ශ්රී ලංකා මුස්ලිම් කොංග්රසයLeaderRauff HakeemDeputy LeaderM. S. M. AslamMansoor Ibrahim U.T.M. Anver Seyed Ali Zahir Moulana S.M.A. Gafoor M. L. A. M. HizbullahFounderM. H. M. AshraffFounded1981 in Kattankudy(காத்தான்குடி) (1981 in Kattankudy(காத்தான்குட
Ligue européenne de volley-ball Généralités Sport Volley-ball Organisateur(s) CEV Éditions 9e Lieu(x) Turquie Date du 24 mai 2012au 1er juillet 2012 Participants 10 équipes4 en phase finale Site(s) Ankara Site web officiel http://www.cev.lu/ Palmarès Vainqueur Pays-Bas Meilleur joueur Emre Batur Navigation 2011 2013 modifier La 9e Ligue européenne de volley-ball s'est déroulée du 24 mai au 1er juillet 2012. La phase finale a eu lieu à .Ankara en Turquie. Ce sont d'ailleurs les Pays...
Harem of the Ottoman Sultan Imperial Harem redirects here. For other uses, see Mughal Harem, Imperial Chinese harem system, and Harem. A cariye or imperial concubine. The Imperial Harem (Ottoman Turkish: حرم همايون, Harem-i Hümâyûn) of the Ottoman Empire was the Ottoman sultan's harem – composed of the wives, servants (both female slaves and eunuchs), female relatives and the sultan's concubines – occupying a secluded portion (seraglio) of the Ottoman imperial household.[1...
نيوستيتسمانNew Statesman (بالإنجليزية)[1] غلاف العدد الصادر في غشت 2012معلومات عامةتصدر كل أسبوعيةعدد الإصدارات 23,909 (2011)بلد المنشأ المملكة المتحدةالتأسيس 1913موقع الويب http://www.newstatesman.com/شخصيات هامةالمؤسس سيدني و بياتريس ويبرئيس التحرير جيسون كاوليالتحريراللغة إنجليزيةالتص...
هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أغسطس 2021) هذه بذرة مقالة عن علم الأحياء بحاجة للتوسيع. فضلًا شارك في تحريرها. الجسم الكبي (أو جهاز الكبيبات) (جمع: أجسام كُبِّية)(بالإنجليزية: glomus body) هو أحد مكونات طبقة...
This article is about a media player in Sony Walkman product line. For information about the generic item, see Walkman. Sony Walkman X seriesNWZ-X1060ManufacturerSony CorporationTypePortable Media PlayerOperating systemSony Proprietary OSStorage16 GB (NWZ-X1051)32 GB (NWZ-X1061)Display3 OLED Touch Screen432x240 262,144 ColorsConnectivityWM-PORTUSB 2.0 CompliantWi-Fi (IEEE 802.11b/g)PowerLi-Ion BatteryNon User ReplaceableDimensions2.13 x 3.87 x 0.38 inchesMass3.5 oz.SuccessorSony Walkman Z ser...
Not to be confused with the village in Cabo Delgado or the separatist efforts to form Zambesia. Province of Mozambique Province in MozambiqueZambezia Zambézia (Portuguese)ProvinceZambezia, Province of MozambiqueCountryMozambiqueCapitalQuelimaneArea • Total103,478 km2 (39,953 sq mi)Population (2017 census) • Total5,110,787 • Density49/km2 (130/sq mi)Time zoneUTC+2 (CAT)Postal code24xxArea code(+258) 24HDI (2019)0.426[1]...
This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Ludwig Hatschek – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (March 2023) (Learn how and when to remove this template message) Grave of Ludwig Hatschek at Wallfahrtskirche Maria Schöndorf, Vöcklabruck Ludwig Hatschek (9 October 1855 – 15 July 1914) was an ...
Association football club in Wales Football clubAFC LlwydcoedFull nameAssociation Football Club LlwydcoedFounded1931 (as Llwydcoed Welfare)GroundWelfare Ground, LlwydcoedAberdare CF44 0UTCapacity268 (seated)ChairmanAshley LewisManager Lee PhillipsLeagueArdal SW League2022–23Ardal SW League, 8th of 16 Home colours Away colours A.F.C. Llywdcoed is a Welsh football club based in the village of Llwydcoed. The club plays in the Ardal Leagues South West, which is tier three of the Welsh football ...
Валлийская национальная операангл. Welsh National Operaвалл. Opera Cenedlaethol Cymru Уэлльский миллениум-центр Основан 1943 Здание театра Местоположение Уэльс: Кардифф Руководство Директор Томаш Ханус Сайт wno.org.uk Медиафайлы на Викискладе Валлийская национальная опера (валл....
H.Dani AnwarWakil Ketua Dewan Perwakilan Rakyat Daerah Provinsi DKI JakartaMasa jabatan19 Juni 2008 – 25 Agustus 2009Menjabat bersama Ilal Ferhard dan Maringan PangaribuanPresidenSusilo Bambang YudhoyonoGubernurFauzi BowoKetuaAdi SurapriatnaPendahuluAhmad HeryawanPengganti Periode 2009–14 Triwisaksana Sayogo Hendrosubroto Inggard Joshua Abraham Lunggana Anggota Dewan Perwakilan Rakyat Daerah Provinsi DKI JakartaMasa jabatan26 Agustus 2019 – 3 Agustus 2020Pengga...
Atsipades (Greek: Ατσιπάδες,) is an archaeological site of a Minoan peak sanctuary in western Crete. It is an open-air peak sanctuary, situated on a mountain and open to the elements. It was discovered by K. Nowicki in 1985. Atsipades Korakias seen from the southwest. The sanctuary is on the more distant part of the outcrop. The Ayios Vasilios Plain is visible in the background. Location Atsipades (Greek: Ατσιπάδες,) is an archaeological site of a Minoan peak sanctuary in we...
Погода (польск. Počasí) — предполагаемый славянский бог[источник не указан 695 дней] ветра. Он впервые упоминается в летописи «История Польши» Яна Длугоша, написанной в 1455-1480 годах: Они также считали Погоду божеством, поэтому называли его Погодой, то есть дарителем подхо...