Вобласць утворана 15 студзеня1938, узбуйнена ў 1954 г. Падзяляецца на 21 раён.
У 1986 г. на тэрыторыі вобласці 13 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.
У 1998 г. колькасць насельніцтва складала 1241,3 тыс. чал. У вобласці налічвалася 14 гарадоў, у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 11 гарадскіх пасёлкаў, 196 сельсаветаў, 3247 сельскіх населеных пунктаў.
Прырода
На Магілёўшчыне пераважае раўнінны рэльеф. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 86,1 %, рускія — 10,9 %, украінцы — 1,7 %.
Беларусы ў вобласці >95% 90–95% 85—90% <85%
Рускія ў вобласці >10% 8–10% 5–8% <5%
Гаспадарка
У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці самаходных скрэпераў і падземных аўтапаяздоў, прычапной сельскагаспадарчай тэхнікі, пасажырскіх ліфтаў у СНД. У Беларусі Магілёўская вобласць з’яўляецца галоўным вытворцам шын, цэменту, цэнтрабежных помпаў, электрарухавікоў, гумавага абутку, перавязачных матэрыялаў, мяккага даху і інш. Асноўныя індустрыяльныя цэнтры вобласці — Магілёў і Бабруйск. У Магілёве размешчана свабодная эканамічная зона і тэхнапарк «Магілёў».
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 50,3 % тэрыторыі вобласці, у т.л.: ворыва — 33,1 %, паша — 9,1 %, сенажаці — 8,1 %. Вядучую ролю ў аграпрамысловым комплексе займае раслінаводства. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (ячмень, жыта, авёс, пшаніца) размешчаны паўсюль. Больш як на 70 % плошчаў яны даюць фуражнае збожжа і амаль 30 % — харчовае. Вырошчваюцца кармавыя культуры, лён, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны напрамак. У шэрагу раёнаў спецыялізаваныя гаспадаркі займаюцца пушной зверагадоўляй, развядзеннем коней, вытворчасцю рыбы.
Сярод важнейшых экалагічных праблем рэгіёна — радыеактыўнае забруджанне тэрыторыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Усяго забруджана амаль 35 % тэрыторыі вобласці.