Патрык Мадыяно

Патрык Мадыяно
фр.: Patrick Modiano
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Jean Patrick Modiano
Дата нараджэння 30 ліпеня 1945(1945-07-30)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Albert Modiano[d]
Маці Луіза Кальпейн[d]
Жонка Дамінік Зерфус[d]
Дзеці Мапы Мадыяна[d] і Zina Modiano[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці сцэнарыст, пісьменнік, драматург, паэт-песеннік, эсэіст
Гады творчасці з 1968
Жанр раман, біяграфія і дзіцячая літаратура
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
lereseaumodiano.blogspot.com (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патры́к Мадыяно́ (фр.: Patrick Modiano; нар. 30 ліпеня 1945, Булонь-Біянкур) — французскі пісьменнік і сцэнарыст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2014).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і французскага камерсанта яўрэйскага паходжання Альбера Мадыяно, са старога роду саланікійскіх сефардаў[5][6], і фламандскай камічнай актрысы Луізы Калпейн[fr]. Бацькі пазнаёміліся восенню 1942 года ў акупаваным немцамі Парыжы, у лютым 1944 года яны ажаніліся. Пад акупацыяй бацька займаўся нелегальным гандлем, жыў з фальшывымі дакументамі; маці выступала перад акупацыйнымі войскамі[7]. Брат Патрыка — Рудзі, памёр дзесяцігадовым у 1957 годзе, да 1982 года пісьменнік прысвячаў яму ўсе свае раманы[8]. Бацькі разышліся на пачатку 1960-х гадоў.

Вучыўся ў парыжскім Ліцэі Генрыха IV, дзе адным з выкладчыкаў быў сябра яго маці Раймон Кено, які далучыў Мадыяно да літаратурнага кола выдавецтва «Галімар», працягваў адукацыю ў ансійскіх ліцэі і каледжы.

У 1970 годзе ажаніўся з Дамінік Зерфюс, дачкой вядомага архітэктара Бернара Зерфюса; мае дзвюх дачок — Зіну (1974 г.н.), кінарэжысёра, і Мары[fr] (1978 г.н.), літаратара і спявачку[9].

Быў членам журы Канскага кінафестывалю (2000).

Творчасць

Яшчэ падчас вучобы ў Ліцэі Генрыха IV далучыўся да літаратурнага кола выдавецтва «Галімар». Першы раман «Плошча Зоркі» (1968) адразу прынёс Мадыяно вядомасць.

Да найбольш вядомых раманаў П. Мадыяно належаць «Плошча Зоркі» (1968), «Віла Журба» (1975), «Вуліца Цёмных Крамак» (1978), «Зніклы квартал» (1985), «З глыбіні забыцця» (1996), «Дора Брудэр» (1997), «Далягляд» (2010).

Практычна ўсе творы пісьменніка аўтабіяграфічныя і/або звязаныя з тэмай акупацыі Францыі часоў 2-й сусветнай вайны. У сваім інтэрв'ю ў кастрычніку 1975 года П. Мадыяно кажа, што «апантаны перадгісторыяй, мінулым», а «мінулае — гэта смутная і ганебная эпоха акупацыі». «Мой сюжэт — час», — дадаў ён у інтэрв'ю газеце «Монд» (ад 24 мая 1973 года).

Пры гэтым Мадыяно заяўляе: «Акупацыя ў маіх раманах мае мала агульнага з сапраўднымі 40-мі гадамі. Я ствараю атмасферу, якая нагадвае акупацыю, але ўрэшце не так ужо і да яе і падобна… У маіх першых трох раманах я апісваў не гістарычныя падзеі, а нявернае святло маіх вытокаў»[10]. Французскі крытык Ж. Брэнер піша, што «вядомая памяць Мадыяно — на праўдзе прадукт яго ўяўлення»[11].

Героі Мадыяно заняты пошукамі вытокаў, каранёў, вывучэннем мінулага для самапазнання. Гэта пакаленне непрыкаяных, «лішніх» людзей[12]. З творчасцю Мадыяно звязваюць распаўсюджванне моды на стыль «рэтра» і адмову ад палітычнай актуальнасці[13].

У раманах Мадыяна ствараецца пачуццё ірэальнасці, хуткацечнасці, двухсэнсавасці і таямнічасці бягучых падзей. Ён любіць выводзіць герояў, які ўспамінаюць, вывучаюць і расследуюць свае мінулае[14].

Пісьменнік звычайна не клапоціцца праўдападобнасцю і матывацыяй дзеянняў персанажаў[15], затое апантаны даследаваннем часу і ролі мастацтва, прызнаецца ў любові да Парыжу і сілы класічнай мовы, якая дысцыплінуе.

Мадыяно карыстаецца і парадуе ў сваёй творчасці стыль і прыёмы шмат якіх французскіх пісьменнікаў (Шатабрыян, Рэмбо, Русо, «новы раман» і рэгіяналісцкая літаратура), але найперш — Пруста і Селіна[16].

У 2014 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У заяве Нобелеўскага камітэту адзначана, што прэмія прысуджана «за мастацтва памяці, дзякуючы якому ён выявіў самы неспасціжны лёс людзей і раскрыў жыццёвы свет чалавека часоў акупацыі»[17].

Творы Мадыяно пераклалі на шмат якія мовы свету, іх ілюстравалі вядомыя мастакі (Семпэ, Жэрар Гаруст і інш.), не раз экранізавалі.

Бібліяграфія

П. Мадыяно аўтар 30 раманаў і сцэнарыяў, 9 твораў было экранізавана. Сам Мадыяно адзін раз зняўся ў другапланавай ролі ў фільме «Генеалогія злачынства» (Généalogies d'un crime).[18]

  • 1968 «Плошча Зоркі» (La Place de l'Étoile). У тым жа годзе раман атрымаў прэмію імя Ражэ Нім'е (Prix Roger Nimier), у наступным — прэмію Фенеёна (Prix Fénéon)
  • 1969 «Начны дазор» (La Ronde de nuit).
  • 1972 «Бульварнае кольца» (Les Boulevards de ceinture). Вялікая прэмія Французскай Акадэміі (Grand Prix du roman de l'Académie française) у тым жа годзе.
  • 1974 «Лакомб Люсьен» (Lacombe Lucien). Сцэнарый да фільма ў сааўтарстве з Луі Маль (Louis Malle). У наступным годзе фільм атрымаў прэмію BAFTA ў намінацыі лепшы замежны фільм.[18]
  • 1975 «Віла Журба» (Villa triste). У наступным годзе прыз кнігагандляроў (Prix des libraires). У 1994 годзе экранізаваны Патрысам Лекантам, «Парфум Івоны» (Le Parfum d'Yvonne).[18] Раман перакладзены беларускай.
  • 1977 «Сямейная хроніка» (Livret de famille).
  • 1978 «Вуліца цёмных крамак» (Rue des boutiques obscures). Ганкураўская прэмія ў тым жа годзе.
  • 1978 «Мадам суддзя» (Madame le juge), сцэнарый адной серыі з тэлесерыялу.[18]
  • 1981 «Маладосць» (Une jeunesse). Раман — экранізаваны сцэнарый.[18]
  • 1981 «Сцежкамі памяці» (Memory Lane).
  • 1982 «Такія слаўныя хлопцы» (De si braves garçons). Раман экранізаваны ў сааўтарстве Міхаэлем Герсем (Mikhael Hers) у 2006 годзе пад назвай «Чарэль» (Charell).[18]
  • 1985 «Зніклы квартал» (Quartier perdu).
  • 1986 «Нядзеля ў жніўні» (Dimanches d'août). Экранізаваны ў 2001 годзе Мануэлем Пуайрэ (Manuel Poirier) у фільме «Я цябе кахаю» (ісп. «Te Quiero»).[18]
  • 1988 «Катрын Серціцюд» (фр. Catherine Certitude).
  • 1988 «Змякчэнне выраку» (Remise de peine).
  • 1989 «Гардэроб дзяцінства» (Vestiaire de l'enfance).
  • 1990 «Вясельнае падарожжа» (Voyage de noces).
  • 1991 «Кветкі на руінах» (Fleurs de ruine).
  • 1992 «Вандроўны цырк» (Un cirque passe). Раман экранізаваны ў тэлевізійную версію ў 2009 годзе, паводле сцэнарыя Жака Сантамарыя (Jacques Santamaria) пад назвай «Людзі, што праходзяць» (Des gens qui passent).[18]
  • 1993 «Недарэчная вясна» (Chien de printemps).
  • 1995 «Сын Гасконя» (Le fils de Gascogne). Экранізаваны сцэнарый.[18]
  • 1996 «З даліны забыцця» (Du plus loin de l'oubli).
  • 1997 «Дора Брудэр» (Dora Bruder).
  • 1999 «Незнаёмкі» (Des inconnues).
  • 2001 «Маленькая пярліна» (La Petite Bijou).
  • 2003 «Начная прыгода» (Accident nocturne).
  • 2003 «Добрай дарогі» (Bon voyage). Экранізаваны сцэнарый у сааўтарстве з Жан-Полем Рапено.
  • 2005 «Радавод» (Un pedigree). Аўтабіяграфія.
  • 2007 «Кавярня непрыкаянай маладосці» (Dans le café de la jeunesse perdue).
  • 2010 «Гарызонт» (L'Horizon).
  • 2012 «Начная трава» (L'Herbe des nuits).
  • 2014 : "Каб бы ты не згубіўся ў квартале" (Pour que tu ne te perdes pas dans le quartier)
  • 2017 : "Спячыя ўспаміны" (Souvenirs dormants)

Беларускія пераклады

Прызнанне

  • Прэмія Фенеёна (1968) за раман «Плошча Зоркі»
  • Прэмія Ражэ Нім'е (1968) за раман «Плошча Зоркі»
  • Вялікая прэмія Французскай Акадэміі (1972) за раман «Бульварнае кольца»
  • Ганкураўская прэмія (1978) за раман «Вуліца Цёмных Крамак»
  • Літаратурная прэмія князя Манакскага (1984) за сукупнасць творчасці
  • Міжнародная прэмія Чына дэль Дука (2010)
  • Нобелеўская прэмія па літаратуры (2014)

Зноскі

  1. Kuiper K. Patrick Modiano // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Patrick Modiano // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118784382 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2017. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Генеалогія сям'і Мадыяно
  6. The Genealogical Story of the Modiano Family: from 1570 to our days: Сям'я бабулі, Генрыеты Леві, паходзіла з Франкфурта.
  7. Ржевская 1995, с. 654.
  8. Ржевская 1995, с. 654—655.
  9. The Genealogical Story of the Modiano Family: from 1570 to our days
  10. Ржевская 1995, с. 658.
  11. Бреннер Ж. Моя история современной французской литературы. — М.: Высшая школа, 1994. — ISBN 5-06-003195-0 — С. 313.
  12. Андреев Л. Г. Литература Франции // Зарубежная литература XX века. — М., 2000. — С. 412—413.
  13. Ржевская 1995, с. 663.
  14. Бреннер Ж. Моя история современной французской литературы. — М.: Высшая школа, 1994. — С. 312—313.
  15. Ржевская 1995, с. 664.
  16. Ржевская 1995, с. 655—656.
  17. Нобелевскую премию по литературе получил Патрик Модиано // РБК
  18. а б в г д е ё ж з Patrick Modiano(нявызн.). фільмаграфія. на сайце IMDb. Праверана 12 кастрычніка 2014.

Літаратура

  • Lectures de Modiano // Textes réunis et présentés par Roger-Yves Roche. — Nantes: Defaut, 2009;
  • Ржевская Н. Ф. Патрик Модиано // Французская литература 1945—1990. — М.: Наследие, 1995. — С. 654—665.
  • Модиано П. Улица Тёмных лавок. Роман. (Пер. с фр. Марии Зониной. Предисловие Мориса Ваксмахера). — М.: Известия, 1987. С. 160. -- (Библиотека журнала «Иностранная литература»).

Read other articles:

Figure Skatingat the II Winter Youth Olympic GamesVenueHamar Olympic AmphitheatreDates12–21 FebruaryCompetitors76← 20122020 → Figure skating at the 2016 Winter Youth Olympics took place at the Hamar Olympic Amphitheatre in Hamar, Norway from 12 to 21 February 2016.[1] Unique to the Youth Olympic Games was a mixed NOC team trophy competition. Medal summary Events Discipline Gold Silver Bronze Mendetails Sōta Yamamoto Japan Deniss Vasiļjevs Latvia Dmi...

 

Mountain range in Canada Sophia RangeThe Sophia Range is marked 2 on map. DimensionsArea150 km2 (58 sq mi)GeographyCountryCanadaRegionBritish ColumbiaRange coordinates49°49′N 126°51′W / 49.817°N 126.850°W / 49.817; -126.850Parent rangeVancouver Island Ranges The Sophia Range is a low, small mountain range on southern Nootka Island, forming a peninsula west of Tahsis Inlet, between Esperanza Inlet and Nuchatlitz Inlet, British Columbia, Canada. It...

 

artikel ini perlu dirapikan agar memenuhi standar Wikipedia. Tidak ada alasan yang diberikan. Silakan kembangkan artikel ini semampu Anda. Merapikan artikel dapat dilakukan dengan wikifikasi atau membagi artikel ke paragraf-paragraf. Jika sudah dirapikan, silakan hapus templat ini. (Pelajari cara dan kapan saatnya untuk menghapus pesan templat ini) Artikel ini tidak memiliki referensi atau sumber tepercaya sehingga isinya tidak bisa dipastikan. Tolong bantu perbaiki artikel ini dengan menamba...

Село Рителе-Олехнипол. Rytele-Olechny Координати 52°40′ пн. ш. 22°10′ сх. д. / 52.667° пн. ш. 22.167° сх. д. / 52.667; 22.167Координати: 52°40′ пн. ш. 22°10′ сх. д. / 52.667° пн. ш. 22.167° сх. д. / 52.667; 22.167 Країна ПольщаПольщаВоєводство Мазовецьк...

 

田中穂積 田中 穂積(たなか ほづみ、1876年(明治9年)2月17日 - 1944年(昭和19年)8月22日[1])は、長野県出身の財政学者、法学博士、早稲田大学第4代総長。 略歴 1876年、長野県更級郡石川村(現・長野市)の豪農の家に生まれる。旧制長野県尋常中学校(現・長野県松本深志高等学校)在学中は、病のため療養生活を送った。その間、当時東京専門学校出版局(現...

 

يفتقر محتوى هذه المقالة إلى الاستشهاد بمصادر. فضلاً، ساهم في تطوير هذه المقالة من خلال إضافة مصادر موثوق بها. أي معلومات غير موثقة يمكن التشكيك بها وإزالتها. (ديسمبر 2018) العلاقات الروسية - المجرية   المجر   روسيا الحدود لا حدود برية بين البلدين تعديل مصدري - تعديل ...

British acid jazz band IncognitoIncognito in Bangkok in 2005Background informationOriginLondon, EnglandGenresHouse, acid jazz, soulYears active1979–presentLabelsP-Vine, Dôme, Edel, Shanachie, Heads Up Int', Handcuts, Pony Canyon, Narada, Universal, Verve, Talkin' Loud, Mercury, EnsignMembersJean-Paul 'Bluey' MaunickChicco AllottaVanessa HaynesMo BrandisNatalie WilliamsFrancis HyltonFrancesco MendoliaJoão CaetanoSid GauldJamie AndersonTrevor MiresMaysa LeakTony MomrelleImaaniCharlie AllenK...

 

Iraqi architect (1950–2016) For the architectural firm, see Zaha Hadid Architects. DameZaha HadidDBE RAHadid in 2013BornZaha Mohammad Hadid(1950-10-31)31 October 1950Baghdad, IraqDied31 March 2016(2016-03-31) (aged 65)Miami, Florida, U.S.NationalityIraq United KingdomAlma materAmerican University of BeirutArchitectural Association School of ArchitectureOccupationArchitectParent(s)Mohammed HadidWajeeha SabonjiPracticeZaha Hadid ArchitectsBuildingsVitra Fire Station, MAXXI, Brid...

 

Application of the science of anthropology in a legal setting Part of a series onForensic science Physiological Anthropology Biology Bloodstain pattern analysis Dentistry DNA phenotyping DNA profiling Entomology Epidemiology Limnology Medicine Palynology Pathology Podiatry Toxicology Social Psychiatry Psychology Psychotherapy Social work Criminalistics Accounting Body identification Chemistry Colorimetry Election forensics Facial reconstruction Fingerprint analysis Firearm examination Footwea...

Annual conference event held by Microsoft This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Microsoft Build – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (September 2015) (Learn how and when to remove this template message) Microsoft BuildBeginsMay 23, 2023EndsMay 25, 2023FrequencyAnnualVenueSeattle Convention...

 

Объект всемирного наследия ЮНЕСКООхраняемые территории Капской флористической области[* 1]Cape Floral Region Protected Areas[* 2] Страна  ЮАР Критерии ix, x Ссылка 1007rev Регион[* 3] Африка Включение 2004 год (28-я сессия) ↑ Название в официальном рус. списке ↑ Название в официально...

 

Sanskrit term for horse-lord Ashvapati or Aśvapati (Sanskrit: अश्वपति, romanized: Aśvapati) is the appellation of many kings in Hindu mythology. It means 'Lord of horses.' It was an appellation comparable to that of the knight or Ritter in Europe. According to Ramayana, Ashvapati was king of Kekeya Kingdom the land of fine horses. He was father of one daughter, Kaikeyi (a queen of King Dasharatha), and seven sons. His son Yudhajeet played an important role in Ramayana. As...

Canadian University This article needs additional citations for verification. Please help improve this article by adding citations to reliable sources. Unsourced material may be challenged and removed.Find sources: Université du Québec à Chicoutimi – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (March 2019) (Learn how and when to remove this template message) Université du Québec à ChicoutimiMottoLibre de voir plus loin (French: free to see furthe...

 

Division of Walmart Walmart CanadaTrade nameWalmartTypeSubsidiaryIndustryRetailPredecessor Woolco Canada FoundedMarch 17, 1994; 29 years ago (March 17, 1994)[1]HeadquartersMississauga, OntarioNumber of locations403 (344 supercentres, 59 discount stores)[2]Key peopleGonzalo Gebara, President and CEO[3]RevenueDoes not report independently from USNet incomeUndisclosedNumber of employees90,000 (approximately as of June 2020)[4]ParentWalmartWebsitewalma...

 

Máximo el Confesor, posible autor de las actas del concilio. No debe confundirse con Concilio de Letrán I. El Concilio de Letrán de 649, también conocido como primer o segundo Sínodo Lateranense fue un sínodo convocado por el papa Martín I el año 649 y celebrado en la Archibasílica de San Juan de Letrán, en Roma, para condenar el monotelismo, una doctrina cristológica defendida por el Patriarca de Constantinopla Sergio I y otros obispos orientales según la cual Jesucristo tenía ...

Indonesian badminton player Badminton playerShendy Puspa IrawatiPersonal informationBirth nameShendy Puspa IrawatiCountryIndonesiaBorn (1987-05-20) 20 May 1987 (age 36)Nganjuk, East Java, IndonesiaHeight1.76 m (5 ft 9 in)HandednessRightWomen's & mixed doublesHighest ranking8 (WD with Meiliana Jauhari 14 January 2010)9 (XD with Fran Kurniawan 6 June 2013) Medal record Women's badminton Representing  Indonesia Sudirman Cup 2009 Guangzhou Mixed team Uber Cup 201...

 

КладбищеСтарое подгурское кладбищепольск. Stary Cmentarz Podgórski 50°02′31″ с. ш. 19°57′35″ в. д.HGЯO Страна  Польша Малопольское воеводство Краков Первое упоминание 1794 год Дата основания 1784  Медиафайлы на Викискладе Старое подгурское кладбище (польск. Stary Cmentarz Podgórski) ...

 

ナフタレン IUPAC名bicyclo[4.4.0]deca-1,3,5,7,9-pentaene 系統名bicyclo[4.4.0]deca-1,3,5,7,9-pentaenebicyclo[4.4.0]deca-2,4,6,8,10-pentaene 別称white tar, mothballs, naphthalin, moth flakes, camphor tar, tar camphor, naphthaline, antimite, albocarbon 識別情報 CAS登録番号 91-20-3 PubChem 931 ChemSpider 906 EC番号 202-049-5 KEGG C00829 ChEBI CHEBI:16482 ChEMBL CHEMBL16293 RTECS番号 QJ0525000 SMILES C1=CC=C2C=CC=CC2=C1 InChI InChI=1S/C10H8/c1-2-6-10-8-4-3-7-9(10)5-1/h1-8HKey...

Кумбрес-МайоресCumbres Mayores Герб {{{official_name}}}ГербFlag of {{{official_name}}}Прапор Кумбрес-МайоресМуніципалітетКраїна  ІспаніяАвтономна спільнота АндалусіяПровінція УельваКоординати 38°04′01″ пн. ш. 6°37′59″ зх. д. / 38.067° пн. ш. 6.633° зх. д. / 38.067; -6.633Коорди...

 

エンデュアランス級揚陸艦 基本情報艦種 ドック型輸送揚陸艦(LPD)建造数 5隻前級 LST-542級戦車揚陸艦次級 最新要目基準排水量 6,000t満載排水量 8,500t全長 141.0メートル (462.6 ft)最大幅 21.0メートル (68.9 ft)吃水 5.0メートル (16.4 ft)機関方式 ディーゼル・エレクトリック方式主機 ルストン16RK270ディーゼルエンジン×2基推進器 スクリュープロペラ×2軸出力 13,400馬...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!