Каліш (польск.: Kaliszⓘ, ням.: Kalisch) — горад на правах павета ў Велікапольскім ваяводстве Польшчы. Каліш з’яўляецца самым старым горадам у Польшчы. У II стагоддзі н. э. грэчаскі географ Клаўдзій Пталемей у сваім «Геаграфічным аглядзе» прама згадаў горад Калізію, і гэты горад атаясамляецца з сучасным Калішам. З’яўляецца ён таксама цэнтрам гміны Каліш і горадам на правах павета. Займае плошчу 70 км². Насельніцтва 103 870 чалавек (на 2014 год)[3].
Раней з’яўляўся сталіцай Калішскай губерні (1837—1844, 1867—1917) у складзе Расійскай імперыі і Калішскага ваяводства (1975—1998).
Горад размешчаны на рацэ Просна.