Аўраам Лінкальн

Аўраам Лінкальн
англ.: Abraham Lincoln
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1847 — 4 сакавіка 1849
Папярэднік John Henry[d]
Пераемнік Thomas L. Harris[d]
16-ы Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1861 — 15 красавіка 1865
Папярэднік Джэймс Бюкенен
Пераемнік Эндру Джонсан
member of the Illinois House of Representatives[d]
1834 — 1842
14-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
6 лістапада 1860 — 4 сакавіка 1861
Папярэднік Джэймс Бюкенен
Пераемнік Уліс Сімсан Грант

Нараджэнне 12 лютага 1809(1809-02-12)[1][2][…]
Смерць 15 красавіка 1865(1865-04-15)[1][5][…] (56 гадоў)
Месца пахавання
Род Lincoln family[d]
Бацька Thomas Lincoln[d]
Маці Nancy Hanks Lincoln[d]
Жонка Мэры Тод Лінкальн[7]
Дзеці Эдвард Бейкер Лінкальн[d][7][8], Тэд Лінкальн[d][9][7][…], Роберт Тод Лінкальн[7][8] і Уільям Лінкальн[d][7][8]
Веравызнанне баптызм і ітсізм
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Illinois National Guard[d]
Званне captain[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўраам Лінкальн[10] (англ.: Abraham Lincoln [ˈeɪbrəhæm ˈlɪŋkən]; 12 лютага 1809 — 15 красавіка 1865) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, 16-ы Прэзідэнт ЗША (1861—1865) і першы ад Рэспубліканскай партыі. Пракламацыя Лінкальна пра вызваленне рабоў на тэрыторыі Канфедэрацыі ад 22 верасня 1862 года стала асновай для 13-й папраўкі да амерыканскай канстытуцыі, прынятай у 1865 годзе, якая скасавала рабства ў ЗША. Забіты падасланым змоўшчыкамі забойцам.

Амерыканскі нацыянальны герой, адзін з найбольш шанаваных прэзідэнтаў ЗША[11][12]. У яго гонар названы горад Лінкальн у штаце Небраска, партрэт выяўлены на банкноце наміналам у 5 амерыканскіх долараў.

Дзяцінства

Нарадзіўся ў сям’і непісьменных фермераў — Томаса Лінкальна і Нэнсі Хэнкс, якія жылі ў невялікай хаце на ферме Сінкінг-Спрынг[en] акругі Гардзін штата Кентукі[13]. Дзед па бацькаўскай лініі Аўраам, у імя якога назвалі хлопчыка, калісьці перавёз сваю сям’ю ў Кентукі з Вірджыніі[14][15], трапіў у засаду і загінуў падчас рэйду супраць індзейцаў у 1786 годзе[15]. Маці Лінкальна — Нэнсі, нарадзілася ў Заходняй Вірджыніі, потым разам са сваёй маці перабралася ў Кентукі, дзе пазнаёмілася з Томасам Лінкальнам[16]. Да часу нараджэння Аўраама, бацька валодаў дзвюма фермамі агульнай плошчай каля 500 гектараў, некалькімі будынкамі ў горадзе, вялікай колькасцю быдла і коней, быў адным з самых заможных людзей у акрузе[14][17]. Аднак у 1816 годзе Томас страціў усе свае землі ў судовых справах праз юрыдычныя памылкі ў правах на ўласнасць[18].

Сям’я перабіраецца на поўнач, у Індыяну, асвойваць свабодныя землі. Лінкальн пазней адзначыў, што асноўнай прычынай былі юрыдычныя праблемы з зямлёй, але часткова і сітуацыя з рабствам на Поўдні[18]. У дзевяць гадоў Аўраама памерла маці[19], старэйшая сястра Сара ўзяла на сябе адказнасць догляду, пакуль бацька жаніўся паўторна ў 1819 годзе на ўдаве Сары-Буш Джонстан[20].

Хата, дзе нарадзіўся Лінкальн.

Мачаха, мела траіх дзяцей з першага шлюбу, неўзабаве зблізілася з малым Аўраамам, які стаў зваць яе мамай[21]. Да дзесяці гадоў Аўраам не любіў працу традыцыйную ладу жыцця прыгранічнага краю, некаторыя ў сям’і і суседзі лічылі яго гультаём[22][23]. Пазней ён рабіў усё што трэба, браў удзел у палявых работах, пазней падзарабляў на пошце, лесасекам, каморнікам і лодачнікам. Асабліва добра яму давалася колка дроў. Палявання і лову рыбы пазбягаў з маральных перакананняў[23]. Да 21-гадовага ўзросту паводле традыцыі аддаваў бацьку ўсе заробкі ад працы па-за сваёй гаспадаркай[19].

Тым жа часам Лінкальн усё болей аддаляўся ад бацькі, у прыватнасці бо ў таго не было адукацыі. Аўраам быў першым у сям’і, хто навучыўся пісаць і лічыць, хоць, як сам згадваў, наведваў школу не больш за год праз патрэбу дапамагаць сям’і. З дзяцінства і на ўсё жыццё захапіўся кнігамі[24].

Дэніс, сябар дзяцінства, пазней пісаў:

«Пасля таго, як Эйбу стала 12 гадоў, не было выпадку, каб я бачыў яго без кнігі ў руках… Па начах у хаце ён перакульваў крэсла, засланяў ім святло, садзіўся на рэбра і чытаў. Гэта было проста дзіўна, каб хлопец мог гэтулькі чытаць»[25].

У дзяцінстве Лінкальн прачытаў Біблію, «Рабінзона Круза», «Гісторыю Джорджа Вашынгтона», байкі Эзопа[25][24]. Апроч гэтага, дапамагаў суседзям пісаць лісты, практыкуючы такім чынам граматыку і стылістыку. Часам ён нават хадзіў за 30 міль у суд, каб паслухаць выступы адвакатаў[26].

Юнацтва

Аўраам Лінкальн у маладосці.

У 1830 годзе сям’я зноў пераехала і паўналетні Аўраам вырашыў пачаць самастойнае жыццё. Знайшоў часовую працу па якой плаваў уніз па Місісіпі і пабываў у Новым Арлеане, дзе наведаў нявольніцкі рынак і на ўсё жыццё захаваў непрыязь да рабства. Неўзабаве пасяліўся ў вёсцы Нью-Сэйлем у штаце Ілінойс. Там увесь вольны час прысвячаў самаадукацыі і заняткам з настаўнікам мясцовай школы[27].

Па начах чытаў кнігі пры святле лучыны.

У 1832 годзе Лінкальн балатаваўся ў Заканадаўчы Сход Ілінойса, але не быў абраны. Пасля гэтага пачаў сістэматычную вучобу, спачатку хацеў стаць кавалём, а пасля знаёмства з міравым суддзём стаў вывучаць права. Тым жа часам разам з кампаньёнам спрабаваў зарабляць у краме, але справы ішлі блага. Сэндберг, аўтар папулярнай біяграфіі прэзідэнта, піша:

«…Лінкальн займаўся тым, што чытаў і марыў. У яго не было ніякіх спраў, і ён мог днямі сядзець са сваімі думкамі, ніхто не адрываў яго. Пад гэтай вонкавай нерухомасцю праходзіла разумовае і маральнае саспяванне, павольнае і няўхільнае»[28].

У 1832 годзе ў Ілінойсе ўзнялося паўстанне індзейцаў, якія не хацелі пакідаць родныя месцы і перасяляцца на захад, за раку Місісіпі. Лінкальн уступіў у апалчэнне, быў абраны капітанам, але ў баявых дзеяннях удзелу не браў. У 1833 годзе Лінкальн прызначаны паштмайстрам у Нью-Сэйлеме. Дзякуючы гэтаму меў больш вольнага часу і прысвячаў яго заняткам. Новая праца дазваляла перад адпраўкай чытаць газеты палітычнага зместу.

У канцы 1833 года Лінкальн атрымаў пасаду каморніка. Для гэтай працы цягам шасці тыдняў пільна вывучаў «Тэорыю і практыку тапаграфічнай справы» Гібсана і «Курс геаметрыі, трыганаметрыі і тапаграфіі» Флінта[29].

У гады жыцця ў Нью-Сэйлеме Лінкальну часта даводзілася пазычаць грошы. Сваёй звычкай пунктуальна вяртаць пазыкі ён заслужыў адну з самых вядомых сваіх мянушак — «Сумленны Эйб».

Пачатак кар’еры палітыка і адваката

У 1835 годзе 26-гадовы Лінкальн абраны ў Заканадаўчы Сход Ілінойса, дзе далучыўся да вігаў. Калі Лінкальн пачынаў палітычную кар’еру, Прэзідэнтам ЗША быў Эндру Джэксан, Лінкальн падтрымліваў яго апору ў палітыцы на народ, але не падтрымліваў адмовы федэральнага цэнтра ад рэгулявання эканамічнага жыцця штатаў. Пасля сесіі Схода ён яшчэ больш ранейшага ўзяўся за вывучэнне права. Вывучыўся самастойна, у 1836 годзе здаў экзамен на званне адваката. У 1836 годзе ў Заканадаўчым Сходзе Лінкальн дамогся пераносу сталіцы штата з Вандэйліі ў Спрынгфілд, куды ў 1837 годзе і сам пераехаў. Там, разам з Уільямам Батлерам, заснаваў фірму «Сцюарт і Лінкальн». Малады заканадавец і адвакат неўзабаве набыў аўтарытэт сваімі здольнасцям прамоўцы і бездакорнай рэпутацыяй. Нярэдка не браў ганарары ў незаможных грамадзян, якіх бараніў у судзе; ездзіў у розныя канцы штата, каб дапамагчы людзям у разборах цяжбаў. Пасля забойства выдаўца абаліцыянісцкай газеты ў 1837 годзе Лінкальн выступіў з першай прынцыповай прамовай у ліцэі «Маладых людзей» у Спрынгфілдзе, у ёй падкрэсліў каштоўнасці дэмакратыі, канстытуцыі і спадчыны «бацькоў-заснавальнікаў».

Сям’я

Мэры Тод, жонка Аўраама Лінкальна.

У 1840 годзе Лінкальн пазнаёміўся з Мэры Тод, дзяўчынай з Кентукі (1818—1882) і 4 лістапада 1842 года яны пажаніліся. У Аўрама і Мэры нарадзілася чатыры сыны, з іх толькі старэйшы — Роберт Лінкальн пражыў доўга (1.8.1843-26.7.1926). Іншыя — Эдвард Лінкальн (10.3.1846-1.2.1850), Уільям Лінкальн (21.12.1850-20.2.1862), Томас Лінкальн (4.4.1853-16.7.1871).[30][31][32][33]

Палітычная кар’ера да прэзідэнцтва

Аўраам Лінкальн у 1857 годзе.

У 1846 годзе Лінкальн абраны членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса на 1847—1849 гады ад партыі вігаў. Актыўна выступаў супраць дзеянняў прэзідэнта Джэймса Полка ў амерыкана-мексіканскай вайне, лічачы яе неапраўданай агрэсіяй Злучанымі Штатамі. Аднак Лінкальн галасаваў за вылучэнне Кангрэсам сродкаў на армію, на матэрыяльнае забеспячэнне салдат-інвалідаў, жонак, якія страцілі мужоў. Таксама падтрымваў наданне выбарчых правоў жанчынам. Спачуваў абаліцыяністам і быў праціўнікам рабства, але не прызнаваў крайніх мер, выступаў за паступовае вызваленне рабоў, бо цэласць Саюза ставіў вышэй за іх вызваленне.

Непрыманне папулярнай амерыкана-мексіканскай вайны пашкодзіла рэпутацыі Лінкальна ў Ілінойсе, таму ён вырашыў не перабірацца ў Палату прадстаўнікоў. У 1849 годзе Лінкальну прапанавалі месца сакратара тады яшчэ тэрыторыі Арэгон, але гэта азначала б канец кар’еры ў Ілінойсе, таму ён адмовіўся ад прызначэння[34]. Лінкальн адышоў ад палітычнай дзейнасці і наступныя гады займаўся юрыдычнай практыкай, стаў адным з вядучых адвакатаў Ілінойса, быў юрыскансультам чыгункі «Ілінойс Сэнтрал». На працягу 23 гадоў юрыдычнай кар’еры Лінкальн браў удзел у 5100 справах, без уліку незарэгістраваных, разам з партнёрамі выступаў перад Вярхоўным судом штата больш за 400 разоў.

У 1856 годзе, як і многія былыя вігі, далучыўся да створанай у 1854 годзе Рэспубліканскай партыі, якая выступала супраць рабаўладання, і ў 1858 годзе высунуты ад партыі кандыдатам на месца ў Сенаце ЗША. На выбарах яго сапернікам быў дэмакрат Стывен Дуглас. Дэбаты паміж Лінкальнам і Дугласам, падчас якіх абмяркоўвалася пытанне пра рабаўладанне, мелі шырокі розгалас, некаторыя назвалі гэтыя дэбаты спрэчкай паміж «маленькім гігантам» (Дуглас) і «вялікім малакасосам» (Лінкальн). Лінкальн не быў абаліцыяністам, але выступаў супраць рабства з маральных перакананняў. Лічыў рабства безумоўным злом для аграрнай эканомікі Поўдня. Спрабуючы аспрэчыць аргументы Дугласа, які вінаваціў свайго саперніка ў радыкалізме, Лінкальн заявіў, што не выступае за наданне неграм палітычных і грамадзянскіх праў і міжрасавыя шлюбы, бо па яго думку фізічныя адрозненні паміж белай і чорнай расай і перавага першай ніколі не дазволіць «ім суіснаваць ва ўмовах сацыяльнай і палітычнай роўнасці»[35]. Пытанне пра рабаўладанне, на яго думку, было кампетэнцыяй асобных штатаў і федэральны ўрад не мае канстытуцыйнага права ўмешвацца ў гэту праблему. Разам з тым Лінкальн цвёрда выступаў супраць пашырэння рабства на новыя тэрыторыі, што падрывала асновы рабаўладання, бо яго экстэнсіўны характар патрабаваў асваення зямель Захаду. На выбарах перамог Стывен Дуглас, але антырабаўладальніцкая прамова Лінкальна «Дом падзелены», у якой ён абгрунтаваў немагчымасць далейшага існавання краіны ў стане «паўрабства і паўволі», стала шырокавядомай у ЗША і стварыла аўтару рэпутацыю барацьбіта супраць рабства.

У кастрычніку 1859 года на Поўдні ўзнялася паўстанне Джона Браўна, які захапіў урадавы арсенал і планаваў далучыць да паўстання рабоў на Поўдні. Атрад Браўна быў блакаваны арміяй і знішчаны. Лінкальн асудзіў дзеянні Браўна як спробу гвалтоўнага рашэння пытання рабаўладання.

Выбары прэзідэнта і інаўгурацыя

Выбары

Кандыдат у прэзідэнты Аўраам Лінкальн, 1860 год.

Умераныя пазіцыі ў пытанні рабства вызначылі абранне Лінкальна як кампраміснага кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 1860 года. Паўднёвыя штаты пагражалі ў выпадку перамогі рэспубліканцаў выйсці са складу Саюза. Абедзве партыі, дэмакратычная і рэспубліканская, вялі каштоўнаснае змананне, якое і ўвасаблялі кандыдаты. Асоба Лінкальна асацыявалася ў амерыканцаў з працавітасцю, сумленнасцю, сацыяльнай мабільнасцю. Выхадзец з народа, ён быў чалавекам, які «зрабіў сябе сам». 6 лістапада 1860 года ўдзел у выбарах упершыню ў іх гісторыі перавысіў 80 % выбаршчыкаў. Лінкальн, шмат у чым праз раскол у Дэмакратычнай партыі, якая высунула двух кандыдатаў, стаў Прэзідэнтам ЗША, першым ад Рэспубліканскай партыі. Перамог на выбарах, галоўным чынам, за кошт падтрымкі Поўначы. У дзевяці паўднёвых штатах імя Лінкальна наогул не было ў бюлетэнях, на Поўдні ён перамог толькі ў 2 акругах з 996.

Падзел Саюза і інаўгурацыя Лінкальна

Лінкальн быў праціўнікам распаўсюду рабства на новыя тэрыторыі і яго перамога на выбарах яшчэ больш падзяліла амерыканскі народ. Яшчэ да інаўгурацыі 7 паўднёвых штатаў па ініцыятыве Паўднёвай Караліны абвясцілі пра свой выхад са складу ЗША. Верхні Поўдзень (Дэлавэр, Мэрыленд, Віргінія, Паўночная Караліна, Тэнэсі, Кентукі, Місуры і Арканзас) спачатку адхілілі зварот сепаратыстаў, але неўзабаве далучыліся да мяцяжу. Дзейны прэзідэнт Джэймс Б’юкенен і абраны прэзідэнт Лінкальн адмовіліся прызнаць сэцэсію. У лютым 1861 года канстытуцыйны кангрэс у Мантгомеры (Алабама) абвясціў стварэнне Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі, а яго прэзідэнтам абраны Джэферсан Дэвіс, які прыняў прысягу ў тым жа месяцы. Сталіцай Канфедэрацыі абвешчаны Рычманд.

Лінкальн пазбег запланаванага забойства ў Балтымары і 23 лютага 1861 года на спецыяльным цягніку прыбыў у Вашынгтон. Падчас інаўгурацыі 4 сакавіка сталіца была запоўнена войскамі, якія забяспечвалі парадак. У сваёй прамове Лінкальн сказаў:

Я лічу, што з пункту гледжання ўніверсальнага права і Канстытуцыі саюз штатаў вечны. Вечнасць, нават калі яна не выяўлена проста, маецца на ўвазе Асноўным законам усіх дзяржаўных форм кіравання. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ніякая сістэма кіравання як такая ніколі не мела ў сваім Асноўным законе палажэння пра спыненне ўласнага існавання…

І зноў, калі Злучаныя Штаты з’яўляюцца не сістэмай кіравання ва ўласным сэнсе слова, а асацыяцыяй штатаў, заснаванай проста на дамове, ці можа яна, як дамова, быць мірна скасавана меншай колькасцю бакоў, чым было пры яе стварэнні? Адзін бок — удзельніца дамовы можа парушыць яго, то бок разарваць, але хіба не патрабуецца згоды ўсіх, каб законна скасаваць яго дзеянне?

Зыходзячы з гэтых агульных прынцыпаў, мы прыходзім да сцвярджэння, што з юрыдычнага пункту погляду Саюз вечны, і гэта пацвярджаецца гісторыяй самога Саюза. …Адсюль вынікае, што ніводзін са штатаў не мае права асобна па ўласнай ініцыятыве выйсці са Саюза, што прыманыя з гэтай мэтай рашэнні і пастановы не маюць юрыдычнай сілы і акты гвалту, здзейсненныя ў межах кожнага штата (ці штатаў), скіраваныя супраць Урада Злучаных Штатаў, набываюць у залежнасці ад акалічнасцяў паўстанцкі ці рэвалюцыйны характар[36].

У сваёй прамове Лінкальн таксама заявіў, што ў яго «няма ніякіх намераў проста ці ўскосна ўмешвацца ў функцыянаванне інстытута рабства ў тых штатах, дзе яно ёсць»: «Я лічу, што не маю законнага права рабіць гэта, і я не схільны рабіць гэта». Лінкальн заклікаў да мірнага развязання канфлікту і аднаўлення адзінства Злучаных Штатаў. Аднак, выхад паўднёвых штатаў ужо быў ажыццёўлены і Канфедэрацыя актыўна рыхтавалася да ваенных дзеянняў. Пераважная большасць прадстаўнікоў паўднёвых штатаў у Кангрэсе ЗША пакінулі яго і перайшлі на бок Поўдня.

Пасля заступлення на пасаду Лінкальн скарыстаўся пратэкцыянісцкай сістэмай раздачы пасад. Ужо вясной 1861 года на 80 % раней занятых дэмакратамі пасад заступілі рэспубліканцы. Пры фарміраванні ўрада Лінкальн уключыў у яго сваіх супернікаў, пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША атрымаў Уільям Сьюард, міністра юстыцыі — Эдвард Бэйтс, міністра фінансаў — Салман Чэйз.

Крыніцы

  1. а б Current R. N. Abraham Lincoln // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.history.com/this-day-in-history/abraham-lincoln-is-born
  3. https://www.nps.gov/abli/planyourvisit/sinkingspringfarm.htm Праверана 31 ліпеня 2022.
  4. http://www.abraham-lincoln-history.org/early-life/ Праверана 31 ліпеня 2022.
  5. https://www.pbs.org/newshour/health/april-15-1865-tragic-last-hours-abraham-lincoln
  6. http://web.archive.org/web/20210706062354/https://www.fords.org/visit/historic-site/petersen-house/ Праверана 6 жніўня 2021.
  7. а б в г д Lundy D. R. The Peerage Праверана 9 чэрвеня 2021.
  8. а б в House Divided: The Civil War Research Engine at Dickinson College Праверана 26 красавіка 2023.
  9. Union List of Artist Names — 2015. Праверана 22 мая 2021.
  10. Напісанне Аўраам Лінкальн у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.270
  11. Americans Say Reagan Is the Greatest President. Gallup Inc
  12. Ranking Our Presidents Архівавана 11 жніўня 2017.. James Lindgren
  13. Donald 1996, с. 20-22.
  14. а б Pessen 1984, с. 24-25.
  15. а б White 2009, с. 12-13.
  16. Donald 1996, с. 22-24.
  17. Lamb 2008, с. 189.
  18. а б Sandburg 1926, с. 20.
  19. а б Donald 1996, с. 30-33.
  20. Donald 1996, с. 20.
  21. Donald 1996, с. 26-27.
  22. White 2009, с. 25,31,47.
  23. а б Donald 1996, с. 33.
  24. а б Donald 1996, с. 29-43.
  25. а б Карл Сэндберг 1961, с. 15.
  26. Карл Сэндберг 1961, с. 16.
  27. Сэндберг К. Линкольн / сокр. пер. с англ. Б. Грибанова и Л. Шеффера. — Москва : Молодая гвардия, 1961. — 700 с. — С. 23.
  28. Сэндберг К. Линкольн / Карл Сэндберг; сокр. пер. с англ. Б. Грибанова и Л. Шеффера. — Москва : Молодая гвардия, 1961. — 700 с стр. 28-29
  29. Сэндберг К. Линкольн / Карл Сэндберг; сокр. пер. с англ. Б. Грибанова и Л. Шеффера. — Москва : Молодая гвардия, 1961. — 700 с, стр. 30
  30. Cathy Young «Co-opting Lincoln’s sexuality» Boston Globe Jan 31, 2005
  31. A Review by Gregory M. Lamb at www.powells.com Архівавана 8 студзеня 2007. of «We Are Lincoln Men»: Abraham Lincoln and His Friends D. H. Donald
  32. Richard Brookhiser Was Lincoln Gay? New York Times Jan 9, 2005
  33. Michael Burlingame Afterword: The Intimate World of Abraham Lincoln pg 226—238 Free Press 2005 ISBN 0-7432-6639-0
  34. Сэндберг К. Линкольн / Карл Сэндберг; сокр. пер. с англ. Б. Грибанова и Л. Шеффера. — Москва : Молодая гвардия, 1961. — 700 с, с.83
  35. Abraham Lincoln — The Writings of Abraham Lincoln V04
  36. Первая инаугурационная речь Линкольна на сайте «История США в документах»

Літаратура

  • Р. Ф. Иванов. Авраам Линкольн и Гражданская война в США. — М.: Эксмо, 2004. — 448 с. — 3 100 экз. — ISBN 5-699-04561-9.
  • Карл Сэндберг (перевод Б. Грибанова и Л. Шеффера). Линкольн. — М.: Молодая гвардия, 1961. — Т. 17. — 704 с. — (Жизнь замечательных людей). — 90 000 экз.
  • David Herbert Donald. Lincoln. — Simon and Schuster, 1996. — ISBN 978-0-684-82535-9.
  • Brian Lamb, Susan Swain. Abraham Lincoln: Great American Historians on Our Sixteenth President. — PublicAffairs, 2008. — ISBN 978-1-58648-676-1.
  • Edward Pessen. The Log Cabin Myth: The Social Backgrounds of American Presidents. — Yale University Press, 1984. — ISBN 0-300-03166-1.
  • Sandburg, Carl. (1926). Abraham Lincoln: The Prairie Years. Harcourt, Brace & Company. OCLC 6579822.
  • Ronald C. White. A. Lincoln: A Biography. — Random House, Inc, 2009. — ISBN 978-1-4000-6499-1.
  • Линкольн, Авраам // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Аўраам Лінкальн

Read other articles:

Yasmin Muntaz (lahir 20 Juli 1970) adalah penyiar program berita 'Cakrawala Sore' dan 'Cakrawala Minggu' di antv pada tahun 1997-2000. Ia bergabung di antv sejak tahun 1995. Sejumlah peristiwa penting pernah diliput anak sulung dari Ny. Nargis dan Muntaz Ishak (alm) ini. Riwayat Hidup Liputan besarnya antara lain, kerusuhan 27 Juli 1996, Tragedi Semanggi 1998, dan Bom di rumah dubes Filipina tahun 2000. Dalam tragedi Semanggi, Yasmin bahkan pernah diisukan kena pukul aparat[butuh rujukan&...

 

Бель-ФореBelles-Forêts   Країна  Франція Регіон Гранд-Ест  Департамент Мозель  Округ Саррбур-Шато-Сален Кантон Фенетранж Код INSEE 57086 Поштові індекси 57930 Координати 48°48′23″ пн. ш. 6°53′34″ сх. д.H G O Висота 215 - 290 м.н.р.м. Площа 26,57 км² Населення 232 (01-2020[1]) Густот...

 

У Вікіпедії є статті про інших людей із прізвищем Давенпорт. Медісон ДевенпортMadison Davenport Ім'я при народженні Madison Danielle DavenportНародилася 22 листопада 1996(1996-11-22) (27 років)Сан-Антоніо, Техас, СШАГромадянство  СШАДіяльність акторка, співачкаРоки діяльності 2005 — дотеперIMDb ID&#...

Келлсірл. Ceanannas[1]англ. Kells[1] Основні дані 53°43′40″ пн. ш. 6°52′39″ зх. д. / 53.72799800002777459° пн. ш. 6.87761300002777798° зх. д. / 53.72799800002777459; -6.87761300002777798Координати: 53°43′40″ пн. ш. 6°52′39″ зх. д. / 53.72799800002777459° пн. ш. 6.87761300002777798° зх....

 

Pfarrkirche St. Peter und Paul, Filzmoos Die römisch-katholische Pfarrkirche von Filzmoos ist den hll. Peter und Paul geweiht, das Patroziniumsfest wird am 29. Juni gefeiert.[1] Sie gehört zum Dekanat Altenmarkt der Erzdiözese Salzburg und ist eine bedeutende lokale Wallfahrtskirche, in der das Filzmooser Kindl verehrt wird. Inhaltsverzeichnis 1 Geschichte 1.1 Baugeschichte der Kirche 1.2 Pfarrgeschichte 2 Ausstattung 2.1 Kultgegenstand 2.2 Orgel 3 Literatur 4 Weblinks 5 Einze...

 

Extinct species of marsupial Ekaltadeta imaTemporal range: Late Oligocene–Miocene PreꞒ Ꞓ O S D C P T J K Pg N Scientific classification Domain: Eukaryota Kingdom: Animalia Phylum: Chordata Class: Mammalia Infraclass: Marsupialia Order: Diprotodontia Family: Hypsiprymnodontidae Genus: †Ekaltadeta Species: †E. ima Binomial name †Ekaltadeta imaArcher & Flannery, 1985[1] Ekaltadeta ima is a species of potoroid marsupial that existed in Miocene Australia. Taxon...

ليناليدوميد الاسم النظامي (RS)-3-(4-Amino-1-oxo-1,3-dihydro-2H-isoindol-2-yl)piperidine-2,6-dione يعالج متلازمة خلل التنسج النخاعي،  وابيضاض الدم الليمفاوي المزمن،  ولوكيميا نخاعية حادة،  ونقص الكريات الجموح مع خلل التنسج متعدد السلالات  [لغات أخرى]‏،  ومتلازمة حذف كروموسوم 5q  [لغا

 

2016 film by Alex Brewer and Ben Brewer The TrustTheatrical release posterDirected byAlex Brewer Ben BrewerWritten byBen Brewer Adam HirschProduced byMolly Hassell Braxton PopeStarring Nicolas Cage Elijah Wood Sky Ferreira Jerry Lewis Kevin Weisman Steven Williams CinematographySean PorterEdited byLauren ConnellyMusic byReza SafiniaProductioncompaniesHighland Film Group Saeculum Productions Hassell Free ProductionDistributed bySaban FilmsRelease dates March 13, 2016 (2016-03-13...

 

1988 novel by Anne McCaffrey This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Dragonsdawn – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (August 2010) (Learn how and when to remove this template message) Dragonsdawn Whelan cover of all US editions[a]AuthorAnne McCaffreyCover artist Michael Whelan ...

Province of Italy Province in Emilia–Romagna, ItalyProvince of Forlì-CesenaProvincePalazzo dei Signori della Missione, the provincial seat in Forlì FlagCoat of armsMap highlighting the location of the province of Forlì-Cesena in ItalyCountry ItalyRegionEmilia–RomagnaCapital(s)ForlìComuni30Government • PresidentEnzo LattucaArea • Total2,378.4 km2 (918.3 sq mi)Population (2012) • Total398,322 • Density170/km2 (430/...

 

Deep Sea ArcadeBackground informationOriginSydney, New South Wales, AustraliaGenresNeo-psychedelia, Indie rock, psychedelic pop, pop rockYears active2010–presentLabelsChugg Music, Speak N Spell, Ivy League Records, Universal Music AustraliaMembersNic MckenziePast membersNick Weaver Deep Sea Arcade is a psychedelic Indie rock band from Sydney, Australia. The group began as a home recording project for founding members, Nic McKenzie (lead singer, songwriter, lyricist) and Nick Weaver (bass, g...

 

2014 Indian filmActuallyFilm posterDirected byShine KurianWritten byShine KurianStarringHemanth MenonAju VargheseSreenivasanSneha UnnikrishnanAnjali AneeshBhagath ManuelChembil AshokanCinematographyJames ChrisEdited byMendoz AntonyMusic byKilimanoor RamavarmaGopu Krishna P.SProductioncompanyRight Turn FilmsDistributed byRight Turn ReleaseRelease date 5 December 2014 (2014-12-05) CountryIndiaLanguageMalayalam Actually is a 2014 Malayalam-language Indian feature film written and ...

Z-2 «Георг Тиле» Z-2 Georg Thiele Эсминец «Георг Тиле» Служба  Нацистская Германия Назван в честь Георг Тиле[d] Класс и тип судна Эскадренный миноносец Организация Кригсмарине Изготовитель Deutsche Werke AG, Киль Строительство начато 25 октября 1934 Спущен на воду 18 августа 1935 Введён в эк...

 

1999 video game 1999 video gameChrono CrossNorth American box artDeveloper(s)Square[a]Publisher(s)PlayStationJP: SquareNA: Square Electronic ArtsThe Radical Dreamers EditionWW: Square EnixDirector(s)Masato KatoProducer(s)Hiromichi TanakaDesigner(s)Hiromichi TanakaProgrammer(s)Kiyoshi YoshiiArtist(s)Yasuyuki HonneNobuteru YūkiWriter(s)Masato KatoComposer(s)Yasunori MitsudaSeriesChronoPlatform(s)PlayStationNintendo SwitchPlayStation 4WindowsXbox OneReleasePlayStationJP: November 18, 19...

 

Family of video game magazines GamereactorGamereactor Magazine, May 2010 issue, featuring John Marston from Red Dead RedemptionEditorMagnus Groth-Andersen (Global Editor-in-chief)CategoriesVideo gamesFrequencyFormerly published 8 times a year in Denmark, Germany, Finland, Norway, Sweden and the UK.PublisherGamez Publishing A/SFirst issueMarch 1998; 25 years ago (March 1998)Final issueNovember 2014; 9 years ago (November 2014) (print magazines)CompanyGamereactorCountr...

French racing driver This biography of a living person needs additional citations for verification. Please help by adding reliable sources. Contentious material about living persons that is unsourced or poorly sourced must be removed immediately from the article and its talk page, especially if potentially libelous.Find sources: Simon Pagenaud – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (May 2019) (Learn how and when to remove this template message) ...

 

النظام التماثلي هي طريقة مستخدمة لنقل المعلومات، حيث تكون فيها المعلومات عبارة عن كميات مادية متماثلة ومتتالية ومستمرة ويمكن لقيمتها أن تتغير، ويسمح أن تكون الإشارة كاملة القيمة أو تساوي صفر أو أية قيمة بين هذه وتلك. عملية نقل البيانات يمكن أن تتم عملية نقل البيانات بإحدى...

 

ترير (بالألمانى: Trier)    تريرعلم تريرشعار   الاسم الاصلى (بالألمانى: Trier)  البلد المانيا (8 مايو 1945–)[1] المانيا النازيه (30 يناير 1933–8 مايو 1945) جمهورية فايمار (9 نوفمبر 1919–29 يناير 1933) امبراطوريه المانيا (18 يناير 1871–8 نوفمبر 1919) مملكة بروسيا (9 يونيه 1815–17 يناير 1871) فرن...

Stadion Jalisco Informasi stadionNama lengkapStadion JaliscoPemilikUni Klub Jalisco A.C.LokasiLokasi Guadalajara, MeksikoKoordinat20°42′18.03″N 103°19′41.33″W / 20.7050083°N 103.3281472°W / 20.7050083; -103.3281472KonstruksiDibuat20 November 1952Dibuka31 Januari 1960Direnovasi1970 (Piala Dunia) 1999Biaya pembuatan34 juta PesoArsitekJaime de Obeso Javier VallejoData teknisPermukaanRumputKapasitas63.163Ukuran lapangan105 m x 70 mPemakaiF.C. Atlas (1960-sekara...

 

Эта страница требует существенной переработки. Возможно, её необходимо правильно оформить, дополнить или переписать.Пояснение причин и обсуждение — на странице Википедия:К улучшению/14 октября 2022. 6-я стрелковая дивизия(6 сд) Вооружённые силы ВС СССР Вид вооружённых сил с...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!