У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Воранаў.
Віта́ль Во́ранаў (18 сакавіка 1983, Мінск) — беларускі перакладчык, літаратар, выдавец, публіцыст і ўніверсітэцкі выкладчык[1].
Біяграфія
Вучыўся ў школе № 2 у Глыбокім (1991—1995). Закончыў пяць класаў глыбоцкай музычнай школы па спецыяльнасці фартэпіяна і тры класы па спецыяльнасці саксафон[2]. Папулярызуе беларускую дуду[3].
У 1996 разам з бацькамі эміграваў у Польшчу. Атрымаў сярэднюю адукацыю і міжнародны дыплом у Першым прыватным ліцэі ў Познані (1999—2003). Абсальвент універсітэта імя Адама Міцкевіча і універсітэта Масарыка ў Брне. Больш за тры гады працаваў арганістам, а таксама год у якасці вядучага аўтарскай праграмы на FM-радыё «Afera (польск.) (бел.»[2].
Сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў Познані. Заснавальнік выдавецтва «Белы крумкач»[4]. Адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу «Паэтычныя Сшыткі» (Гнезна, Польшча), у якім у 2013 годзе выйшаў зборнік апавяданняў «Wielkie Księstwo Białoruś» (Вялікае княства Беларусь)[5]. Праз год публікуе зборнік апавяданняў «Шэптам», заснаваны на матэрыялах фальклорных экспедыцыяў па Палессі і Падляшшы[6][7][8][9][10]. Абедзве кнігі выдадзены ў Польшчы па-беларуску з перакладам на польскую мову. У 2017 годзе пабачыла свет кніга «Дударская Глыбоччына»[11].
Перакладае з англійскай, чэшскай і польскай моў. Пераклаў на беларускую «У чаканні Гадо» Сэмюэла Бекета, «Віня-Пых» Алана Мілна. Для польскага гурта «Triquetra (бел. (тар.)) (бел.» пераклаў лірыку да альбома «Скандал (бел. (тар.)) (бел.», што дазволіла музыкам перамагчы на «Басовішчы-2003»[2]. Разам з брыт-поп гуртом «Hair Peace Salon» удзельнічаў у музычных праектах грамадскай кампаніі Будзьма Беларусамі! «Тузін. Перазагрузка» (сумесна з Тузін Гітоў) з беларускамоўнай лірыкай да кампазіцыі «Студзень» (англ.: Ice Age),[12][13][14][15][16] «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New» (сумесна з Еўрапейскім радыё для Беларусі) з літаратурным перакладам слоў песні «Цянькі» (англ.: Gipsy),[17] таксама працаваў разам з Atlantica, Tanin Jazz ды іншымі.[12][13]
Піша прозу і палемічныя артыкулы, якія друкуюцца у літаратурных часопісах і беларускай перыёдыцы.[18]
Крыніцы
Спасылкі