Кніга прарока Баруха

Кніга прарока Баруха (Βαρούχ)

Барух. Ілюстрацыя Гюстава Дарэ
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнагрэчаская
Папярэдняя (праваслаўе): Ліст Ераміі
Наступная: Кніга прарока Езекііля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кніга прарока Баруха (стар.-грэч.: Βαρούχ) — другакананічная кніга Старога Запавету. Не прызнаецца іўдзеямі і пратэстантамі і лічыцца імі апокрыфам. У Вульгаце — адзінае цэлае з лістом Ераміі, які быў напісаны за 100 гадоў да гэтае кнігі і не мае да яе ніякага сэнсавага дачынення.

Аўтар і час напісання

Барух, сын Нерыі, быў спадарожнікам і сакратаром прарока Ераміі. Ягонай задачай было запісаць усе словы Ераміі і перадаць іх людзям. Такім чынам, калі цар Ёакім знішчыў скрутак з прароцтвамі Ераміі, Барух перапісаў тое, што Бог даў Ераміі раней, і дадаў словы «таго ж значэння». Хоць Барух і не быў прарокам, ён меў вялікі аўтарытэт у іўдаізме як той, хто выконваў важнае служэнне ў перадачы прароцкага паслання. Барух быў дастаўлены ў Егіпет разам з Ераміяй. Яўрэйская традыцыя кажа, што пазней ён пераехаў у Вавілон.

Асобныя часткі Кнігі Баруха з’яўляліся ў розныя часы як асобныя цэлыя. Такім чынам, «малітва аб пакаянні» ўзнікла ў часы Макавеяў, песня хвалы мудрасці — блізу 200 г. да н.э., а трэцяя частка — верагодна, ў сярэдзіне І ст. да н.э., неўзабаве пасля ўзяцця Іерусаліма Пампеем (63 г. да н.э.) і наступнага перыяду дэпартацыі. Менавіта ў тыя цяжкія часы рэдактар і складальнік імкнуўся ўсяліць у землякоў новую надзею. Адчай і роспач, паводле ягоных слоў, не могуць паўплываць на тых, хто ведае, што можа разлічваць на Госпада, Бога Запавету. З іншага боку, ён кажа, што бяда, якая напаткала людзей, з’яўляецца вынікам непадпарадкавання Божаму закону. З-за таго, што Барух, сакратар Ераміі, знаходзіўся ў аналагічнай гістарычнай сітуацыі, і з-за таго, што некаторыя матэрыялы, змешчаныя ў Кнізе, маглі паходзіць ад яго, гэты твор у цэлым існуе пад гэтай назвай.

Раздзелы кнігі

Кніга названая імем Баруха і складаецца з трох асноўных частак:

  • Першая частка — раздз. 1:1—3:8. Кніга пачынаецца з гістарычнага ўступу, ў якім аўтар апісвае ссыльных у Вавілоне (шэраг гістарычных недакладнасцей дзівіць), а затым дае доўгую малітву, якую ён загадвае прачытаць у Іерусаліме. Малітва складаецца з прызнання грахоў і просьбы аб памілаванні.
  • Другая частка — раздз. 3:9—4:4 — гэта хвала мудрасці. У песні гаворыцца, што Ізраіль валодае сапраўднай мудрасцю — Божым Законам, выкананне якога дае жыццё.
  • Трэцяя частка — раздз. 4:5—5:9 — утрымлівае журботны плач аб бядзе, якая напаткала Іерусалім, заклік да навяртання і абяцанне аднавіць. Да гэтых трох частак, якія ахопліваюць пяць раздзелаў, у Вульгаце дадаецца шосты раздзел: «Копія ліста, адпраўленага Ераміяй тым, каго цар Вавілонскі павінен быў узяць у палон у Вавілон» — Ліст Ераміі[1].

Зноскі

  1. Лист Єремії. Біблія у перекладі Івана Хоменка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!