Кні́гі Царо́ў (іўр.: ספר מלכיםСефер Млахім, лац.: Libri Regum) — дзве кнігі кананічнай іўдзейскай Бібліі (Танаху), якія сканчаюць цыкл ранніх прарокаў. У Септуагінце і ўслед за ёй у праваслаўным каноне, а таксама ў Вульгаце і Пешыце гэта III і IV кнігі Царстваў.
Падзел тэксту кнігі Цароў на дзве прыкладна роўныя часткі не звязаны з іх зместам (так, апавяданне пра валадаранне цара Ахаза пачынаецца ў I Цар. 22:52-54 і працягваецца ў II Цар. 1:1,2) і, па ўсёй верагоднасці, абумоўлены тэхнічнымі прычынамі. Размежаванне між кнігай Цароў і кнігамі Самуіла таксама ў значнай меры выпадковае. Пачатковыя раздзелы I Цар. уяўляюць сабой эпілог барацьбы за царскі прастол, гісторыя якой выкладзена ў II Сам. 9-20.