Уладзімірская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі і РСФСР, якая існавала ў 1796—1929 гадах. Губернскі горад — Уладзімір.
Да 1918 губерня займала плошчу ў 40339 вёрст² (45910 км²), паводле падліку Стральбіцкага — 42 930,5 вёрст², у тым ліку пад азёрамі каля 99 вёрст². У 1926 годзе плошча губерні складала 33023 км². Найбольшая даўжыня яе з усходу на захад 325 вёрст (347 кіламетраў), а шырыня ад поўначы да поўдня 240 вёрст (256 кіламетраў).
Зноскі
↑Областные объединения Советов // Civil war and military intervention in the USSR (encyclopedia) — М.: Большая российская энциклопедия, 1983. — 704 с.