Холмская губерня (польск.: Gubernia chełmska, руск.: Холмская губерния) — губерня ў складзе Расійскай імперыі. Губернскі горад Холм.
Утворана ў 1912 годзе з частак Люблінскай і Седлецкай губерняў Царства Польскага і далучана да Кіеўскага генерал-губернатарства як «исконно русские земли».
Паводле пастановы нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ад 12 жніўня 1916 года тэрыторыя былой Холмскай губерні пераходзіла ў склад падкантрольнага ім Каралеўства Польскага.