6 студзеня 1965 года Крычаўскі раён утвораны зноў, уключаў горад Крычаў, Краснабудскі сельсавет Клімавіцкага раёна, горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы Краснапольскага раёна, Бацвінаўскі, Касцюшкавіцкі, Лабковіцкі, Маляціцкі сельсаветы Мсціслаўскага раёна, Верамейскі сельсавет Чавускага раёна. 4 чэрвеня 1965 года ўтвораны Лабанаўскі сельсавет. 30 ліпеня 1966 года горад Чэрыкаў, Вепрынскі, Верамейскі, Лабанаўскі, Рэчыцкі, Сормаўскі сельсаветы перададзены адноўленаму Чэрыкаўскаму раёну. 22 жніўня 1997 года горад Крычаў і Крычаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 12 верасня 2024 года Лабковіцкі сельсавет перайменаваны ў Бельскі[5].
Насельніцтва
Насельніцтва раёна складае 35 500 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 26800. Усяго налічваецца каля 110 населеных пунктаў.
Гаспадарка
Прамысловасць Крычаўшчыны прадстаўлена наступнымі галінамі: паліўна-энергетычная, дрэваапрацоўчая, хімічная і харчовая.
Асноўнымі напрамкамі ў развіцці сельскай гаспадаркі раёна з’яўляецца вытворчасць збожжавых, бульбы, льну і мясамалочная вытворчасць. Сельскагаспадарчыя землі ў раёне займаюць 46,7 тыс.га, што складае 50 % агульнай зямельнай плошчы. У раёне працуюць 10 сельгаспрадпрадпрыемстваў: 9 с/г кааператываў замест былых калгасау (СВК), унітарнае камунальнае сельгаспрадпрыемства (УКСП)"Крычаўскае", 6 фермерских гаспадарак. Дзейнічаюць таксама прадпрыемствы, абслугоўваючыя сельскую гаспадарку раёна: гэта «Крычаўаграпрамтэхзаб», ААТ «Крычаўвадгас». Працуюць прадпрыемствы перапрацоўкі с/г прадукцыі: ААТ «Крычаўскі масларобчы маслазавод», мясакамбінат, Краснабудскі спіртзавод.
Кузьма Венедыктавіч Кісялёў — наркам замежных спраў БССР, які падпісаў акт аб утварэнні ААН ад Беларускай ССР. Нарадзіўся ў в Лабковічы. Імем К. В. Кісялёва названа школа ў вёсцы Лабковічы.
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.