Вызваленне палітвязняў у Беларусі (2024)

Вызваленне палітвязняў у Беларусі пачалося ўлетку 2024 года. Вызваленне асуджаных па крымінальных артыкулах у рамках шырокамаштабных палітычных рэпрэсій, развязаных рэжымам Аляксандра Лукашэнкі сваіх праціўнікаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і сілавога задушэння найбольш масавых у гісторыі краіны пратэстаў, было адной з галоўных умоў у перамовах з беларускай апазіцыяй у выгнанні і краінамі Захаду. На працягу чатырох гадоў беларускі рэжым не толькі ігнараваў заклікі да вызвалення асуджаных па палітычных артыкулах, а таксама рабіў рэпрэсіўныя меры больш жорсткімі. Нечаканы разварот ва ўнутранай палітыцы звязваюць з міжнароднымі санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі, зацяжным характарам расійска-ўкраінскай вайны і падрыхтоўкай да прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе.

Першая хваля

3 ліпеня, падчас выступлення на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню незалежнасці, Аляксандр Лукашэнка нечакана анансаваў вызваленне неўзабаве часткі палітвязняў. Па ягоных словах, гаворка мусіла ісці пра людзей, якія маюць цяжкія хваробы, перадусім анкалагічныя[1]. На той момант у гуманітарным спісе палітвязняў, які ўключае прадстаўнікоў уразлівых сацыяльных груп, якім больш за ўсіх небяспечна знаходзіцца за кратамі, у тым ліку цяжка хворых і людзей з інваліднасцю, знаходзілася больш за 255 чалавек[2].

У той жа дзень праваабаронцы паведамілі, што з калоній выйшлі некаторыя з палітвязняў[3]. Сярод іх — 4 жанчыны і 14 мужчын[4], у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію палітык Рыгор Кастусёў[5]. Пазней стала вядома, што тады ж на волю па памілаванні з гомельскай жаночай калоніі выйшлі палітзняволеныя Дар’я Лосік, Святлана Лупач, Паліна Палавінка, Тамара Астрэйка і Кацярына Мадзянкова[6]. Як паведамлялі праваабаронцы, некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення[4].

Кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак заўважыў, што траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца, а абсалютная большасць вызваленых не з'яўляюцца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі, як заяўляла дзяржаўная прапаганда[7].

У канцы ліпеня Радыё Свабода атрымала інфармацыю, палітвязням, тэрміны якіх блізкія да завяршэння, прапанавалі пісаць просьбы аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі[8].

Абмен паміж Расіяй і краінамі Захаду

Абмен зняволенымі паміж Расіяй і краінамі Захаду, які адбыўся 1 жніўня 2024 года і ў ходзе якога былі вызвалены вядомыя расійскія палітзняволеныя палітыкі, выклікаў у часткі беларускага грамадства пытанні да эфектыўнасці офіса Святланы Ціханоўскай і іншых палітычных структур беларускай эміграцыі[9]. Тэма палітвязняў штучна раздзімалася беларускай прапагандай, як правал апазіцыі пад кіраўніцтвам Ціханоўскай. Яе дарадца Франак Вячорка патлумачыў няўдзел беларускага боку ў абмене тым, што ў краіне Захаду няма абменнага фонду для такіх перамоў з Беларуссю[10].

Другая хваля

12 жніўня з’явілася інфармацыя, што Юрый Васкрасенскі тэлефануе сваякам палітвязняў, агітуючы іх угаварыць іхніх родных напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі[11]. Пасля ён заявіў, што такое прашэнне напісалі 900 палітвязняў[12]. Паводле яго слоў пэўная колькасць палітвязняў можа выйсці на свабоду 17 верасня, у Дзень народнага адзінства[13].

Як паведамлялі праваабаронцы, некаторым палітвязням, якія ўжо раней пісалі прашэнні аб памілаванні, адміністрацыі папраўчых устаноў прапанавалі напісаць іх «паўторна». 13 жніўня праваабаронцы паведамілі прыкладна пра 12 новых вызваленняў палітвязняў[11].

16 жніўня, у гадавіну найбольш масавага мітынгу ў Мінску, Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў, але першыя звесткі пра вызваленне з'явіліся толькі 20 жніўня. У офісе Ціханоўскай меркавалі, што цяперашні ўказ «узаконіў» ліпеньскае вызваленне прыблізна 18 чалавек, а таксама дазволіў выйсці на свабоду яшчэ прыблізна 12 зняволеным[14]. На той момант праваабарончай арганізацыі «Вясна» ўдалося ўжо ідэнтыфікаваць 7 чалавек.

Крыніцы

  1. Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў . Наша Ніва (2 ліпеня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  2. Колькі палітвязняў цяпер у гуманітарным спісе і хто гэта? . Наша Ніва (27 мая 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  3. З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў . Наша Ніва (3 ліпеня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  4. а б Праваабаронцы паведамляюць пра другую хвалю вызвалення палітвязняў . Наша Ніва (13 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  5. Праваабаронцам дакладна вядома ўжо пра 16 палітзняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня . Наша Ніва (5 ліпеня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  6. Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні . Наша Ніва (24 ліпеня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  7. Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца . Наша Ніва (5 ліпеня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  8. Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні . Наша Ніва (26 ліпеня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  9. Былы дыпламат Мацукевіч: Рэжыму не цяжка вызваліць усіх палітзняволеных на працягу 48 гадзін. Гэта вялікі правал апазіцыі . Наша Ніва (2 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  10. Чаму ў вялікім абмене не было беларускіх палітвязняў? Адказ Вячоркі . Наша Ніва (1 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  11. а б Праваабаронцы паведамляюць пра другую хвалю вызвалення палітвязняў . Наша Ніва (13 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  12. Васкрасенскі заявіў, што 900 палітвязняў напісалі прашэнні аб памілаванні . Наша Ніва (19 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  13. Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў . Наша Ніва (20 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  14. Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў . Наша Ніва (20 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.

Read other articles:

Висячий мост 54°42′43″ с. ш. 55°57′15″ в. д.HGЯO Область применения пешеходный Пересекает овраг, ручей Место расположения  Уфа Конструкция Тип конструкции висячийвантовый Материал железобетонсталь Общая длина 57 Эксплуатация Конструктор, архитектор

 

ВодванVaudevant Країна  Франція Регіон Овернь-Рона-Альпи  Департамент Ардеш  Округ Турнон-сюр-Рон Кантон Сен-Фелісьян Код INSEE 07335 Поштові індекси 07410 Координати 45°06′15″ пн. ш. 4°37′11″ сх. д.H G O Висота 500 - 1 061 м.н.р.м. Площа 12,46 км² Населення 209 (01-2020[1]) Густота 16,...

 

Neve 8078 personnalisé dans le studio The Way Recording Studio London La Neve 8078 est la dernière des consoles de mixage analogiques filaires 80 series conçues et fabriquées par Neve Electronics. Cette console fut créée en 1961 par l'ingénieur électronique anglais Rupert Neve pour les studios d'enregistrement haut de gamme des années 1970. Certaines ont été construites entièrement sur mesure pour de grands studios comme CBS Sony. La rareté de ces consoles les rend assez précieu...

هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (يوليو 2019) روجر فريد   معلومات شخصية الميلاد 2 يونيو 1946  لوس أنجلوس  الوفاة 9 يناير 1996 (49 سنة)   تشينو، سان بيرناردينو، كاليفورنيا  مواطنة الولايات المتحدة ...

 

Peta Lokasi Kota Tebing Tinggi di Sumatera Utara Berikut adalah daftar kecamatan dan kelurahan di Kota Tebing Tinggi, Provinsi Sumatera Utara, Indonesia. Kota Tebing Tinggi terdiri dari 5 kecamatan dan 35 kelurahan dengan luas wilayah mencapai 31,00 km² dan jumlah penduduk sekitar 174.323 jiwa (2017) dengan kepadatan penduduk 5.623 jiwa/km².[1][2] Daftar kecamatan dan kelurahan di Kota Tebing Tinggi, adalah sebagai berikut: Kode Kemendagri Kecamatan Jumlah Kelurahan Status D...

 

هذه المقالة تحتاج للمزيد من الوصلات للمقالات الأخرى للمساعدة في ترابط مقالات الموسوعة. فضلًا ساعد في تحسين هذه المقالة بإضافة وصلات إلى المقالات المتعلقة بها الموجودة في النص الحالي. (يونيو 2023) ولاية نغارتشيلونغ    علم   الإحداثيات 7°42′00″N 134°37′00″E / 7.7°N 134.6...

On the SpotGenreMusik (2008-2011)Majalah berita dan gaya hidup (2009-sekarang)PengembangTrans Corp(1 September 2008-14 Desember 2013)Trans Media (15 Desember 2013-sekarang)Pengisi suaraAnanda Omesh (2008)Ruben Onsu dan Thalita Latief (2008-2009)Aditya Viraswari/Agni Nda Batubara/Pinky Andriyani Kardi (2009–sekarang)Lagu pembukaChinese Fairytale - Tiger BabyLagu penutupBervariasiNegara asalIndonesiaBahasa asliBahasa IndonesiaJmlh. musim16Jmlh. episode5.551 (berjalan pada 12 Nopember 2023)Ril...

 

Star Ocean: The Second StoryInformasi produksiPengembangTri-AcePenerbitEnix (Japan)Sony Computer Entertainment America (North America, Europe)PerancangMinato Koio (character)KomponisMotoi Sakuraba  Data permainanSeriStar Ocean PlatformPlayStationGenreRPGModePermainan video pemain tunggal  PerilisanTanggal rilis 30 Juli, 1998 31 Mei, 1999 12 April, 2000Portal permainan videoL • B • PWBantuan penggunaan templat ini Star Ocean: The Second Story adalah seri permainan ...

 

Private school secondary school in Bundoora & Preston, Victoria, AustraliaParade CollegeLocationBundoora & Preston, VictoriaAustraliaCoordinates37°41′30″S 145°4′11″E / 37.69167°S 145.06972°E / -37.69167; 145.06972InformationTypeprivate school secondary schoolMottoLatin: Tenetes Traditiones(Hold fast the traditions)Religious affiliation(s)CatholicismDenominationChristian BrothersEstablishedJanuary 1871; 152 years ago (1871-01)T...

German ethnographer and ethnolinguist Thede KahlThede Kahl (left) together with the Romanians Viorel Rogoz (center, another ethnographer) and Victoria Lelea (right, a former worker at the Satu Mare railway station) at Marna Nouă, RomaniaBorn(1971-03-30)30 March 1971Hamburg, West GermanyAcademic workDisciplineMostly ethnography and ethnolinguisticsInstitutionsUniversity of Jena Thede Kahl (born 30 March 1971 in Hamburg)[1] is a German ethnographer and ethnolinguist. He is the head of ...

 

American inventor and photographer (1822–1891) For the settler of Dorchester in the Massachusetts Bay Colony, see John Whipple (settler). John Adams WhippleFrom the August 1851 edition of the Photographic Art-JournalBorn(1822-09-10)September 10, 1822Grafton, Massachusetts, U.S.DiedApril 10, 1891(1891-04-10) (aged 68)Cambridge, Massachusetts, U.S.Resting placeWorcester, Massachusetts, U.S.NationalityAmericanOccupation(s)Photographer, inventorKnown forPhotographic pioneerSpouse Eliz...

 

Topaz from the Jos Plateau in Plateau State The mining of minerals in Nigeria accounts for only 0.3% of its gross domestic product, due to the influence of its vast oil resources. The domestic mining industry is underdeveloped, leading to Nigeria having to import minerals that it could produce domestically, such as salt or iron ore. The rights to ownership of mineral resources is held by the Federal Government of Nigeria, which grants titles to organizations to explore, mine, and sell mineral...

Public library system Louisville Free Public LibraryLocationLouisville, KentuckyTypePublic LibraryEstablished1902Reference to legal mandateKRS 173.105Branches17CollectionSize1,208,715Access and useCirculation4,338,862Population served771,158Members316,153Other informationBudget$22,298,100 (FY '21)DirectorLee BurchfieldEmployees339AffiliationAFSCME Local 3425Websitelfpl.orgReferences: [1] The Louisville Free Public Library (LFPL) is the public library system in Louisville, Kentucky, an...

 

This article has multiple issues. Please help improve it or discuss these issues on the talk page. (Learn how and when to remove these template messages) Some of this article's listed sources may not be reliable. Please help this article by looking for better, more reliable sources. Unreliable citations may be challenged or deleted. (April 2010) (Learn how and when to remove this template message) The topic of this article may not meet Wikipedia's notability guideline for music. Please help t...

 

Флаг заморского сообществаМайотта Официальный флаг (Флаг Франции) Региональный флаг Субъект Майотта Страна Франция Пропорция 3:2[d]  Медиафайлы на Викискладе Флаг Майотты — белое поле с изображением двух морских коньков, удерживающих щит, разделённый на синее поле ...

Isles of Scilly Status Unitary Authority, sui generis Region South West England Zerem. Grafschaft Cornwall Verwaltungssitz Hugh Town Fläche 16,33 km² Einwohner 2053 Stand 2021 ISO-3166-2 GB-IOS ONS-Code 15UH GSS-Code E06000053 Website www.scilly.gov.uk Die Scilly-Inseln ([ˈsɪli], englisch Scilly Isles oder Scillies, amtlich Isles of Scilly, kornisch Ynysek Syllan) sind eine Inselgruppe vor der Südwestspitze Englands. Von den insgesamt über 200 Inseln sind heute fünf größere bewohnt....

 

مقاطعة كلات     الإحداثيات 36°54′N 59°54′E / 36.9°N 59.9°E / 36.9; 59.9  [1] تقسيم إداري  البلد إيران[2]  التقسيم الأعلى خراسان رضوي[3]  العاصمة كلات  عدد السكان  عدد السكان 36237 (2016)[3]   عدد الأسر 10708 (2016)[3]  رمز جيونيمز 1482469  تعديل م...

 

bunga Avena fatua Avena fatua L. merupakan jenis serealia setengah liar yang pada masa lalu (sejak Zaman Besi hingga Zaman Perunggu) dibudidayakan sebagai sumber pangan pokok masyarakat Asia Barat dan Eropa. Budidayanya hanya disebar kemudian ditunggu hingga menghasilkan bulir, untuk kemudian dipanen dan dimanfaatkan. A. fatua merupakan nenek moyang dari haver yang sekarang banyak dibudidayakan sebagai sumber pangan rendah lemak. Artikel bertopik botani ini adalah sebuah rintisan. Anda dapat ...

此條目需要补充更多来源。 (2016年10月8日)请协助補充多方面可靠来源以改善这篇条目,无法查证的内容可能會因為异议提出而被移除。致使用者:请搜索一下条目的标题(来源搜索:Sunny Hill — 网页、新闻、书籍、学术、图像),以检查网络上是否存在该主题的更多可靠来源(判定指引)。 Sunny Hill组合原文名써니힐职业歌手組合音乐类型K-pop、R&B出道地点 韩国出...

 

Mizrahi and bisexual writer and activist You can help expand this article with text translated from the corresponding article in French. (August 2022) Click [show] for important translation instructions. View a machine-translated version of the French article. Machine translation, like DeepL or Google Translate, is a useful starting point for translations, but translators must revise errors as necessary and confirm that the translation is accurate, rather than simply copy-pasting machine...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!