Юдзіф або Юдыт (іўр.: יְהוּדִית, Егудзі́т, — жаночы варыянт імя Іуда (іўр.: יְהוּדָה, Егуда́), «хвала Іегове») — персанаж старазапаветнай другакананічнай «Кнігі Юдзіф», яўрэйская ўдава, якая выратавала свой родны горад ад нашэсця асірыйцаў.
Іўдзейская гераіня, патрыётка і сімвал барацьбы іўдзеяў супраць іх прыгнятальнікаў у старажытнасці на Блізкім Усходзе[1], «Была яна прыгожая з віду, тварам вельмі прывабная» (Юдзіф. 8:7). Пасля таго, як войскі асірыйцаў аблажылі яе родны горад, яна прыбралася і адправілася ў лагер ворага, дзе прыцягнула ўвагу палкаводца. Калі ён напіўся і заснуў, яна адсекла яму галаву, і прынесла яе ў родны горад, які такім чынам апынуўся выратаваным. Біблейская энцыклапедыя архімандрыта Нікіфара лічыць датай гэтага подзвігу каля 589 года да н.э.
Пачынаючы з эпохі Адраджэння, вобраз быў надзвычай папулярны ў мастацтве і меў як гераічныя, так і эратычныя канатацыі.
У імя Юдзіф названы астэроід (664) Юдзіф (англ.) (бел., адкрыты ў 1908 годзе.