Францыска (спадарожнік Урана)

Францыска
спадарожнік Урана
Першаадкрывальнік Matthew J. Holman[d], John J. Kavelaars[d], Dan Milisavljevic[d] і Брэт Глэдман
Дата адкрыцця 13 жніўня 2001
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 4 276 000 км
Эксцэнтрысітэт 0,1459
Перыяд абарачэння 266,56 суткі[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 8,4 exagram[2]
Атмасфера няма

Францыска (англ.: Francisco) — нерэгулярны спадарожнік планеты Уран са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы ад імя персанажа з п’есы У. Шэкспіра «Бура». Таксама пазначаецца як Уран XXII.

Гісторыя адкрыцця

Першыя назіранні былі зробленыя 13, 25 жніўня і 21 верасня 2001 г. групамі астраномаў пад кіраўніцтвам Мэцью Холмана і Брэта Глэдмана. Пазней Глэдман ідэнтыфікаваў гэты аб’ект на здымках, зробленых Філіпам Руселем і Аліўе Музі 3 і 5 верасня 2002 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2001 U 3. Уласная назва была прысвоена 29 снежня 2005 года.

Крыніцы

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!