Сетэбас (спадарожнік Урана)

Сетэбас
спадарожнік Урана
Першаадкрывальнік Брэт Глэдман, John J. Kavelaars[d], Matthew J. Holman[d] і Hans Scholl[d]
Дата адкрыцця 18 ліпеня 1999
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 17 501 000 км
Эксцэнтрысітэт 0,5914
Перыяд абарачэння 2 225,21 суткі[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 87 exagram[2]
Атмасфера няма

Сетэбас — адзін са знешніх нерэгулярных спадарожнікаў Урана, мае адваротнае арбітальнае кручэнне.

Сетэбас быў адкрыты 18 ліпеня 1999 года Кавеларсам, Глэдманам, Холманам, Пеці і Скулам на CCD-выявах, атрыманых на 3.5-м тэлескопе Канада-Францыя-Гаваі на гары Мауна-Кеа разам з Праспера і Стэфана і атрымаў часовыя абазначэння S/1999 U 1 і Уран XIX.

Пасля назіранняў на 5-м Паламарскім тэлескопе ў жніўні 1999 г., а таксама ў траўні-чэрвені 2000 г. на тэлескопе Кіт Пік і на 2.5-м тэлескопе Ла Пальма былі атрыманыя элементы арбіты спадарожніка.

Сетэбас названы ў гонар галоўнага д’ябла і заступніка вядзьмаркі Сікараксы ў п’есе У. Шэкспіра «Бура».

Элементы арбіты маюць падобныя рысы з элементамі арбіты Сікараксы і Праспера. Можна зрабіць здагадку аб іх агульным паходжанні. Аднак гэта здагадка не пацвярджае колер спадарожніка. Ён нейтральна-шэры візуальна (паказчык колеру BV = 0,77 m, RV = 0,35 m), ён падобны з Праспера, але адрозніваецца ад Сікараксы (якая мае крыху чырванаватае адценне).

Крыніцы

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!