Адукацыю ў галіне юрыспрудэнцыі атрымаў у БДУ ў 2002 годзе. Потым скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУФК на трэнера па хакеі, у 2018 годзе атрымаў дыплом у бізнес-школе ІПМ[4].
Паводле звестак Кіберпартызан, станам на вясну 2021 года Баскаў валодаў актывамі не менш як на некалькі мільёнаў долараў ЗША (акцыі кампаній, нерухомасць, траспартныя сродкі), частка іх была аформлена на жонку[4].
У снежні 2021 года BYPOL выпусціў расследаванне аб дарагіх аўтамабілях, якія дарылі Аляксандру Лукашэнку. Паводле даных аўтараў расследавання, Баскаў падарыў яму ГАЗ 20[ru] 1949 года выпуску, які каштуе не менш за 52 тысячы долараў ЗША[14].
Баскаў з’яўляецца таксама членам Савета Рэспублікі восьмага склікання[15].
Асабістае жыццё
Жонка — Аляксандра Баскава (Шышко), дачка генеральнага дырэктара кампаніі «Брэстэнерга» і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзіміра Шышко[16].