Пагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)

Пераслед незалежных медыя Беларусі ў ліпені 2021 года дасягнуў апагею пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных масавых пратэстаў.

У маі 2021 года быў абмежаваны доступ да найбуйнейшага беларускага партала TUT.BY, яго кіраўніцтва арыштавана.

5 ліпеня пастановай Савета Міністраў Беларусі быў закрыты карэспандэнцкі пункт Еўрапейскага радыё для Беларусі. Галоўны рэдактар сайта Павел Свярдлоў пракаментаваў сітуацыю[1]:

" Закрыццё карпункта ў Беларусі — гэта складовая частка адказу беларускіх уладаў на санкцыі з боку Еўрасаюза. Мы афіцыйна працавалі ў Мінску 11 гадоў. Тое, што офіс зачыняецца менавіта цяпер, пасля ўвядзення „чацвёртага пакета“ і сектаральных санкцый, наўрад ці супадзенне. Мы будзем дзейнічаць паводле працэдуры і працягваць працаваць — у нас застаецца ліцэнзія на вяшчанне ў Польшчы, ёсць офіс у Варшаве, які беларускія ўлады закрыць не могуць. "

8 ліпеня 2021 года быў абшуканы офіс і дамы галоўных супрацоўнікаў найбуйнейшага беларускамоўнага партала «Наша Ніва»[2]. Былі арыштаваны галоўны рэдактар Ягор Марціновіч, кіраўнік аддзела рэкламы Андрэй Скурко, галоўная бухгалтарка Вольга Раковіч і галоўны рэдактар дачынных часопісаў «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» Андрэй Дынько нібыта за арганізацыю пратэстаў[2][3], прычым, па інфармацыі рэдакцыі, галоўнага рэдактара збівалі па затрыманні[4]. Былі часова затрыманыя яшчэ некалькі журналістаў «Нашай Нівы»[2]. З таго ж дня даменнае імя перастала працаваць, сайт «Нашай Нівы» адкрыць нельга[2][4]. Міністэрства інфармацыі Беларусі пакарала рэдакцыю за «забароненую інфармацыю», якая была на сайце[2].

8 ліпеня ператрусы таксама адбыліся ў рэдакцыях «Брестскай газеты», партала і рэдактараў «Media-Polesye», баранавіцкай газеты «Intex-press», аршанскага партала Orsha.eu, у яго рэдактара Ігара Казмерчака і фатографа Дзяніса Дубкова[5][6]. Падставы для ператрусу «Брестскай газеты» былі невядомыя, але праз два дні рэдакцыя паведаміла, што ў супрацоўнікаў забралі ўсю тэхніку[7]. У супрацоўнікаў «Intex-press» таксама забралі тэхніку, двох журналістаў вызвалі на допыт[7].

Лідарка беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская заклікала падпісвацца на каналы медыя, дзяліцца з рэдакцыямі інфармацыяй, дапамагаць іншым людзям усталяваць Telegram і ўключыць VPN, каб чытаць беларускія СМІ[8].

9 ліпеня ператрусы адбыліся ў журналісткі Onliner.by Настассі Занько, адміністратара партала «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка, брэсцкіх журналістаў Максіма Хлябца і Алега Супрунюка, глыбоцкай журналісткі Таццяны Смоткінай, журналістаў Наталлі Суславай, Юрыя Глушакова і Кацярыны Тэліман, віцебскага журналіста-фрылансера Змітра Казакевіча, рэдактара «Першага рэгіёна» Паўла Дайліда, галоўнага рэдактара гомельскіх «Моцных Навін» Ганны Якштас і яе мужа, журналіста Дзяніса Якштаса, а таксама ў рэдактара Ірыны Вольскай, рэдакцыях газеты «Ганцавіцкі час», лунінецкага выдання «Информ-прогулка»[9]. Быў затрыманы адміністратар Facebook-суполкі «Лісты салідарнасці» Сяргей Барысаў, якога абвінавацілі ў «Акце тэрарызму» (арт. 289 КК РБ)[9]. Ператрусы суправаджаліся канфіскацыяй тэхнікі і сродкаў сувязі, што ставіць на мэце паралізаваць працу незалежных СМІ. Былі заблакаваны новы сайт ад каманды TUT.BY — Zerkalo.io, сайт-люстэрка «Еўрарадыё» — Euroradio.pl[5].

У той жа дзень суд Ленінскага раёна Гродна  (бел. (тар.)) прызнаў Telegram-канал Hrodna.Life экстрэмісцкім праз тое, што нібыта ў публікацыях канала знайшлі паведамленні, «накіраваныя на распальванне сацыяльнай альбо іншай варожасці»[9].

У эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Беларусь 1» намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак заявіў пра «шырокамаштабную аперацыю для зачысткі ад радыкальна настроеных» над якой працуе ўвесь сілавы блок краіныl[5].

12 ліпеня 2021 года сумеснай заяваю дзесяці арганізацый, у тым ліку Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хельсінскага камітэта, Беларускага ПЕН-цэнтра, арыштаваныя супрацоўнікі «Нашай Нівы» былі прызнаны палітычнымі зняволенымі[10][11].

У той жа дзень адзін з найбуйнейшых парталаў Onliner.by паведаміў пра адключэнне каментароў на сайце ад 12 ліпеня, бо рэдакцыя асцерагаецца за сваю бяспеку і больш не можа гарантаваць бяспекі тым, хто выказваецца пад навінамі[12].

Зачыстка працягнулася 13 ліпеня. Ператрусы адбыліся ў журналістаў і супрацоўнікаў незалежных медыя, у тым ліку ў выдаўца брэсцкага часопіса «Бинокль» Дар’і Гарашчанкі і рэдактаркі Ксеніі Пятровіч[13].

13 ліпеня ў час сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі вельмі актыўна пачалі працу ў дачыненні да «розных НКА, НУА» і да «так званых заходніх СМІ, якія тут дэмакратыю нам дарылі, а фактычна ўкаранялі […] тэрор»[14].

19 ліпеня ператрусы прайшлі ў рэдакцыі і журналістаў «Рэгіянальнай газеты», галоўнага рэдактара дапыталі[15]. У журналістаў забралі тэхніку[16]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы[17].

19—20 кастрычніка 2021 года ў сядзібе «Новага Часу» і па месцы жыхарства журналістаў прайшлі ператрусы, супрацоўнікі былі дапытаны[18][19]. Да таго ж канфіскавалі камп’ютары і іншую офісную тэхніку[19].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Урад Беларусі пазбавіў рэгістрацыі карпункт «Эўрарадыё» ў Менску
  2. а б в г д Massive crackdown on independent media throughout Belarus (англ.). Белсат (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  3. Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (руск.). ZERKALO.IO (8 ліпеня 2021). Праверана 8 ліпеня 2021.
  4. а б «Мы давно к этому готовились». Что будет с «Нашай Нівай» после блокировки сайта и ареста сотрудников (руск.). ZERKALO.IO (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  5. а б в КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў . Белсат (9 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.
  6. У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі
  7. а б Мардилович, Антон. Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси (руск.). Медиазона (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  8. Ціханоўская адказала на пагром незалежных СМІ: Падпісвайцеся на iх каналы — праўда ўсё роўна мацнейшая
  9. а б в Другі дзень аблавы на медыі і актывістаў: затрымліваюць журналістаў па ўсёй краіне . Белсат (2021.07.09). Праверана 13 ліпеня 2021.
  10. Коваль, Илья. В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (руск.). Deutsche Welle (13 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  11. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2021. Праверана 13 ліпеня 2021.
  12. Onliner.by адключыў каментары на сайце, бо баіцца за чытачоў і за сябе . Белсат (12 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.
  13. КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў . Белсат (13 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.
  14. Лукашенко: НПО и западные СМИ под видом демократии насаждали в стране террор. 13 ліпеня 2021
  15. "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  16. Молодеченская «Региональная газета» прекращает выпуск печатной версии издания (руск.). Медиазона (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  17. АА. «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  18. Belarus: 'Novy Chas' newspaper raided, staff interrogated (англ.). Міжнародная асацыяцыя па абароне свабоды слова  (укр.) (22 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
  19. а б Karmanau, Yuras. Belarusian authorities raid top independent newspaper (англ.). Associated Press. The San Diego Union-Tribune  (фр.) (20 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.

Read other articles:

National Museum of AnthropologyMuseo Nacional de AntropologíaMuseum's main facadeInteractive fullscreen mapEstablished1875LocationMadrid, SpainCoordinates40°24′27.698″N 3°41′20.310″W / 40.40769389°N 3.68897500°W / 40.40769389; -3.68897500TypeArchaeological and ethnographicPublic transit accessAtocha stationWebsitemnantropologia.mcu.esHistoric site Spanish Cultural HeritageOfficial nameMuseo Nacional de AntropologíaTypeNon-movableCriteriaMonumentDesignated...

 

Subsidiary of Prada Italian fashion house For the French actress, see Miou-Miou. Miu MiuTypeSubsidiaryIndustryFashionFounded1993; 30 years ago (1993) in ItalyFoundersMiuccia Prada[1]HeadquartersMilan, ItalyRevenue 166 million euros (2021)[2]ParentPradaWebsitemiumiu.com Miu Miu is an Italian high fashion women's clothing and accessory brand and a fully owned subsidiary of Prada. It is headed by Miuccia Prada and headquartered in Milan, Italy. History Miu Miu s...

 

Die Liste erfasst alphabetisch geordnet die Wappen der Städte und Gemeinden des Landkreises Ludwigslust-Parchim in Mecklenburg-Vorpommern (Deutschland) sowie der ehemals auf dem Kreisgebiet befindlichen, aufgelösten Landkreise. Inhaltsverzeichnis 1 Landkreis Ludwigslust-Parchim und Vorgängerkreise 2 Städte und Gemeinden 2.1 Ehemalige Städte und Gemeinden 3 Historische Wappen 4 Einzelnachweise und Anmerkungen 5 Siehe auch 6 Weblinks Landkreis Ludwigslust-Parchim und Vorgängerkreise Landk...

Grouping of candidates for election Not to be confused with electoral roll. This article relies largely or entirely on a single source. Relevant discussion may be found on the talk page. Please help improve this article by introducing citations to additional sources.Find sources: Electoral list – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (November 2017) An electoral list is a grouping of candidates for election, usually found in proportional or mixed...

 

United States 20th-century gold coins Indian Head quarter eagle ($2.50)United StatesValue2.5 United States dollarsMass4.18 gDiameter18 mmEdgereededComposition.900 gold, .100 copperGold.12094 troy ozYears of minting1908–1915, 1925–1929Mint marksD. Located to left of arrowhead on reverse. Philadelphia Mint pieces lack mint mark.Obverse DesignNative American male in headdressDesignerBela Lyon PrattDesign date1908Reverse DesignStanding eagleDesignerBela Lyon PrattDesign da...

 

Major road junction in Jakarta, Indonesia Semanggi InterchangeSimpang Susun SemanggiJembatan SemanggiThe Semanggi Interchange in 2023LocationJakarta, IndonesiaCoordinates6°13′11″S 106°48′52″E / 6.219754°S 106.814478°E / -6.219754; 106.814478Roads atjunction Jalan Jenderal Sudirman Jalan Jenderal Gatot Subroto ConstructionTypeCloverleaf and turbine interchangeConstructed1961-19621987-1989 (first modification)2016-2017 (second modification)Opened1962 (19...

American port of entry at the Ysleta–Zaragoza International Bridge in El Paso, Texas El Paso Ysleta Port of EntryEl Paso Ysleta Port of Entry, as seen in 1998LocationCountryUnited StatesLocation797 South Zaragosa Road, El Paso, Texas 79907(Ysleta–Zaragoza International Bridge)Coordinates31°40′20″N 106°20′09″W / 31.672157°N 106.335812°W / 31.672157; -106.335812DetailsOpened1938Phone(915) 872-3424HoursOpen 24 HoursExit PortZaragosaStatistics2015 Cars15,39...

 

Metro station in Delhi, India Nangloi Railway Station Delhi Metro stationGeneral informationLocationRohtak Rd, Tyagi Colony, Nangloi Extension, Nangloi, New Delhi,110041Coordinates28°40′55.6″N 77°3′22.0″E / 28.682111°N 77.056111°E / 28.682111; 77.056111Owned byDelhi Metro Rail CorporationLine(s)Green LinePlatformsSide platformPlatform-1 → Brigadier Hoshiyar SinghPlatform-2 → Inderlok / Kirti NagarTracks2ConstructionStructure typeElevatedPlatform levels2...

 

Liga Champions UEFA 2011–12Allianz Arena in Munich hosted the final.Informasi turnamenJadwalpenyelenggaraan13 September 2011 – 19 Mei 2012 (babak utama)28 Juni – 24 Agustus 2011 (babak kualifikasi)Jumlahtim peserta32 (penyisihan grup)76 (keseluruhan) (dari 52 asosiasi)Hasil turnamenJuara Chelsea (gelar ke-1)Tempat kedua Bayern MunichStatistik turnamenJumlahpertandingan125Jumlah gol345 (2,76 per pertandingan)Pencetak golterbanyak Lionel Messi (14 gol)← 2010–11 2012–13...

YugoslaviaFirst year1969Years played28Ties played (W–L)87 (44–43)Years inWorld Group17 (12–17)Best finishWorld Group SF (1984)Most total winsSabrina Goleš (30–12)Dragana Zarić (30–15)Most singles winsDragana Zarić (17–7)Most doubles winsSabrina Goleš (15–5)Best doubles teamKatarina Mišić /Dragana Zarić (6–0)Sabrina Goleš /Renata Šašak (6-3)Most ties playedDragana Zarić (31)Most years playedMima Jaušovec (11) The Yugoslavia Fed Cup team represented SFR Yugoslavia in...

 

International song competition Eurovision Song Contest 1992DatesFinal9 May 1992HostVenueMalmö IsstadionMalmö, SwedenPresenter(s)Lydia CapolicchioHarald TreutigerMusical directorAnders BerglundDirected byKåge GimtellExecutive supervisorFrank NaefHost broadcasterSveriges Television (SVT)Websiteeurovision.tv/event/malmo-1992 ParticipantsNumber of entries23Debuting countriesNoneReturning countries NetherlandsNon-returning countriesNone Participation map      Parti...

 

This article provides insufficient context for those unfamiliar with the subject. Please help improve the article by providing more context for the reader. (July 2017) (Learn how and when to remove this template message) 2005 Rajyotsava AwardsDate1 November 2005LocationBangalore, KarnatakaCountryIndiaPresented byGovernment of Karnataka ← 2004 · Rajyotsava Prashasti · 2006 → The list of Karnataka Rajyotsava Award recipients for the year 2005 is below.[1 ...

2007 book edited by Kevin R. Grazier The Science of Dune EditorKevin R. GrazierCountryUnited StatesLanguageEnglishSeriesDune franchiseGenreScience fictionPublisherBenBella BooksPublication date2007Media typePrint (Hardback)Pages489ISBN9781933771281OCLC317815278 The Science of Dune: An Unauthorized Exploration into the Real Science Behind Frank Herbert's Fictional Universe is a 2007 book edited by Kevin R. Grazier and published by BenBella Books. As the name implies, it focuses on the rea...

 

County in Kentucky, United States County in KentuckyWarren CountyCountyWarren County Justice Center in Bowling GreenLocation within the U.S. state of KentuckyKentucky's location within the U.S.Coordinates: 36°59′N 86°25′W / 36.99°N 86.42°W / 36.99; -86.42Country United StatesState KentuckyFoundedDecember 19, 1796Named forJoseph WarrenSeatBowling GreenLargest cityBowling GreenArea • Total548 sq mi (1,420 km2) • La...

 

Радянське мистецтво — термін, який має кілька значень. Ця сторінка значень містить посилання на статті про кожне з них.Якщо ви потрапили сюди за внутрішнім посиланням, будь ласка, поверніться та виправте його так, щоб воно вказувало безпосередньо на потрібну статтю.@ пош...

1997 British Grand Prix Race 9 of 17 in the 1997 Formula One World Championship Silverstone Circuit in its 1997 configurationRace detailsDate 13 July 1997Official name L RAC British Grand PrixLocation Silverstone Circuit, Silverstone, Northamptonshire and Buckinghamshire, EnglandCourse Permanent racing facilityCourse length 5.140 km (3.194 miles)Distance 59 laps, 303.260 km (188.437 miles)Scheduled distance 60 laps, 308.400 km (191.631 miles)Weather Sunny, Dry TrackPole positionDriver Jacques...

 

Jalur 3 / Línea 3Sebuah kereta jalur 3 tiba di Stasiun Zapata.IkhtisarJenisAngkutan cepatSistemAngkutan cepat di Kota MeksikoLokasiKota MeksikoTerminusStasiun Indios VerdesStasiun UniversidadStasiun21OperasiDibuka20 November 1970OperatorSistema de Transporte Colectivo (STC)RangkaianNM-79, NM-83A[1]Data teknisPanjang lintas21,278 km (13 mi)Panjang rel23,609 km (15 mi)Jenis rel2Lebar sepur1.435 mm (4 ft 8+1⁄2 in) sepur standarElektrifikasiR...

 

This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: MTV Unplugged Korn album – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (August 2011) (Learn how and when to remove this template message) 2007 live album by KornMTV UnpluggedLive album by KornReleasedMarch 5, 2007RecordedDecember 9, 2006 at MTV Stu...

American tobacco company This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Goodwin & Company – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (June 2015) (Learn how and when to remove this template message) Goodwin's Champions tobacco card of Jack Glasscock, issued in 1888Boxer Paddy Ryan Goodwin & Compan...

 

Supercoppa turca 2015 Competizione Supercoppa turca Sport Pallavolo Edizione 7ª Organizzatore TVF Luogo  Turchia Partecipanti 2 Risultati Vincitore  Halkbank(3º titolo) Secondo  Arkas Statistiche Miglior giocatore Kévin Le Roux Incontri disputati 1 Cronologia della competizione 2014 2017 Manuale La Supercoppa turca 2015 si è svolta il 27 ottobre 2015: al torneo hanno partecipato due squadre di club turche e la vittoria finale è andata per la terza volta consecuti...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!