Віктар Аляксандравіч Лукашэнка

Віктар Аляксандравіч Лукашэнка
Сцяг3-і Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі
з 26 лютага 2021
Папярэднік Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка

Нараджэнне 28 лістапада 1975(1975-11-28) (49 гадоў)
Бацька Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Маці Галіна Радзівонаўна Лукашэнка
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
генерал-маёр запасу
Узнагароды
медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» медаль «80 год Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. 28 лістапада 1975, Магілёў) — старэйшы сын Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь з 26 лютага 2021 года[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 28 лістапада 1975 года ў Магілёўскай вобласці. Беларус. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Служыў у спецпадраздзяленні (АСАМ) памежных войсках у Мінску ў званні капітана.

З сакавіка 2001 года з’яўляўся супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у якасці трэцяга сакратара, дарадцы ў аддзеле Заходняй Еўропы. З красавіка 2003 года працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў УП «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» (галаўное прадпрыемства дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Агат»).

З 2005 да 2021 года быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы.

5 студзеня 2007 года выбраны членам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[2].

Віктар звязваецца з беларускім бізнесменам Аляксандрам Зайцавым, які раней працаваў яго памочнікам[3][4][5]. Зайцаў з’яўляецца старшынёй савета дырэктароў кампаніі «Брэміна груп», для якой была створана адмысловая эканамічная зона ў Оршы ў 2018 годзе[6].

Віктар Лукашэнка абраны першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі

15 красавіка 2019 года прызначаны выканаўцам абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, неўзабаве быў зацверджаны на гэтай пасадзе.

26 лютага 2021 года на пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь абраны яго трэцім прэзідэнтам. Змяніў на гэтай пасадзе свайго бацьку Аляксандра Лукашэнку[1]. У сувязі з пераходам на выбарную пасаду у той жа дзень быў вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы[7].

1 сакавіка 2021 года было прысвоена званне генерал-маёра запасу[8].

Санкцыі ЕС і іншых краін

Віктар Лукашэнка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года[9]. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці ключавога члена Савета бяспекі Лукашэнка сыграў «ключавую ролю ў рэпрэсіўных мерах, накіраваных супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, пры разгоне дэманстрацыі 19 снежня 2010 года»[10][11]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[12].

6 лістапада 2020 года супраць яго, роўна як шэрагу іншых афіцыйных асоб Беларусі, зноў уведзены персанальныя санкцыі Еўрапейскага саюза.[13][14] Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета на пасадзе памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы і члена Савета бяспекі, а таксама займаючы нефармальную кіруючую пасаду над сіламі бяспекі Беларусі, Віктар Лукашэнка «нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, у прыватнасці з адвольнымі арыштамі і жорсткім абыходжаннем, уключаючы катаванні мірных дэманстрантаў, а таксама з запалохваннем і гвалтам у дачыненні да журналістаў»[13].

У сваю чаргу восенню 2020 года Канада[15], Вялікабрытанія[16], Швейцарыя[17][18] ўнеслі Віктара Лукашэнку ў свае «чорныя спісы». 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[19]. Таксама Віктар Лукашэнка знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «афіцыйнае абгрунтаванне палітычных рэпрэсій і фальсіфікацый на выбарах»[20].

У снежні 2020 года Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) вырашыў адхіліць ад усіх мерапрыемстваў МАК да далейшага паведамлення ўсіх членаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Віктара Лукашэнку[21].

У кастрычніку 2020 года жонка Віктара Лукашэнкі Лілія згадана ў афіцыйным часопісе ЕС  (руск.) пры ўвядзенні санкцый супраць «Dana Holdings», кампаніі, звязанай з сербскімі бізнесменамі Боянам і Нябойшай Карычамі, якая займаецца бізнесам праз афшорную зону Кіпра[22][23]. 21 чэрвеня 2021 года Лілію Лукашэнка ўнеслі ў санкцыйны спіс ЕС[24].

У 2022 годзе, пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну (2022), Віктар Лукашэнка трапіў у чорны спіс Аўстраліі[25], Новай Зеландыі[26] і Японіі[27].

Сям’я

Жонка — Лілія Лукашэнка.

Дзеці:

  • Вікторыя Лукашэнка (нар. 1998 г.) — у 2008 г. знялася ў беларускай кінакамедыі «На спіне ў чорнага ката»; у 2010 г. — у серыяле «Варажба пры свячах».
  • Аляксандр Лукашэнка (нар. 2004 г.)
  • Валерыя Лукашэнка (нар. 22 ліпеня 2009 г.)
  • Яраслаў Лукашэнка (нар. 21 жніўня 2013 г.)

У 2021 годзе Вікторыя Лукашэнка выйшла замуж. Паводле звестак «Бюро», Вікторыя (у замужжы — Дзятлава) у 2022 годзе аформіла водпуск па цяжарнасці і родах, а затым пайшла ў дэкрэт. У лютым 2024 года яна заняла пасаду другога сакратара ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь[28].

Узнагароды

Крыніцы

  1. а б Президентом НОК Беларуси избран Виктор Лукашенко. www.noc.by. Праверана 4.05.2022.
  2. Указ № 3 (Указ Президента Республики Беларусь от 5 января 2007 г. №3 «О внесении изменений и дополнения в Указ Президента Республики Беларусь от 23 января 2004 г. № 41.»). etalonline.by. Праверана 4.05.2022.
  3. Бизнесмен Зайцев покинул футбольный клуб «Динамо-Брест», который стал государственным Архівавана 21 студзеня 2021.
  4. Александр Зайцев - ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси - 2019 Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  5. Belarusian Tycoons Slipped into the EU via Lithuanian Investments | Journalismfund. www.journalismfund.eu. Праверана 4.05.2022.
  6. Belarus president wants industrial, logistics hub in Orsha District sooner(недаступная спасылка) (11 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2020. Праверана 12 сакавіка 2021.
  7. Указ Президента Республики Беларусь 26 февраля 2021 г. № 63 «О В. А. Лукашенко».
  8. Указ Президента Республики Беларусь 1 марта 2021 г. № 70 «О присвоении воинского звания».
  9. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011).
  10. EUR-Lex - 02012D0642-20150715 - EN - EUR-Lex. eur-lex.europa.eu. Праверана 4.05.2022.
  11. EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
  12. Денис Лавникевич. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  13. а б EUR-Lex - 32020D1650 - EN - EUR-Lex. Праверана 4.05.2022.
  14. ЕС ввел санкции против Лукашенко, его сына Виктора и еще 14 деятелей режима. NEWSru.com  (руск.), 6 ноября 2020.
  15. Canada, Global Affairs. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations (англ.)(недаступная спасылка). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  16. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). gov.uk  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  17. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.).
  18. Швейцария присоединилась к европейским санкциям против Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (11 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  19. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  20. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  21. IOC EB TAKES PROVISIONAL MEASURES AGAINST NOC OF BELARUS (англ.). Міжнародны алімпійскі камітэт (7 снежня 2020). Праверана 29 студзеня 2021.
  22. “Арт Хаос” и санкции: что связывает невестку Лукашенко с кипрскими офшорами (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 19 снежня 2020.
  23. Lukashenko-linked firms active in EU member Cyprus (англ.). EUObserver  (укр.). Праверана 8 лютага 2021.
  24. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  25. Australia places additional sanctions on Russia and Belarus (англ.). Department of Foreign Affairs and Trade (25 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 March 2022. Праверана 26 March 2022.
  26. Russia Sanctions Regulations 2022 (англ.). New Zealand Legislation (22 лістапада 2022). Праверана 29 лістапада 2022.
  27. 資産凍結等の措置の対象となるベラルーシ共和国の個人及び団体 (яп.). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 20 красавіка 2022.
  28. Арсен Рудэнка. Аляксандр Лукашэнка – прадзед ужо каля двух з паловай гадоў. Белсат (3 снежня 2024).

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!