Кні́гі Самуі́ла (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵלСефер Шмуэль; лац.: Libri Samuelis; стар.-грэч.: Σαμουήλ) — дзве кнігі Старога Запавету. У кананічнай іўдзейскай Бібліі (Танаху) восьмая, у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын была падзеленая на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам з чатырох) кніг Царстваў.
Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуіла, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнута яго паслядоўнікамі. Выкладае гісторыю Ізраіля ад нараджэння Саўла да сканчэння царавання Давіда.