Абарнікі[1] (польск.: Oborniki) — горад на захадзе Польшчы. Размешчаны за 330 км на захад ад Варшавы і за 30 км на поўнач ад цэнтра Познані. Адміністрацыйны цэнтр Абарніцкага павета Велікапольскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Абарнікі. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 14,08 км². Насельніцтва 18,4 тыс. чалавек.