Дублінскі ўніверсітэт (англ.: University of Dublin) — адзін з чатырох універсітэтаў Дубліна, найстарэйшы ў Ірландыі.
У цяперашні час ва ўніверсітэце запісаны каля 15 500 студэнтаў.
Універсітэт быў заснаваны ў 1592 годзе англійскай каралевай Елізаветай І пад назвай The College of the Holy and Undivided Trinity of Queen Elizabeth near Dublin.
У адрозненне ад універсітэтаў Оксфарда і Кембрыджа з мноствам каледжаў, па прыкладу якіх быў створаны ўніверсітэт, у Дубліне існуе толькі адзін каледж — Трыніці-каледж(польск.) (бел.. Таму на практыцы паняцці «Trinity College, Dublin» і «University of Dublin» выкарыстоўваюцца як сінонімы.