Рэжым Лукашэнкі

Аўтазак са сцягам рэжыму Лукашэнкі і схаваным нумарным знакам у час пратэстаў 2020 года.

Рэжы́м Лукашэ́нкі — аўтарытарны персаналісцкі палітычны рэжым у Беларусі, усталяваны Аляксандрам Лукашэнкам, які трымае ўладу праз фальсіфікацыі выбараў[1] і тэрор[2][3][4][5][6][7][8] насельніцтва пры фінансавай[9], вайсковай[10] і інфармацыйнай[11][12] падтрымцы Расіі[13][14][15][16].

Прыйшоўшы да ўлады на папулісцкай хвалі праз першыя прэзідэнцкія выбары 1994 года ў Беларусі, Лукашэнка не меў ні згуртаванай каманды, ні праграмы развіцця краіны і адразу скіраваў намаганні на згортванне дэмакратычных працэсаў, умацаванне асабістай улады і селекцыю савецкага бюракратычнага апарату як сваёй апоры[17].

На думку экспертаў, у Беларусі склаўся гэтак званы «сацыяльны дагавор» паміж аўтакратыяй і шырокім грамадствам, калі грамадзяне адмаўляліся ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці, а рэжым забяспечваў нядрэнны паводле постсавеціх мерак узровень жыцця і свабоду перамяшчэння[18][19].

Ні адны выбары ў Беларусі пасля лістапада 1996 года не прызнаны місіямі БДІПЧ АБСЕ як дэмакратычныя і адпаведныя ўзятым краінай міжнародным абавязацельствам. Абвешчаныя пасля ўсіх выбараў афіцыйныя вынікі былі моцна сфальсіфікаваны, хаця, на думку многіх экспертаў, Лукашэнка меў значную электаральную падтрымку і да 2020 года з вялікай імавернасцю мог перамагаць на выбарах і без фальсіфікацый, але з меншымі вынікамі[20].

Напярэдадні выбараў 2020 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей заяўляў, што «рэжым моцны, спакойны» і перамен у Беларусі не дапусціць («сітуацыя будзе пад кантролем»)[21], Макей неаднакратна паўтараў тэзіс пра ўстойлівасць рэжыму для ўнутранай аўдыторыі і замежных дыпламатаў[22].

На 78-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (19—26 верасня 2023) міністр замежных спраў Сяргей Алейнік выказаўся супраць ужывання да рэжыму Лукашэнкі азначэння «рэжым», характарызаваў гэта як «астракізм у ААН», назваў «абразамі і непаважлівай лексікай»[23].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Лукашенко: Последние выборы мы сфальсифицировали (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 24 верасня 2023.
  2. Лукашэнка пра катаваньні на Акрэсьціна: «Атрымалі тыя, хто там жа кідаўся на мянтоў» (бел. (тар.)). Радыё Свабода (17 жніўня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
  3. Экс-политзаключенная Ася Булыбенко о том, как в заключении ломают людей, попытке суицида, ПТСР и почему не вернется в Беларусь (руск.). Zerkalo.io (25 верасня 2023). Праверана 26 верасня 2023.
  4. За день ГУБОПиК задержал более 60 человек (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 26 верасня 2023.
  5. ГУБОПиК разгромил квартиру мужа пресс-секретаря полка Калиновского (руск.). Reform.by (9 лістапада 2022). Праверана 26 верасня 2023.
  6. ГУБОПиК разгромил квартиру матери погибшего «калиновца» (руск.). Reform.by (1 снежня 2022). Праверана 26 верасня 2023.
  7. ГУБОПиК разгромил квартиру Вадима Прокопьева (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 26 верасня 2023.
  8. «Амбал, что бил меня головой о стенку, кулаком в лицо, ударил в живот, — он не человек». Монолог белоруски о ГУБОПиКе и неволе (руск.). Zerkalo.io (10 сакавіка 2023). Праверана 26 верасня 2023.
  9. Ціханоўская пракамэнтавала расейскі крэдыт Лукашэнку: «Гэта падоўжыць яго агонію» (бел. (тар.)). Радыё Свабода (14 верасня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
  10. Прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў падрыхтоўку расейскага «рэзэрву праваахоўнікаў» для Лукашэнкі (бел. (тар.)). Радыё Свабода (28 жніўня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
  11. Супрацоўнікаў БТ, якія страйкуюць, замянілі супрацоўнікамі Russia Today (бел. (тар.)). Радыё Свабода (19 жніўня 2020). Праверана 24 верасня 2023.
  12. Ва Ўкраіне дасьледавалі, як Расея дапамагала Лукашэнку легітымізаваць ягоную ўладу пасьля выбараў у 2020 годзе (бел. (тар.)). Радыё Свабода (10 снежня 2021). Праверана 24 верасня 2023.
  13. Лукашенко: В интересах Беларуси и России найти взаимовыгодные решения по проблемным вопросам(недаступная спасылка). TUT.BY (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 24 верасня 2023.
  14. Зянон Пазьняк: Мацуйма нашу нацыянальную сілу! (недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2020. Праверана 24 верасня 2023.
  15. Расія прыйшла на падтрымку хунце М’янмы . Наша Ніва. Праверана 24 верасня 2023.
  16. «Можна мець любы пункт гледжання наконт палітыкі Лукашэнкі, але…» Пуцін згадаў Беларусь у пасланні . Наша Ніва. Праверана 24 верасня 2023.
  17. Шадурский 2022, s. 397.
  18. Шадурский 2022, s. 398.
  19. Карбалевич 2010.
  20. Шадурский 2022, s. 405.
  21. Уладзімір Макей: «Запэўніваю вас, што рэжым моцны» . Белсат. Праверана 1 ліпеня 2024.
  22. Стэнаграма інтэрв'ю Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У. Макея тэлеканалу «Беларусь 1» (10 красавіка 2021 г.). Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Праверана 24 верасня 2023.
  23. Карбалевіч, Валер. Ціханоўская і Алейнік у ААН. З аднаго боку: «Дапамажыце захаваць незалежнасьць», з другога: «Спыніце палітыку астракізму» (бел. (тар.)). Радыё Свабода (24 верасня 2023). Праверана 24 верасня 2023.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!