Гаўрыіла (Глухава)

Ігумення Гаўрыіла
Дзейнасць манахіня, ігумення
Нараджэнне 12 чэрвеня 1958(1958-06-12) (66 гадоў)
Прыняцце манаства 22 снежня 1988

Узнагароды

Ігумення Гаўрыіла, свецкае імя Марыя Мікалаеўна Глухава (нар. 12 чэрвеня 1958, Саратаў, РСФСР) — настаяцельніца гродзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага жаночага манастыра.

Біяграфія

Нарадзілася ў Расіі ў сям’і служачых. У 1965 годзе сям’я пераехала ў вёску Жыровіцы Слонімскага раёна. Скончыла Жыровіцкую сярэднюю школу (1975), Ленінградскае медыцынскае вучылішча № 8. Працавала ў траўматалагічнай і нейрахірургічнай клініках пры Першым Ленінградскім медыцынскім інстытуце імя І. П. Паўлава.

У 1981 годзе прынята ў лік насельніц Рыжскага Свята-Троіцка Сергіева манастыра. 22 снежня 1988 пастрыжана ў мантыю з нарачэннем у імя архангела Гаўрыіла мітрапалітам мінскім і беларускім Філарэтам.

У 1988 годзе накіравана ў Іерусалім для нясення паслушэнства ў Горненскім жаночым манастыры, дзе два гады выконвала абавязкі ігуменні. Потым несла паслушэнства ў сакратарыяце Аддзела знешніх царкоўных сувязяў у Маскве ў мітрапаліта смаленскага і калінінградскага Кірыла.

10 мая 1992 года прызначана настаяцельніцай адроджанага Свята-Раства-Багародзіцкага стаўрапігійнага жаночага манастыра ў Гродне. 23 ліпеня 1995 года ўзведзена ў годнасць ігуменні патрыярхам маскоўскім Алексіем[1].

У 2002 годзе падчас канфлікту з архіепіскапам гродзенскім і ваўкавыскім Арцеміем дамаглася атрымання манастыром статусу стаўрапігальнага, такім чынам манастыр перастаў падпарадкоўвацца мясцоваму епіскапу і перайшоў у непасрэднае падпарадкаванне кіраўніку БПЦ[2][3].

У верасні 2020 года ініцыявала збор подпісаў за адхіленне ад кафедры архіепіскапа гродзенскага і ваўкавыскага Арцемія, які асудзіў гвалт сілавых структур супраць пратэстуючых[4]. 17 верасня 2020 года выступіла з прамовай на прарэжымным жаночым форуме ў «Мінск-Арэне», куды звезлі з усёй Беларусі больш за 10 тысяч жанчын. У час прамовы ігумення Гаўрыіла назвала ўдзельнікаў пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года «раз’юшаным статкам»[5]. Кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы адмежавалася ад выступу ігуменні. Пасля Глухава прасіла прабачэнне ва ўсіх, каго абразіў яе выступ, яна тлумачыла свае выказванні «перажываннямі за лёс Радзімы» і заклікала ўсіх «імкнуцца да міру, згоды і любові»[6].

У лістападзе 2020 года наведала УУС Гродзенскага аблвыканкама і прынесла гродзенскім сілавікам і байцам АМАП торты як падзяку за падаўленне паслявыбарчых пратэстаў[7].

Ігумення Гаўрыіла — аўтарка чатырох кніг пра гісторыю гродзенскага Свята-Раства-Багародзіцкага і Жыровіцкага манастыроў.

Узнагароды

Узнагароджана нанедранікам (1993), крыжам з упрыгажэннямі (2001), медалём Францыска Скарыны (2019)[8], ордэнам Францыска Скарыны (2020)[9], ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай (БПЦ), ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага (РПЦ, 1998), ордэнам святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены (Польская аўтакефальная праваслаўная царква, 2007), ордэнам прападобнай княгіні Ефрасіні Маскоўскай (РПЦ, 2008), медалём свяшчэннамучаніка Іаана Рыжскага (Латвійская праваслаўная царква, 2010), ордэнам Святой раўнаапостальнай княгіні Вольгі І ступені (2022). Лаўрэатка прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2013)[8]. Унесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці[10].

Зноскі

  1. Свято-Рождество-Богородичный ставропигиальный женский монастырь в г. Гродно Белорусской Православной Церкви - Свято-Рождество-Богородичный ставропигиальный женский монастырь в г. Гродно Белорусской Православной Церкви (англ.). obitel-grodno.by. Праверана 8 студзеня 2024.
  2. Асабісты кіроўца — кадэбіст, у сябрах памочнік Лукашэнкі. Хто такая матушка Гаўрыіла з Горадні . Радыё Свабода (5 ліпеня 2023). Праверана 8 студзеня 2024.
  3. История - Свято-Рождество-Богородичный ставропигиальный женский монастырь в г. Гродно Белорусской Православной Церкви (англ.). obitel-grodno.by. Праверана 8 студзеня 2024.
  4. Аказваецца, ігуменя Гаўрыіла яшчэ подпісы супраць а.Ацемія збірала. Новы Час (22 верасня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
  5. Комягина, Ольга. «О политике я не помышляла». Игуменья Гавриила — о своем выступлении на провластном форуме и ситуации в стране (руск.). TUT.by (24 снежня 2020). Праверана 24 снежня 2020.(недаступная спасылка)
  6. Комягина, Ольга. ИГУМЕНИЯ ГАВРИИЛА ИЗВИНИЛАСЬ ПЕРЕД ВСЕМИ, КОГО ЗАДЕЛО ЕЕ ВЫСТУПЛЕНИЕ НА ЖЕНСКОМ ФОРУМЕ «ЗА БЕЛАРУСЬ» (руск.). Официальный портал Белорусской православной церкви (22 верасня 2020). Праверана 24 снежня 2020.
  7. "Усе людзі вам удзячныя". Ігумення Гаўрыіла прынесла тарты для гродзенскага АМАПа і міліцыі . Hrodna.life (11 лістапада 2020). Праверана 8 студзеня 2024.
  8. а б Ігумення гродзенскага манастыра нараджэння Багародзіцы ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны // Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
  9. «Новость взволновала». Игуменья Гавриила о награждении орденом Франциска Скорины (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (23 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2020. Праверана 24 снежня 2020.
  10. Ігумення Гаўрыіла патрапіла ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці . Hrodna.life (30 чэрвеня 2023). Праверана 8 студзеня 2024.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!