Напісана на старажытнагрэчскай або старажытнаяўрэйскай мове[6][7]. Не мае ні яўрэйскага, ні поўнага грэчаскага ці копцкага тэксту (толькі асобныя кавалкі). У цяперашні час вядомая толькі па перакладах на лацінскую (асноўная крыніца), сірыйскую, эфіопскую, арабскую і армянскую мовы[8]. У славянскіх і рускай сінадальнай Бібліі перакладзена з лацінскай[6].
Паводле Тлумачальнай Бібліі Лапухіна, асноўная частка кнігі напісана ў дахрысціянскія часы, а раздзелы I—II і XV—XVI — у часы ранняга хрысціянства.[8]
Змест
Пасля разбурэння Другога іўдзейскага Храма ў Ерусаліме ваярамі рымскага імператара Ціта (70 год н. э.) аўтар тэксту — відавочца катастрофы — шукае сэнс бедстваў, якія царуюць, а таксама шукае суцяшэння і надзеі ў будучыні[7]. Аўтар выводзіць на сцэну Ездру (Эзру), які праз трыццаць год пасля разбурэння Першага храма (587 год да н. э.), прыгнечаны бедствамі свайго народа, задаецца пакутлівымі пытаннямі [7]. На іх адклікаюцца арханёлы Урыіл і Ерэмііл. Выкліканыя імі алегарычныя відзежы Ездры лічыліся прароцкімі.[6]
↑Д. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012. — C. 22