Ян Станкевіч

Ян Станкевіч
Дата нараджэння 26 лістапада 1891(1891-11-26) ці 23 лістапада 1891(1891-11-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1976(1976-08-16) (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Марыя Станкевіч
Дзеці Вячаслаў Станкевіч і Юрка Станкевіч
Род дзейнасці мовазнавец, гісторык, палітык
Навуковая сфера гісторыя і мовазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян (Янка) Станкевіч (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976; Псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч, Пётра з Арлянт, Янучёнак, Гжацкі) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926).

Біяграфія

У 1909 скончыў Ашмянскае гарадское вучылішча. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Працаваў у газеце «Наша ніва».

У 1914 годзе ў час Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў расійскую армію. У 1917 на Румынскім фронце трапіў у аўстрыйскі палон. Пасля вызвалення вярнуўся ў Вільню. Удзельнік з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску (сакавік 1917), з’езда настаўнікаў Мінскай губерні (май 1917). З снежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэння Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сесіі Рады БНР у Мінску (24-25.3.1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Літоўскай Тарыбы. Пасля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў член Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, прэзідыума Беларускай цэнтральнай школьнай рады.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1921), Карлаў універсітэт у Празе (1926). Доктар славянскай філалогіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім універсітэце (1928—1932) і Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1927—1940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданнях.

Я. Станкевіч быў паслом Сейму Польшчы (1928—1930). Як палітык з’яўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэння, за што яго не раз крытыкавалі беларускія групоўкі.

У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасці Беларускага камітэта. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з В. Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падполлем, стварыў канспірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасці з’яўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасці ў апоры на Польшчу.

З восені 1941 Я. Станкевіч жыў у Менску, куды перамясціўся і ЦК ПБН, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Мінскай управы. Станкевіч быў членам Беларускай народнай самапомачы, Беларускай незалежніцкай партыі, навуковага аддзела Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Мінску. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.

З 1944 Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У Германіі ён аднавіў дзейнасць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Я. Станкевіч жыў у ЗША, удзельнічаў у працы Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларуска-амерыканскага звязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і яго выданнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», газетай «Бацькаўшчына» (Мюнхен), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са С. Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.

Навуковая дзейнасць

Я. Станкевіч аўтар прац па беларускай гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўстве («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзнікнення», 1930; «Час узнікнення беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і англійскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Jvana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенезу беларусаў) ці Вялікалітвой. Транслітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст.(Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» (выд. ў 1990).

Творы

Кнігі, брашуры

  • Pròsty spòsab stàcca u karòtkim čàse hramatnym. Breslau: Priebatsch, 1918.
  • Nowy lementar dla biełaruskich dzietak. Wilnia: Wydawiectwa Ministerstwa biełaruskich spraū litoūskaha haspadarstwa, 1920.
  • Беларуская правапісь з практыкаваньнямі. Вільня: Беларускае выдавецкае т-ва, 1921.
  • Нашто і як збіраць геаграфічныя і асабовыя назвы беларускія? Вільня: Беларускі студэнцкі саюз, 1931.
  • Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. Вільня, 1933 (3-е выд. Мн., 1991).
  • Апытальнік да збірання дыялектычных і некаторых агульных асаблівасцей беларускага (крывіцкага) языка / Таварыства прыяцеляў беларусаведы пры Універсітэце Сцяпана Батуры ў Вільні. Вільня, 1935.
  • Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР. Вільня, 1936 (рэпр. выд.: Мн., 1991).
  • Гісторыя беларускага языка. Вільня, 1939 (рэпр. выд.: Мн., 1992).
  • Biełaruskija (kryvickija) narodnyja pieśni j kazki. Wilnia, 1939.
  • Курс гісторыі Крывіі — Беларусі. Прага, 1941.
  • Крыўя-Беларусь у мінуласці. Мн.: Беларуская народная самапомач, 1942.
  • Lemantar pierachodny z łacinicy na kirylicu. Miensk: vydańnie Biełaruskaje narodnaje samapomačy, 1942.
  • Кніжка вучыцца чытаць і пісаць лацінкаю. Мн., 1943.
  • Падручнік крывіцкай (беларускай) мовы: граматыка, правапіс, укладанні, прытарнаваныя вучыцца ў школе і дома: ч. 1―3. Рэгенсбург, 1946.
  • Маленькі маскоўска-беларускі слоўнічак фразеолёгічны і прыказкаў / Пры учасці А. Адамовіча. Нью-Ёрк: Крывіцкае навуковае таварыства Пранціша Скарыны, 1952.
  • Ethnographical and historical territories and boundaries of Whiteruthenia (Kryvia, Byelorussia). New York: The Francis Skoryna Kryvian (Whiteruthenian) Society of Arts and Sciences in the U.S., 1953.
  • Этноґрафічныя й ґісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. Нью-Ёрк: Крывіцкае навуковае таварыства Пранціша Скарыны, 1953.
  • Некаторыя праўніцкія тэрміны Беларускія. Нью-Ёрк, 1953.
  • Mova rukapisu "Al kitab" kryvickaha muzeju Jvana Łuckieviča ū Vilni. New York: The Francis Skoryna Kryvian (Whiteruthenian) Society of Arts and Sciences in the U.S., 1954.
  • Доля мовы беларускай (яе вонкашняя гісторыя) у розныя пэрыяды гісторыі Беларусі. Нью-Ёрк, 1954.
  • Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі. Мюнхэн: Ін-т для вывучэньня СССР, 1956.
  • Зь гісторыі Беларусі. Мюнхэн: Бацькаўшчына, 1958.
  • З гісторыі русіфікацыі Вялікалітвы. New York: The Francis Skoryna Kryvian (Whiteruthenian) Society of Arts and Sciences in the U.S., 1967.
  • Друкары Иван Хведаровіч Рагаза а Пётра Мсьціславец. Нью Ёрк, 1969.
  • 3 украінскіх дачыненняў да Вялікалітвы-Беларусі. Нью Ёрк, 1970.
  • Нарысы з гісторыі Вялікалітвы. Нью-Джэрсі, 1978.

Артыкулы

  • Klicz // Biełarus. — 1914. — № 48.
  • Беларусы — ўцекачы ў Расеі // Гоман. — 1917. — 12 кастрычніка.
  • Беларускі рух сярод беларускага каталіцкага духавенства // Гоман. — 1917. — 19 кастрычніка.
  • Польскае войска ў Расеі // Гоман. — 1918. — № 13.
  • Будзьце актыўнымі // Гоман. — 1918. — № 75.
  • З Сакольшчыны // Гоман. — 1918. — № 86.
  • Пскоўская беларуская рада // Гоман. — 1918. — № 89.
  • Беларусь, Літва і Балтыка // Гоман. — 1918. — № 92.
  • Няхай жыве беларускае войска // Незалежная Беларусь. — 1919. — № 12.
  • «Гаспадароў вязуць» // Беларуская думка. — 1919. — № 3.
  • Беларуская школьная справа // Наша думка. — 1919. — № 3.
  • Нашыя заданьні // Беларускі студэнт. — 1923. — № 2-3.
  • Нацыянальны назоў беларусаў // Тамсама.
  • З жыцця беларускай каталіцкай царквы // Тамсама.
  • Народная мова ў цэрквах // Тамсама.
  • Абвешчаньне незалежнасці Беларусі ў сьвятле ідэі гаспадарсьцьвенасці // Беларускі студэнт. — 1923. — № 4-5.
  • Сялянства ў чужых краёх // Тамсама.
  • Як у Радавай Беларусі рэагавалі на перасьледаваньне беларусаў палякамі // Тамсама.
  • Свая дарога // Беларускі студэнт. — 1923. — № 6.
  • Аб беларусах лаціньніках // Крывіч. — 1923 — № 2. С. 28-35.
  • Жаноцкія назоўныя іменьні, што адпавядаюць мужчынскім з канчаткам на -ель (el-jo) і -цель (tel-jo) // Тамсама. С. 53.
  • Маскальшчына і Эўропа // Крывіч. — 1923 — № 4. С. 37-40.
  • Патрэбна борздая дапамога // Тамсама. С. 45-46 (аб беларускіх гімназіях у Польшчы)
  • Праф. Карскі і яго «Беларусы» // Крывіч. — 1924. — № 8.
  • Апавяданьне з «Аль-Кітабу» // Крывіч. — 1924. — № 9. С. 69-79.
  • Пачатное О-Е у славянскіх мовах // Крывіч. — 1925. — № 10. С. 82-85.
  • Narzecza języka białoruskiego // Sprawy Narodowościowe. — 1928. — № 5. S. 501-512.
  • Беларускія плямёны і јіхняе расьсяленьне // Родная мова. — 1930. — № 1 — 2. — С.; № 3 — 4. (перадрук)
  • Вялікі князь Вітаўт як беларускі гаспадар // Нёман. — 1932. — № 1.
  • Reforma gramatyki języka białoruskiego w BSRR // Sprawy Narodowościowe. — 1934. — № 1. S. 31-39.
  • Czas powstania narodów białoruskiego i ukraińskiego // Sprawy Narodowościowe. — 1934. — № 4-5. S. 444-453.
  • Севяране — беларускае племя // Калосьсе. — 1936. — № 3.
  • Новая праца з гісторыі беларускага языка // Калосьсе. — 1939. — № 2.
  • Stan badań nad klasyfikacją dialektów języka białoruskiego // Balticoslavica. T. 2. Wilno, 1936. S. 108-128.
  • Рэц. на: Stang Chr. Die westrussische Kanzleisprache der Großfürstentums Litauen. Oslo, 1935 // Тамсама. S. 374-398.
  • Повесьці й апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісцаў // Маладая Беларусь. Кн. I. — Вільня, 1936. — С.
  • Erklärungen zur Sprachmappe Weissruthenienlands // Bielarus — Weissruthenien: kurzer ethnographischer Entwurf. Prag: Weissruthenischer (krywitschen) Kulturverein Dr. F. Scaryna, 1939. S. 17-19.
  • З гісторыі каталіцтва ў Беларусі (Крывіі) // Adradžeńnie. — 1946. — № 1.
  • Літоўская плынь у нацыянальным адраджэньні беларускага народу // Бацькаўшчына. — 1949. — № 11.
  • Беларускія плямёны // Веда. — 1952. — №№ 6, 7, 8, 9-10; 1953. — №№ 1-2, 3, 7-10.
  • Вячаслаў Ластоўскі // Бацькаўшчына. — 1953. — № 48.
  • Беларусь на конадні Першае сьветнае вайны // Бацькаўшчына. — 1954. — №№ 30-31, 32-33, 34, 36-37.
  • Беларуска-мусульманская колёня на Брукліне ў Ню Ёрку // Веды. — 1954. Vol. 6. — № 1.
  • З гісторыі Палесься // Палесьсе. — 1955. — № 1-2.
  • Пра Беларускаю сялянска-работніцкаю грамаду // Бацькаўшчына. — 1956. — № 31.
  • Нашаніўства і бальшавізм // Беларускі зборнік. Кн. 7. Мюнхэн: Ін-т для вывучэньня СССР, 1957.
  • Узыходзіла сонца незалежнае Беларусі (да абвешчаньня незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918. Успаміны) // Бацькаўшчына. — 1958. — №№ 11-13.
  • Рома, экклезія, іконы // Божым шляхам. — 1966. — № 3.
  • Гісторыя Беларусі і расейская чорная сотня // Спадчына. — 1998. — № 2. — С. 106-131.

Зборнікі

  • Станкевіч Я. Гістарычны творы. Менск: Энцыклапедыкс, 2003. — 772 с. — ISBN 985-6599-77-6 (2-е выд.: Крыўя-Беларусь у мінуласці. — Вільня — Беласток: Інстытут беларусістыкі — Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. — 772 с. — ISBN 83-60456-22-4.)
  • Станкевіч Я. За родную мову и праўдзівы назоў. Смаленск: Інбелкульт, 2013. — 741 с. — ISBN 978-5-9904531-7-3

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Read other articles:

Universitas Diponegoro - Universitas Negeri SemarangArmada Bus Trans Semarang Koridor 6Informasi umumDaerah operasiKota SemarangOperator saat ini BLU Trans Semarang (prasarana dan petugas) PT Cakra Mega Transport (armada dan pramudi) Peta rute lbsTrans Semarang Koridor 6 Legenda RSND, Tembalang / Kedokteran Ekonomi / Taman Rusa (FPP) Psikologi / Rusunawa BNI Undip / Polines Kecamatan Banyumanik SMP 27 Daerah Universitas Diponegoro Ngesrep Bukitsari Pasar Jatingaleh Jalan Tol Semarang Kesatria...

 

2008 United States House of Representatives elections in Michigan ← 2006 November 4, 2008 (2008-11-04) 2010 → All 15 Michigan seats to the United States House of Representatives   Majority party Minority party   Party Democratic Republican Last election 6 9 Seats won 8 7 Seat change 2 2 Popular vote 2,516,640 2,114,293 Percentage 52.31% 43.95% Swing 0.44% 0.61% Congressional district results County results Democratic  ...

 

Darstellung des Fürstbischofs auf seinem Epitaph im Würzburger Dom Georg Karl von Fechenbach, zeitgenössischer Stich Münzvorder- und -rückseite mit Porträt und Wappen des Bamberger Bischofs und Würzburger Fürstbischofs (20 Kreuzer 1795) Würzburger Bischofswappen von Georg Karl von Fechenbach Georg Karl Ignaz Freiherr von Fechenbach zu Laudenbach (* 20. Februar 1749 in Mainz; † 9. April 1808 in Bamberg) war ein deutscher Priester, Domdekan, Universitätsrektor, Bischof von Bamberg u...

Golf tournament2003 U.S. OpenTournament informationDatesJune 12–15, 2003LocationOlympia Fields, IllinoisCourse(s)Olympia Fields Country ClubNorth CourseOrganized byUSGATour(s)PGA Tour European Tour Japan Golf TourStatisticsPar70Length7,190 yards (6,575 m)[1]Field156 players, 68 after cutCut143 (+3)Prize fund$6,000,000€5,130,394Winner's share$1,080,000€923,471[2]Champion Jim Furyk272 (−8)← 20022004 → OlympiaFieldsclass=notpageimage| Location i...

 

العلاقات التونسية الميانمارية تونس ميانمار   تونس   ميانمار تعديل مصدري - تعديل   العلاقات التونسية الميانمارية هي العلاقات الثنائية التي تجمع بين تونس وميانمار.[1][2][3][4][5] مقارنة بين البلدين هذه مقارنة عامة ومرجعية للدولتين: وجه المقارنة تو

 

Peta munisipalitas di Jepang termasuk wilayah yang disengketakan. Pembagian wilayah munisipalitas di Jepang. Jepang memiliki tiga tingkat pemerintahan: nasional, prefektur, dan munisipalitas. Negara tersebut memiliki 47 prefektur. Setiap prefektur memiliki sejumlah munisipalitas, dengan jumlah 1.719 buah (Januari 2013) [1]. Terdapat beberapa jenis munisipalitas di Jepang: kota, kotapraja, desa dan distrik kota khusus (ku dari Tokyo). Dalam bahasa Jepang, susunan ini dikenal sebagai shikuchōs...

Erik XIVLukisan Erik XIV karya Domenicus Verwilt.Raja SwediaBerkuasa29 September 1560 – 29 September 1568Penobatan29 Juni 1561PendahuluGustav IPenerusJohn IIIInformasi pribadiKelahiran13 Desember 1533Kastil Stockholm, StockholmKematian26 Februari 1577(1577-02-26) (umur 43)Kastil Örbyhus, ÖrbyhusPemakamanKatedral Västerås, VästeråsWangsaVasaAyahGustav VasaIbuKatarina dari Sachsen-LauenburgPasanganKarin MånsdotterAnakVirginia EriksdotterConstantia, Queen of TividenPutri SigridPang...

 

Type of nationalism that originated in 19th century France This article is part of a series onConservatism in France Ideologies French nationalism Integral Nouvelle Droite Gaullism Liberal Political Catholicism Integralism Ultramontanism Royalism Bonapartism Legitimism Maurrassisme Orléanism Ultra-royalism Sarkozysm Themes Anti-communism Catholic social teaching Christian democracy Counter-revolution Family values Monarchism Restauration Patriotism Social order Souverainism Traditional autho...

 

County in Washington, United States County in WashingtonCowlitz CountyCountyCowlitz County CourthouseLocation within the U.S. state of WashingtonWashington's location within the U.S.Coordinates: 46°11′N 122°41′W / 46.19°N 122.68°W / 46.19; -122.68Country United StatesState WashingtonFoundedApril 21, 1854SeatKelsoLargest cityLongviewArea • Total1,166 sq mi (3,020 km2) • Land1,140 sq mi (3,000 km2)&#...

Banca InvestisTypesubsidiary of a private company (listed company itself)Traded asBIT: BIMISINIT0000074077IndustryFinancial servicesFounded1981[1]HeadquartersTurin, ItalyKey peopleJürgen DENNERT (chairman) Claudio MORO (CEO)Stefano GRASSI (General Manager)Productsprivate bankingOwnerTrinity Investment Designated Activity Company (86.32%)'treasury stock (0,93%)official web site[2]SubsidiariesBIM VitaSymphonia SGRBim Insurance BrokersBim Fiduciaria Banca Intermobiliare di ...

 

French writer and filmmaker (born 1934) Nadine TrintignantTrintignant in 1968BornLucienne Marquand (1934-11-11) 11 November 1934 (age 89)Nice, FranceOccupationsFilm directorscreenwritereditorauthorSpouses Jean-Louis Trintignant ​ ​(m. 1960; div. 1976)​ Alain Corneau ​ ​(m. 1998; died 2010)​ Children3; including Marie TrintignantRelatives Christian Marquand (brother) Serge Marquand (brother) Na...

 

American singer (1965–1993) Mia ZapataBackground informationBirth nameMia Katherine ZapataBorn(1965-08-25)August 25, 1965Chicago, Illinois, U.S.DiedJuly 7, 1993(1993-07-07) (aged 27)Seattle, Washington, U.S.GenresPunk rock[1]hardcore punk[1]riot grrrl[1]Occupation(s)SingerYears active1986–1993Formerly ofThe GitsMusical artist Mia Katherine Zapata (August 25, 1965 – July 7, 1993) was an American musician who was the lead singer for the Seattle punk band The G...

2006 compilation album by Sonic YouthThe Destroyed Room: B-sides and RaritiesCompilation album by Sonic YouthReleasedDecember 12, 2006Recorded1994, 1995, 1999, 2001, 2003Genre Alternative rock noise rock experimental rock Length76:49LabelDGCSonic Youth compilation album chronology Screaming Fields of Sonic Love(1995) The Destroyed Room: B-sides and Rarities(2006) Hits Are for Squares(2008) Sonic Youth chronology Rather Ripped(2006) The Destroyed Room: B-Sides and Rarities(2006) SYR7: ...

 

Молодечнобіл. Маладзечна, МаладэчнаMaladziečna, Maładečna Coats of arms of Maladziečnad flag of Maladziečna Districtd Основні дані 54°18′49″ пн. ш. 26°51′06″ сх. д. / 54.31361111113877627° пн. ш. 26.851666666694779195° сх. д. / 54.31361111113877627; 26.851666666694779195Координати: 54°18′49″ пн. ш. 26°51′06″ сх. д....

 

Ne doit pas être confondu avec École polytechnique (France). École polytechnique universitaire de l'université de NiceHistoireFondation 2005StatutType École d'ingénieurs (école interne de l’université Nice-Sophia-Antipolis)Régime linguistique FrançaisDirecteur Alexandre CaminadaDevise Relevons les défis de demainMembre de Réseau Polytech, Université Nice-Sophia-Antipolis, Université Côte d'Azur, Geipi PolytechSite web polytech.univ-cotedazur.frChiffres-clésÉtudiants 1500Ens...

Setu Perigi Setu Perigi adalah sebuah danau buatan yang luasnya sekitar 7 hektare dengan kedalaman sekitar 1-4 meter, terletak di Kelurahan Perigi Lama, Pondok Aren, Tangerang Selatan, Banten. Danau ini berhulu di kecamatan Ciputat, Tangerang selatan. Dari danau ini dialirkan ke barat menuju sungai Kali Baru dan ke timur ke rawa lindung yang semuanya berhilir di Kali Angke. Danau ini dibuat pada zaman Kolonial Belanda untuk kebutuhan irigasi persawahan, terbuat dari bendungan tanah merah dan ...

 

National Park Service unit in Colorado, United States Colorado National MonumentShow map of ColoradoShow map of the United StatesLocationMesa County, Colorado, United StatesNearest cityGrand Junction, COCoordinates39°02′33″N 108°41′10″W / 39.04250°N 108.68611°W / 39.04250; -108.68611Area20,533 acres (83.09 km2)[1]EstablishedMay 24, 1911 (1911-May-24)Visitors375,035 (in 2017)[2]Governing bodyNational Par...

 

رسالة في اللاهوت والسياسةمعلومات عامةالمؤلف باروخ سبينوزا اللغة اللاتينية الموضوع فلسفة الدين تاريخ الإصدار 1670 تعديل - تعديل مصدري - تعديل ويكي بيانات رسالة في اللاهوت والسياسة رسالة في اللاهوت والسياسة هو كتاب للفيلسوف الهولندي باروخ سبينوزا كان أحد  أكثر النصوص إ...

مسجد سوق شاهي جام   إحداثيات 23°00′24″N 91°05′28″E / 23.0066342°N 91.0912299°E / 23.0066342; 91.0912299  معلومات عامة القرية أو المدينة باجرا الدولة  بنغلاديش تاريخ بدء البناء 1742 معلومات أخرى تعديل مصدري - تعديل   مسجد سوق شاهي جام يقع المسجد في قرية باجرا وتتبع اداريا مدينة سو...

 

Artikel ini perlu diterjemahkan dari bahasa Inggris ke bahasa Indonesia. Artikel ini ditulis atau diterjemahkan secara buruk dari Wikipedia bahasa Inggris. Jika halaman ini ditujukan untuk komunitas bahasa Inggris, halaman itu harus dikontribusikan ke Wikipedia bahasa Inggris. Lihat daftar bahasa Wikipedia. Artikel yang tidak diterjemahkan dapat dihapus secara cepat sesuai kriteria A2. Jika Anda ingin memeriksa artikel ini, Anda boleh menggunakan mesin penerjemah. Namun ingat, mohon tidak men...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!