Гэта найбольшая з прарочых кніг Старога Запавету, складаецца з 52 раздзелаў. Кніга напісана складанай і паэтычнай яўрэйскай мовай, за выняткам вершу 10:11, які напісаны па-арамейску.
Аўтарства
Прарок Ерамія жыў у эпоху заняпаду Іўдзейскага царства. яго зямля стала арэнай барацьбы дзвюх «звышдзяржаў» старажытнага свету — Егіпта і Вавілона, які прыйшоў на змену Асірыі. Апошнія цары Іўдзеі, а разам з імі і ўвесь народ, становяцца закладнікамі гэта барацьбы. Цар Іасія быў забіты егіпцянамі; яго сын, цар Іяхаз, быў вывезены ў Егіпет; унук Іасіі, цар Іякім, быў вывезены ў Вавілон; пасля туды ж вывезены і малодшы сын Іасіі, цар Седэкія.
У 586 (або 587) да н.э. Іерусалім і Храм дашчэнту зруйнаваны войскамі Навухаданосара, дзяржава знішчана. Ерамія выпраўляецца ў выгнанне ў Егіпет. Праўдападобна, што падчас перабывання там ён напісаў 37—44 раздзелы кнігі.
Кніга Ераміі рэдагавалася другазаконнікамі ці аўтарамі Другога закону, якія прасоўвалі рэлігійную рэформу[1]. Гэта заўважна ў паралельным выкарыстанні мовы ў Другазаконні і кнізе Ераміі[2]. Так, у Ер. 11:4 і Друг. 4:20 выкарыстаная метафара жалезнае печы. Аднак невядома, ці быў Ерамія прыхільнікамі другазаконніцкай школы, бо ён нідзе не згадвае ані Другі закон, ані рэлігійную рэформу Іасіі[3].
Змест
Кніга ўмоўна можа быць падзелена на 6 частак[4], у якіх стылі тэксту мяняюцца ад паэтычнага праз апавядальны да біяграфічнага[5]. Часткі:
1-25 — сутнасць Ераміінага паслання
26-29 — біяграфічныя звесткі і стасункі з іншымі прарокамі
30-33 — Божае абяцанне аднаўлення, у тым ліку заключэнне «новага запавету», што з’яўляецца магчымай адсылкай да хрысціянскагаНовага Запавету
Галоўныя месіянскія прароцтвы знаходзяцца ў наступных фрагментах: 23:1-8; 31:31-40 і 33:14-26.
Таксама ў кнізе прарока Ераміі ўпершыню ў Бібліі згадваецца паняцце «Новы Запавет»:
Вось настаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я заключу з домам Ізраіля і з домам Юды новы запавет, не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іхнімі ў той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай; той запавет Мой яны парушылі, хоць Я заставаўся ў еднасці з імі, кажа Гасподзь. А той запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу закон Мой у іхнюю нутрыну і на сэрцах іх напішу яго, і буду ім богам, а яны будуць Маім народам.
↑Coogan, M. A Brief Introduction to the Old Testament: The Hebrew Bible in its Context. Oxford University Press: Oxford, 2009. p.300.
↑Hyatt, JP. Jeremiah and Deuteronomy. Journal of Near Eastern Studies. Vol. 1, No. 2 (Apr., 1942), pp. 156—173
↑Holt, EK. The Chicken and the egg -or was Jeremiah a Member of the Deuteronomist Party? Journal for the Study of the Old Testament Vol.44. pp109-122. (1989)
↑Coogan, M. A Brief Introduction to the Old Testament: The Hebrew Bible in its Context. Oxford University Press: Oxford, 2009. p299.
↑Robert Davidson «Jeremiah, The Book of» The Oxford Companion to the Bible. Bruce M. Metzger and Michael D. Coogan, eds. Oxford University Press Inc. 1993. Oxford Reference Online. Oxford University Press. Northwestern University. 20 October 2010