Чацве́ртая кні́га Ца́рстваў (іўр.: ספר מלכים Сефер Млахім Бэт; лац.: Liber II Regum; стар.-грэч.: Δ΄ Βασιλειών) — кніга Старога Запавету. У іўдзейскай Бібліі (Танаху) з’яўляецца часткай кнігі Цароў, аднак у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын кніга Цароў была падзелена на дзве часткі, якія атрымалі назву III і IV (агулам IV) кніг Царстваў. Складаецца з 25 раздзелаў, працягвае апісанне мінуўшчыны Іўдзейскага і Ізраільскага царстваў да моманту іх заваявання асірыйскімі і вавілонскімі царамі.
Пераклады
Спасылкі