Царства Польскае (польск.: Królestwo Polskie) — дзяржаўнае ўтварэнне ў Цэнтральнай Еўропе, якое было ў асабістай уніі з Расійскай імперыяй у 1815—1830 гадах. У 1831 годзе пасля паразы Лістападаўскага паўстання Царства Польскае непасрэдна ўключана ў склад Расійскай імперыі. У 1864 годзе, пасля паразы Студзеньскага паўстання, расійскі імператар пазбавіў Каралеўства Польскае слядоў аўтаноміі, край стаў звычайнай тэрыторыяй Расіі пад назвай «Прывіслянскі край».
Кіраўніком дзяржавы быў кароль Польшчы. Каралямі Польшчы ў гэты перыяд станавіліся імператары Расіі, але, каб заняць польскі каралеўскі сталец, яны павінны былі каранавацца ў Варшаве. На справе, толькі Мікалай I зрабіў гэта ў 1829 годзе.