Трэцяя кніга Макавеяў мае мала агульнага з дзвюма першымі кнігамі, пададзеныя ў ёй падзеі адносяцца да іншага часу і мясцовасці. Зместам яе служыць апісанне ганенняў егіпецкага цара Пталамея IV Філапатара на егіпецкіх іўдзеяў. Узнікла яна, верагодна, у Александрыі на грэчаскай мове ў 1 ст. да н.э., але аўтарства яе не высветлена.[1]
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 157. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.