Параўнальныя памеры некаторых спадарожнікаў і Землі. Уверсе — назвы планет, вакол якіх паказаныя спадарожнікі абарачаюцца.
Спадарожнікі планет (у дужках азначаны год адкрыцця; спісы адсартаваны па даце адкрыцця).
Меркурый
Спадарожнікаў у Меркурыя, па сучасных даных, няма.
Венера
У мінулым мелі месца шматлікія заявы пра назіранне спадарожнікаў Венеры, але па сучасных даных, натуральных спадарожнікаў у Венеры няма, а астэроід 2002 VE68 з'яўляецца толькі квазіспадарожнікам .
Зямля
У Землі усяго адзін «паўнавартасны» спадарожнік — Месяц , але цэлыя 4 квазіспадарожнікі: (3753) Круітні , 2003 YN107 і (164207) 2004 GU9 [ 1] , а таксама 2010 SO16 [ 2] .
Марс
У Марса вядома ўсяго два спадарожніка :
Юпітэр
У Юпітэра вядома 63 спадарожніка, у тым ліку, адкрытыя да палёту «Вояджэраў »:
Чатыры найбуйнейшых спадарожніка — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — завуцца Галілеевымі спадарожнікамі .
Таксама ў Юпітэра маецца сістэма кольцаў (1979 ).
Сатурн
У Сатурна вядома 62 спадарожніка, у тым ліку, адкрытыя да палёту «Вояджэраў»:
Таксама Сатурн мае магутную сістэму кольцаў , адкрытую Галілеем у 1609 годзе.
Уран
Ва Урана вядома 27 спадарожнікаў :
Таксама ва Урана маецца сістэма кольцаў (1977 ).
Нептун
У Нептуна вядома 13 спадарожнікаў :
Таксама ў Нептуна маецца сістэма кольцаў (1989 ).
Карлікавыя планеты
Плутон
У Плутона вядома тры спадарожніка :
Існуе меркаванне, што, паколькі барыцэнтр сістэмы Плутон—Харон знаходзіцца па-за паверхняй Плутона, Харон з'яўляецца не спадарожнікам Плутона, а кампанентам падвойнай планетнай сістэмы.
Эрыда
У Эрыды вядомы ўсяго адзін спадарожнік:
Хаумеа
У Хаумеа вядомыя два спадарожніка:
Малыя планеты
Пра спадарожнікі малых планет (астэроідаў) гл. артыкул Спадарожнік астэроіда .
Крыніцы
Спасылкі