Крэсіда (спадарожнік Урана)

Крэсіда
спадарожнік Урана
Першаадкрывальнік Stephen P. Synnott[d] і КА Вояджэр-2
Дата адкрыцця 9 студзеня 1986
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 61 766,73 ± 0,046 км[1]
Эксцэнтрысітэт 0,00036 ± 0,00011[1]
Перыяд абарачэння 0,463569601 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса каля 340 000 000 000 000 000 кг[2]
Атмасфера няма

Крэсіда (англ.: Cressida) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 9 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 3. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Троіл і Крэсіда». Таксама пазначаецца як Уран IX.

Крэсіда належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 41 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Крэсіду практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Крэсіда выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжанага складаюць 0,8 ± 0,3. Паверхня мае шэры колер.

Крыніцы

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!