Падзеі ў Другой кнізе Летапісаў апісаныя паралельна прыведзеным у першай і другой кнігах Цароў, аднак з іншага пункту гледжання. Акцэнт зроблены на духоўны свет і культ, а не на палітычнае жыццё царства.
Кніга падзеленая на 36 раздзелаў. Першыя 9 з іх апісваюць дзейнасць Саламона. Шмат месца нададзена будаўніцтву Храма, потым урачыстасцям яго асвячэння, малітве Саламона і Божаму абяцанню ў адказ на малітву цара.
Пасля падзелу царстваў большая ўвага нададзеная паўднёвай частцы, у якой валадараць нашчадкі Давіда. Цары Іўдзеі ацэньваюцца за іхнюю вернасць Запавету і тое, наколькі яны адпавядаюць той мадэлі ўлады, што пакінуў Давід.